Мужчынская зборная Армэніі па футболе
| Армэнія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольная фэдэрацыя Армэніі[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Вараздат Араян[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Саркіс Аўсэпян | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Генрых Мхітаран | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Армэнія 0:0 Малдова (Ерэван, Армэнія; 14 кастрычніка 1992) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Армэнія 7:1 Гватэмала (Лос-Анджэлес, ЗША; 28 траўня 2016) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Нарвэгія 9:0 Армэнія (Осьлё, Нарвэгія; 29 сакавіка 2022) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Армэ́ніі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Армэнію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная фэдэрацыя Армэніі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да таго, як Армэнія стала незалежнай дзяржавай у 1991 годзе, футбалісты з Армянскай ССР выступалі за зборную СССР. Па абвяшчэньні незалежнасьці 18 студзеня 1992 году была заснаваная Футбольная фэдэрацыя Армэніі, якая наладзіла адносіны зь ФІФА ў 1992 годзе і з УЭФА ў 1993 годзе. Гісторыя зборнай Армэніі пачалася 14 кастрычніка 1992 году, калі зборная згуляла свой першы матч. Тая сустрэча супраць зборнай Малдовы скончылася безгалявой нічыёй. З 1996 году каманда бярэ ўдзел у кваліфікацыйных турнірах да эўрапейскіх і сусьветных чэмпіянатаў[2].

Аніводзін зь першых галоўных трэнэраў зборнай не затрымліваўся на пасадзе больш за два гады. Шатляндзкі трэнэр Ен Портэрфілд ачоліў каманду ў 2006 годзе. Менавіта зь іх асацыююцца першыя посьпехі зборнай. Пад ягоным кіраўніцтвам армянская зборная правяла шэраг выдатных матчаў, здабыўшы перамогі над зборнымі Казахстану (2:1) і Польшчы (1:0). Таксама каманда зьвяла матч унічыю 1:1 з зборнай Партугаліі, у складзе якой гуляў Крыштыяну Раналду. Але здарылася трагедыя, бо 62-гадовы Портэрфілд памёр ад раку.
У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2012 году зборная выступіла нечакана моцна. Зборная Армэніі двойчы разьбіла фаварыта групы зборную Славаччыны зь лікам 4:0 і 3:1. Таксама двойчы была пераможаная зборная Андоры 4:0 і 3:0, згуляла ўнічыю з зборнай Македоніі 2:2 і перамагла яе ў вырашальным матчы 4:1, а таксама згуляла ўнічыю 0:0 зь пераможцам групы зборнай Расеі. Армянская зборная загнала найбольшую колькасьць галоў у сваёй адборачнай групы, якіх па заканчэньні турніру было 22. Зь іх шэсьць галоў былі на рахунку Генрыха Мхітарана[3][4]. Зборная захоўвала шанец прабіцца ў фінальную стадыю, але ў скандальным матчы саступіла зборнай Ірляндыі зь лікам 1:2.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/6219
- ↑ ARMENIA-MOLDOVA 0:0. Armfootball.tripod.com. Праверана 16.04.2013 г. Архіўная копія ад 05.03.2016 г.
- ↑ UEFA EURO 2012 Standings. UEFA. Праверана 16.04.2013 г. Архіўная копія ад 20.04.2013 г.
- ↑ Armenia – History and achievements. Footballtop.com. Праверана 16.04.2013 г. Архіўная копія ад 09.09.2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Футбольнай фэдэрацыі Армэніі.
