Мужчынская зборная Ўганды па футболе
| Уганда | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Угандыйская фэдэрацыя футбольных асацыяцыяў[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Джэфры Маса[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Годфры Валусымбі | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Эмануэл Окві | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Кенія 1:1 Уганда (Найробі, Кенія; 1 траўня 1926) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Уганда 13:1 Кенія (Уганда; 14 сьнежня 1932) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Эгіпет 6:0 Уганда (Александрыя, Эгіпет; 30 ліпеня 1995) Туніс 6:0 Уганда (Туніс, Туніс; 28 лютага 1999) | |||||
| Кубак афрыканскіх нацыяў | |||||
| Удзел | 8 (упершыню: 1962) | ||||
| Дасягненьні | Другое месца (1978) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Ўга́нды па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Ўганду на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Угандыйская фэдэрацыя футбольных асацыяцыяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Ўганды дэбютавала 1 траўня 1926 году ў матчы супраць зборнай Кеніі, які скончыўся нічыёй 1:1. У 1962 годзе каманда кваліфікавалася на свой першы Кубак афрыканскіх нацыяў, што была трэцім розыгрышам турніру, дзе тады бралі ўдзел толькі 4 каманды. У паўфінале ўгандыйцы былі пераможаныя і выбітыя зборнай Аб’яднанай Арабскай Рэспублікай (як раней часова называўся Эгіпет) зь лікам 1:2, а затым яны саступілі ў матчы за трэці радок зборнай Тунісу зь лікам 0:3.

Дружына зноў адабралася на Кубак афрыканскіх нацыяў 1974 году, дзе аднак былі выбітыя ў першым раўндзе пасьля дзьвюх паразаў ад зборных Эгіпту і Замбіі, а таксама нічыі супраць зборнай Кот д’Івуару. У 1976 годзе яны зноў выбылі на групавым этапе. Найбольш пасьпяховым стаў Кубак афрыканскіх нацыяў 1978 году дзе зборная фінішавала другой на групавым этапе, адолеўшы супраціў зборных Рэспублікі Конга 3:1 і Марока 3:0, але прагуляўшы зборнай Тунісу 1:3. У паўфінале яны выбілі зборную Нігерыі 2:1, а ў фінале зазналі паразу ад зборнай Ганы 0:2. Пасьля гэтага зборная доўгі час не зьяўлялася на кантынэнтальным першынстве, не праходзячы адбор ці здымаючыся зь яго. Вяртаньне ўгандыйская дружыны адбылося толькі ў 2017 годзе. Каманда завяршыла турнір на групавым этапе, зазнаўшы паразы з аднолькавым лікам 0:1 ад зборных Ганы і Эгіпту, а таксама зьвёўшы ўнічыю 1:1 матч супраць зборнай Малі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Угандыйскай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў.
