Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Азэрбайджану па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азэрбайджан
Лягатып
Фэдэрацыя Асацыяцыя футбольных фэдэрацыяў Азэрбайджану
Канфэдэрацыя УЭФА
Капітан Максім Мядзьведзеў[d]
Найбольш гульняў Рашад Садыгаў Edit this on Wikidata (111)
Найлепшы бамбардзір Эмін Махмудаў Edit this on Wikidata (16)
Першая гульня
Грузія 6:3 Азэрбайджан
(Гурджаані, Грузія; 17 верасьня 1992)
Самая буйная перамога
Азэрбайджан 4:0 Сьвятая Люсія
(Сумгаіт, Азэрбайджан; 27 сакавіка 2026)
Самая буйная параза
Францыя 10:0 Азэрбайджан
(Асэр, Францыя; 6 верасьня 1995)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Азэрбайджа́ну па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Азэрбайджан на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Асацыяцыя футбольных фэдэрацыяў Азэрбайджану.

У 1992 годзе былы азэрбайджанскі футбаліст Алекпэр Мамэдаў стаў першым галоўным трэнэрам зборнай Азэрбайджану. Зь ім каманда выгуляла зь лікам 3:1 у першым у гісторыі пераможнам матчы супраць зборнай Грузіі 25 траўня 1993 году[1][2]. Спачатку Асацыяцыя футбольных фэдэрацыяў Азэрбайджану (АФФА) была прынятая да шыхтаў УЭФА ў якасьці часовага сябра, што адбылося 2 сьнежня 1993 году. У траўні 1994 году АФФА стала паўнавартасным сябрам арганізацыі на Кангрэсе УЭФА ў Вене[3][4]. Асацыяцыя далучылася да ФІФА ў чэрвені 1994 году[5]. Першым афіцыйным турнірам, у якім удзельнічала зборная Азэрбайджану, быў адбор на чэмпіянат Эўропы 1996 году.

Гульцы зборнай Азэрбайджану ў 2008 годзе.

На пачатку 2000-х гадоў АФФА пачала інтэграваць у зборную больш гульцоў праз правілы ФІФА аб натуралізацыі[6]. У красавіку 2008 году былы нямецкі футбаліст і трэнэр Бэрці Фогтс быў прызначаны галоўным трэнэрам зборнай паводле ўмоваў двухгадовага кантракту[7]. У лістападзе 2009 году АФФА падоўжыла кантракт зь немцам яшчэ на два гады, зрабіўшы яго першым трэнэрам, які кіраваў азэрбайджанскай камандай у двух кваліфікацыйных цыклях запар[8]. У 2010 годзе, пасьля шокавай перамогі над зборнай Турэччыны, каманда дасягнула 90-га месца ў рэйтынгу ФІФА, што было найвышэйшым паказьнікам у гісторыі азэрбайджанскага футболу[9][10]. У лістападзе 2011 году АФФА яшчэ раз падоўжыла кантракт з Фогтсам зноў на два гады ажно да заканчэньня кваліфікацыйнага цыклю да чэмпіянату сьвету 2014 году[11]. Пад кіраўніцтвам Фогтса азэрбайджанская дружына мела шэраг слабых вынікаў і не давала рады нават з другараднымі супернікамі. Фогтс сутыкнуўся з істотнай крытыкай, пратэстамі і дэманстрацыямі з боку заўзятараў і мэдыяў[12][13]. У кастрычніку 2014 году немец пакінуў пасаду пасьля шасьці гадоў працы ў Азэрбайджане.

Зьмена трэнэраў не паўплывала на паляпшэньне вынікаў, бо адборачныя турніры да чэмпіянатаў сьвету 2022 і 2026 гадоў ды чэмпіянату Эўропы 2024 году былі вельмі няўдалымі. Каманда сканчвала спаборніцтвы на апошнім месцы адборачнай групы з бракам перамог.

  1. ↑ Ibragimov, Erkin History: 1992. AzeriFootball.com. Праверана 03.07.2008 г. Архіўная копія ад 12.12.2007 г.
  2. ↑ Ibragimov, Erkin History: 1993. AzeriFootball.com. Праверана 03.07.2008 г. Архіўная копія ад 12.12.2007 г.
  3. ↑ UEFA unveils European Cup revamp // Grimsby Evening Telegraph, 02.12.1993 г.
  4. ↑ Elected as full members of UEFA // The Los Angeles Times, 02.05.1994 г.
  5. ↑ Azərbaycan futbolu 100: 100 years of football in Azerbaijan. Association of Football Federations of Azerbaijan. Праверана 06.09.2025 г. Архіўная копія ад 24.07.2020 г.
  6. ↑ Это не те немцы. И футбол они дают неправильный. azerifootball.com. Праверана 07.11.2013 г. Архіўная копія ад 10.04.2018 г.
  7. ↑ FIFA World Cup News and Features. D680090. Архіўная копія ад 04.2008 г.
  8. ↑ fifa.com: Vogts' contract extended
  9. ↑ FIFA/Coca-Cola World Ranking: Azerbaijan. FIFA. Праверана 01.12.2010 г. Архіўная копія ад 30.06.2007 г.
  10. ↑ Azərgaycan yığması FİFA reytinqində rekord pilləyə yüksəlib. antenn.az. Праверана 01.12.2010 г. Архіўная копія ад 12.12.2010 г.
  11. ↑ Aliyev, Elmir Определилась судьба Берти Фогтса в сборной Азербайджана. 1news.az. Праверана 30.11.2011 г. Архіўная копія ад 03.12.2011 г.
  12. ↑ Кто тут «карлик»?. Azerisport.com. Праверана 22.03.2013 г. Архіўная копія ад 10.02.2018 г.
  13. ↑ Futbolumuz sürətlə inkişaf edir!!!. Fanat.az. Праверана 22.03.2013 г. Архіўная копія ад 31.03.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]