Мужчынская зборная Анголы па футболе
| Ангола | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Ангольская фэдэрацыя футболу[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Баштуш[d] і Фрэдзі[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Флавію Амаду | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Аква | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Конга 3:2 Ангола (Бразавіль, Конга; 8 лютага 1976) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Ангола 7:1 Сўазілэнд (Луанда, Ангола; 23 красавіка 2000) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Партугалія 6:0 Ангола (Лісабон, Партугалія; 23 сакавіка 1989) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2006) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (2006) | ||||
| Кубак афрыканскіх нацыяў | |||||
| Удзел | 10 (упершыню: 1996) | ||||
| Дасягненьні | Чвэрцьфінал (2008, 2010, 2023) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Анго́лы па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Анголу на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Ангольская фэдэрацыя футболу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Анголы згуляла свой першы матч супраць зборнай Конга 8 лютага 1976 году, саступіўшы зь лікам 2:3. 26 чэрвеня 1977 году зборная Кубы стала першым неафрыканскім супернікам ангольцаў, калі каманды сустрэліся ў Анголе. Гаспадары перамаглі 1:0[2]. Ангольская каманда кваліфікавалася на свой першы Кубак афрыканскіх нацыяў у 1996 годзе. Яна трапіла ў групу А разам з зборнымі ПАР, Эгіпту і Камэруну. Ангольцы саступілі ў першых двух матчах супраць зборных Эгіпту і ПАР, але здолела зьвесьці ўнічыю 3:3 матч з камандай Камэруну. Дружына з Анголы кваліфікавалася на другі запар кантынэнтальны турнір у 1998 годзе, але зноў не дала рады ў групавым этапе.

Наступным разам каманда трапіла на Кубак афрыканскіх нацыяў 2006 году. Там дружына здабыла сваю першую перамогу на турніры, выгуляўшы 3:2 зборную Тога, дзякуючы дублю Флавію. Аднак далей дружына згуляла ўнічыю 0:0 з зборнай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і прагуляла зборнай Камэруну 1:3. Найлепшы выступ дружыны адбыўся на Кубку афрыканскіх нацыяў 2008 году. Каманда трапіла ў групу D поруч з зборнымі Тунісу, ПАР і Сэнэгалу. Ангольцы згуляла 1:1 і 0:0 з камандамі з ПАР і Тунісу, а затым перамагла сэнэгальцаў 3:1, дзякуючы двум галам Манушу. У чвэрцьфінале зборная Ангола прагуляла зборнай Эгіпту зь лікам 1:2.
Зборная Анголы кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 2006 году. Свой першы матч на мундыялі афрыканцы пачалі супраць зборнай Партугаліі, якая перамагла зь лікам 1:0[3]. Атмасфэра на стадыёне і вакол яго была вельмі прыязная праз гістарычныя повязі і сяброўства паміж Анголай і Партугаліяй. У другім матчы зборная Анголы згуляла 0:0 з зборнай Мэксыкі, дзякуючы выдатнай гульні брамніка Жуана Рыкарду. У выніку яго прызналі найлепшым гульцом матчу. Нічыя ў апошнім матчы супраць зборнай Ірану пазбавала каманду выхаду з групы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3585
- ↑ Angola - List of International Matches. RSSSF. Праверана 07.06.2018 г. Архіўная копія ад 01.10.2022 г.
- ↑ Figo sparkles as Ronaldo’s tricks lead to the bench. Guardian (12.06.2006). Праверана 13.07.2012 г. Архіўная копія ад 23.09.2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Ангольскай фэдэрацыі футболу.
