Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Босьніі і Герцагавіны па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Босьнія і Герцагавіна
Лягатып
Фэдэрацыя Футбольны зьвяз Босьніі і Герцагавіны[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Эдзін Джэка
Найбольш гульняў Эдзін Джэка Edit this on Wikidata (151)
Найлепшы бамбардзір Эдзін Джэка Edit this on Wikidata (73)
Першая гульня
Альбанія 2:0 Босьнія і Герцагавіна
(Тырана, Альбанія; 30 лістапада 1995)
Самая буйная перамога
Босьнія і Герцагавіна 7:0 Эстонія
(Зэніца, Босьнія і Герцагавіна; 10 верасьня 2008)
Ліхтэнштайн 1:8 Босьнія і Герцагавіна
(Вадуц, Ліхтэнштайн; 7 верасьня 2012)
Самая буйная параза
Нямеччына 7:0 Босьнія і Герцагавіна
(Фрайбург, Нямеччына; 16 лістапад 2024)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 2 (упершыню: 2014)
Дасягненьні ⅟₁₆ фіналу (2026)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Бо́сьніі і Герцагаві́ны па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Босьнію і Герцагавіну на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольны зьвяз Босьніі і Герцагавіны. Каманда існуе з 1993 году і была прызнана ФІФА ў 1996 годзе, а УЭФА — у 1998 годзе.

У 2013 годзе зборная ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымала квіток да ўдзелу на чэмпіянце сьвету, заняўшы ў сваёй адборачнай групе першы радок.

Ад стварэньня Югаславіі ў 1918 годзе да ейнага распаду ў 1992 годзе футбалісты з тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны выступалі за зборную Югаславіі, але пасьля абвяшчэньня незалежнасьці і спусташальнай Басьнійскай вайны паўстала новая зборная.

Па залічэньні ў ФІФА зборная Босьніі і Герцагавіны далучылася да кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету 1998 году, каб пазмагацца за месца на буйным турніры. Каманда заняла чацьверты радок адборачнай групы, дзе былі зборныя Грэцыі, Даніі, Харватыі і Славеніі[2][3]. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году басьнійская каманда таксама не прабілася з групы адбору. Дружына была блізкая да таго, каб трапіць на свой першы буйны турнір, якім мог стаць чэмпіянат Эўропы 2004 году, але балканцам не хапіла аднаго голу ў матчы супраць зборнай Даніі[4]. Не дала рады зборная і ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2006 году, не зважаючы на тое, што двойчы згуляла ўнічыю з зборнай Гішпаніі і не зазнала аніводнай паразы ў хатніх матчах. Басьнійцы былі блізкія да трапленьня на чэмпіянат сьвету 2010 году і чэмпіянат Эўропы 2012 году[5][6][7].

Зборная Босьніі і Герцагавіны перад таварыскім матчам супраць зборнай Аўстрыі ў 2015 годзе.

Нарэшце, каманда з Босьніі і Герцагавіны кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 2014 году[8][9][10][11]. На турніры зборная заняла трэці радок у групе, дзе таксама была зборная Аргентыны. Сваю першую перамогу на сусьветным першынстве дружына здабыла ў матчы супраць зборнай Ірану, выгуляўшы азіяцкую каманду зь лікам 3:1[12]. Басьнійцаў апярэдзілі футбалісты з зборнай Нігерыі, бо афрыканская каманда перамагла зь лікам 1:0. Матч быў азмрочаны спрэчным эпізодам, калі судзёўскай пастановай няслушна быў адмененым голам Эдзіна Джэка ў першым тайме[13].

Пасьля некалькіх гадоў расчараваньняў баўгарын Івайла Пецеў быў прызначаны новым трэнэрам зборнай Босьніі і Герцагавіны, што стала першым выпадкам, калі зборную ачоліў трэнэр, які не паходзіў з былой Югаславіі[14]. У першай кваліфікацыйнай кампаніі пад кіраўніцтвам новага адмыслоўца каманда трапіла ў адную групу з зборнай Францыі, але захоўвала шанцы на кваліфікацыю на чэмпіянат сьвету 2022 году да апошніх двух матчаў. Пецеў таксама прывёў зборную да перамогі ў групе 3 Лігі нацыяў УЭФА 2022—2023 гадоў дывізіёну Б[15]. Цягам адборачнага этапу да чэмпіянату Эўропы 2024 году зборную пасьлядоўна ачольвалі розныя трэнэры, але вынікаў бракавала. У 2024 годзе былы капітан нацыянальнай зборнай Сяргей Барбараз быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды, а зь ім кваліфікацыйны шлях басьнійцаў да чэмпіянату сьвету 2026 году завяршыўся посьпехам[16]. Пры гэтым у плэй-оф дружына Босьніі і Герцагавіны перамагла як зборную Ўэйлзу, гэтак і зборную Італіі[17].

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1994 — ня брала ўдзелу
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — групавы этап
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2026 — ⅟₁₆ фіналу
  1. ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3446
  2. ↑ Prije 16 godina BiH je igrala sa Grčkom u Kalamati. klix.ba (12.10.2012). Праверана 12.10.2012 г. Архіўная копія ад 23.01.2013 г.
  3. ↑ Naša brazilska priča (Our Brazil Story). Sabahudin Topalbećirević (15.06.2014). Праверана 18.06.2014 г. Архіўная копія ад 07.11.2021 г.
  4. ↑ Denmark do just enough. UEFA (12.10.2003). Праверана 12.10.2003 г. Архіўная копія ад 03.06.2013 г.
  5. ↑ Spain – Bosnia-Herzegovina Match Report WC Q 2006 Архіўная копія ад 12.12.2013 г.
  6. ↑ First-half flurry sees Bosnia-Herzegovina cruise. fifa.com (16.10.2012). Праверана 16.10.2012 г. Архіўная копія ад 18.10.2012 г.
  7. ↑ Bosnia-herzegovina qualifies for first world cup. Goal.com (15.10.2013). Праверана 16.10.2013 г. Архіўная копія ад 20.10.2013 г.
  8. ↑ Veliko slavlje nakon istorijskog uspjeha: Fudbaleri BiH idu u Brazil // 16.10.2013 г. Архіўная копія ад 19.11.2018 г.
  9. ↑ Straus, Brian Bosnia-Herzegovina earns first World Cup berth, tops Lithuania on Ibisevic's winner // Sports Illustrated. — 15.10.2013.
  10. ↑ European World Cup qualifying: Bosnia-Hercegovina reach Brazil // BBC Sport, 14.10.2013 г.
  11. ↑ World Cup joy for Bosnia as fairytale ending comes true. CNN (15.10.2013). Праверана 17.06.2024 г.
  12. ↑ BiH će 2014. godinu pamtiti po historijskom nastupu na Svjetskom prvenstvu // 30.12.2014 г. Архіўная копія ад 08.01.2015 г.
  13. ↑ Tuga među reprezentativcima BiH: Poništen nam je čist gol, oprostiti se časno od SP // 22.06.2014 г. Архіўная копія ад 29.06.2014 г.
  14. ↑ Bulgarian Petev Takes Over As Bosnia Coach. Barron's. Праверана 26.04.2024 г.
  15. ↑ Nations League: Bosnia is promoted to Division A. Football Livescore, standings, results. Праверана 26.04.2024 г.
  16. ↑ Zmajevi slavili nakon preokreta u Zenici i osigurali minimalno baraž: Za direktan plasman na SP potrebna pobjeda u Beču // 15.11.2025 г.
  17. ↑ Bosnia and Herzegovina 1-1 Italy highlights (4-1 on pens): Hosts win 2026 World Cup play-off final shoot-out. UEFA (31.03.2026).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]