Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Буркіна-Фасо па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буркіна-Фасо
Лягатып
Фэдэрацыя Буркінійская фэдэрацыя футболу[d]
Канфэдэрацыя КАФ
Трэнэр
Капітан Шарль Кабарэ[d]
Найбольш гульняў Шарль Кабарэ Edit this on Wikidata (102)
Найлепшы бамбардзір Мумуні Дагано Edit this on Wikidata (34)
Першая гульня
Верхняя Вольта 5:4 Габон
(Антананарыву, Мадагаскар; 14 красавіка 1960)
Самая буйная перамога
Джыбуці 0:6 Буркіна-Фасо
(Бісаў, Гвінэя-Бісаў; 5 верасьня 2025)
Самая буйная параза
Альжыр 7:0 Верхняя Вольта
(Аран, Альжыр; 30 жніўня 1981)
Кубак афрыканскіх нацыяў
Удзел 14 (упершыню: 1978)
Дасягненьні Другое месца (2013)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Буркіна́-Фасо́ па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Каба-Вэрдэ на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Буркінійская фэдэрацыя футболу.

Першы міжнародны матч зборнай быў згуляны 13 красавіка 1960 году на Гульнях супольнасьці на Мадагаскары. Дэбютны матч скончыўся перамогай зь лікам 5:4 супраць зборнай Габону.

Каманда Буркіна-Фасо ў 2022 годзе.

Краіна ўпершыню зьявілася на Кубку афрыканскіх нацыяў у 1978 годзе, але толькі ў 1996 годзе яго вярнулася на гэты турнір. Пасьля гэтага зборная кваліфікавалася на пяць турніраў запар паміж 1996 і 2004 гадамі, дасягнуўшы паўфіналу пад кіраўніцтвам трэнэра Філіпа Трусье, калі турнір у 1998 годзе ладзіўся на роднай зямлі[2].

Зборная Буркіна-Фасо згуляла ў групе Б Кубку афрыканскіх нацыяў 2010 году разам з зборнымі Ганы і Кот д’Івуары ў групе з трыма камандамі, бо тагалесцы зьняліся з турніру. Не зважаючы на нічыю ў першым матчы супраць каманды з Кот д’Івуару і тое, што для выхаду ў наступны раўнд ім была патрэбная толькі нічыя супраць зборная Ганы, буркінійцы прайгралі 0:1 і выбылі з турніру[3]. На Кубку афрыканскіх нацыяў 2013 году зборная заняла першае месца ў сваёй групе. Далей каманда пасьля дадатковага часу прайшла зборную Тога ў чвэрцьфінале, а таксама па сэрыі пэнальці выбіў з паўфіналу ганцаў. Каманда ўпершыню прабілася ў фінал, дзе саступіла зборнай Нігерыі[4]. У гэты ж час каманда была блізкая да таго, каб упершыню прабіцца на чэмпіянат сьвету 2014 году, але на фінальным адборачным этапе зазнала паразу ў двухматчавым супрацьстаяньні з зборнай Альжыру.

  1. ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/5872
  2. ↑ Burkina Faso fancy their chances // BBC Sport, 16.01.2004 г. Архіўная копія ад 06.03.2016 г.
  3. ↑ Burkina Faso 0–1 Ghana // BBC Sport, 19.01.2010 г. Архіўная копія ад 01.03.2017 г.
  4. ↑ Mba's wondergoal wins African Cup of Nations for Nigeria. Eurosport (10.02.2013). Праверана 12.02.2013 г. Архіўная копія ад 15.02.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]