Мужчынская зборная Бразыліі па футболе
| Бразылія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Бразыльская канфэдэрацыя футболу[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КОНМЭБОЛ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Маркіньюс | ||||
| Найбольш гульняў |
Кафу | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Нэймар | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Аргентына 3:0 Бразылія (Буэнас-Айрэс, Аргентына; 20 жніўня 1914) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Бразылія 10:1 Балівія (Сан-Паўлу, Бразылія; 10 красавіка 1949) Бразылія 9:0 Калюмбія (Ліма, Пэру; 24 сакавіка 1957) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Уругвай 6:0 Бразылія (Віньня-дэль-Мар, Чылі; 18 верасьня 1920) Бразылія 1:7 Нямеччына (Бэлу-Арызонці, Бразылія; 8 ліпеня 2014) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 23 (упершыню: 1930) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1958, 1962, 1970, 1994, 2002) | ||||
| Кубак Амэрыкі | |||||
| Удзел | 38 (упершыню: 1916) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1919, 1922, 1949, 1989, 1997, 1999, 2004, 2007, 2019) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Бразы́ліі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Бразылію ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Бразыльскай канфэдэрацыяй футболу. Пяціразовыя чэмпіёны сьвету (1958, 1962, 1970, 1994, 2002). Дзевяціразовыя ўладальнікі Кубка Амэрыкі (1919, 1922, 1949, 1989, 1997, 1999, 2004, 2007, 2019).
Як і за некаторымі іншымі зборнымі, за бразыльцамі замацавалася мянушка «Сэлесан» (парт. Seleção — «абраныя», «зборная»). Таксама з 2002 году пасьля пятай перамогі на чэмпіянаце сьвету іх называюць «пэнтакампэонамі», што азначае «пяціразовыя чэмпіёны».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Бразыліі заняла трэцяе месца ў першых двух турнірах чэмпіянату Паўднёвай Амэрыкі, які пазьней стаў Кубкам Амэрыкі, у 1916 і 1917 гадах. У 1930 годзе Бразылія брала ўдзел у першым чэмпіянаце сьвету, які ладзіўся ва Ўругваі. Пасьля паразы ад зборнай Югаславіі і перамогі над зборнай Балівіі на групавым этапе каманда выбыла з турніру[2]. Ужо ў першым матчы на чэмпіянату сьвету 1934 году каманда таксама выбыла з турніру.

Пасьля таго як зборная Бразыліі заняла другое месца на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 1937 году, яна дасягнула паўфіналу чэмпіянату сьвету 1938 году ў Францыі. Дружына была выбітая будучымі чэмпіёнамі, то бок зборнай Італіі, але здолела заняць трэці радок, перамогшы зборную Швэцыі. Па Другой сусьветнай вайны, калі Эўропа была разбураная, заяўка Бразыліі на правядзеньне чэмпіянату сьвету 1950 году не сустрэла канкурэнтаў. На групавым этапе турніру бразыльцы перамаглі зборную Мэксыкі 4:0 на Маракане ў Рыю-дэ-Жанэйру, а таксама згуляла ўнічыю 2:2 супраць зборнай Швайцарыі ў Сан-Паўлу і вярнулася на Маракану, каб перамагчы зборную Югаславіі 2:0. У адрозьненьне ад іншых чэмпіянатаў сьвету да і пасьля, гэты турнір складаўся зь фінальнага групавога этапу, які вызначаў чэмпіёна. На гэтым этапе зборная перамагла швэдаў 7:1 і зборную Гішпаніі 6:1. У апошнім матчы фінальнага раўнду супраць зборнай Уругваю на Маракане каманда была патрэбная перамога або нічыя, каб заваяваць тытул. У выніку зборная Ўругваю перамогла зборную Бразыліі 2:1, стаўшы чэмпіёнам сьвету. Гэтая параза засмуціла ўсю Бразылію, а белая форма перастала ўжывацца як асноўная[3].
На чэмпіянаце сьвету 1958 году ў Швэцыі каманда пачала зь перамогі над зборнай Аўстрыі 3:0 у першым матчы групы, а затым згуляла ўнічыю 0:0 з зборнай Ангельшчыны. Перад трэцім групавым матчам супраць зборнай СССР трэнэр Вісэнтэ Фэола ўлучыў у стартавы склад Зыту, Гарынчу і Пэле. Ад самага пачатку Бразылія ўчыніла шалёны ціск, а ў біяграфіі Гарынчы Руй Кастру назваў першыя тры хвіліны матчу «найвялікшымі трыма хвілінамі ў гісторыі футболу». Вава вывеў бразыльцаў наперад, а пазьней зборная давяла лік да 2:0. Пэле адзначыўся адзіным голам у чвэрцьфінальным матчы супраць зборнай Ўэйлзу, а ў паўфінале зборная Бразыліі перамагла зборную Францыі 5:2. У фінале, дзякуючы выбітнай гульні Пэле, зборная Бразыліі перамагла гаспадароў зь лікам 5:2, заваяваўшы свой першы тытул чэмпіёна сьвету і стаўшы першай краінай, якая стала пераможцам сусьветнага першынства па-за межамі ўласнага кантынэнту. Пэле апісаў гэты момант як «нараджэньне нацыі»[4].
Каманда брала ўдзел у двух чэмпіянатах Паўднёвай Амэрыкі ў 1959 годзе, дзе была трэцяй і другой. На чэмпіянаце сьвету 1962 году ў Чылі зборная абараніла свой тытул, выгуляўшы ў фінале зборную Чэхаславаччыны зь лікам 3:1. Чэмпіянат сьвету 1966 году ў Ангельшчыны быў жахлівы для каманды, бо скончыла выступы ўжо на першым этапе. Зборная Бразыліі, якая стала чэмпіёнам сьвету ў 1970 годзе, часам уважаецца як найвялікшая нацыянальная футбольная каманда ўсіх часоў. Акрамя Пэле, вылучаліся такія футбалісты, як то Карлус Албэрту Торэс, Жаірзыньню, Тастан, Жэрсан і Рабэрту Рывэліна. Каманда ўзяла перамогі ўва ўсіх шасьці матчах. Каманда перамагла зборную Чэхаславаччыны 4:1, зборную Ангельшчыны 1:0 і зборную Румыніі 3:2. У чвэрцьфінале бразыльцы перамаглі зборную Пэру 4:2, а затым у паўфінале была адоленая зборная Ўругваю 3:1 і зборная Італіі 4:1 у фінальным матчы.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кубкі Амэрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3439
- ↑ Glanville, Brian (2005). «The Story of the World Cup». London: Faber and Faber. — С. 19
- ↑ Ghosts of Uruguay's 1950 World Cup upset still haunt some in Brazil // The Washington Post Архіўная копія ад 17.09.2018 г.
- ↑ How a teenager took the world by wizardry // The Guardian, 13.05.2006 г. Архіўная копія ад 22.09.2014 г.