Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Ірляндыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірляндыя
Лягатып
Фэдэрацыя Футбольная асацыяцыя Ірляндыі[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Натан Колінз[d]
Найбольш гульняў Робі Кін Edit this on Wikidata (146)
Найлепшы бамбардзір Робі Кін Edit this on Wikidata (68)
Першая гульня
Ірляндыя 1:0 Баўгарыя
(Калёмб, Францыя; 28 траўня 1924)
Самая буйная перамога
Ірляндыя 8:0 Мальта
(Дублін, Ірляндыя; 16 лістапада 1983)
Самая буйная параза
Бразылія 7:0 Ірляндыя
(Убэрландыя, Бразылія; 27 траўня 1982)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 3 (упершыню: 1990)
Дасягненьні чвэрцьфінал (1990)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 3 (упершыню: 1988)
Дасягненьні ⅛ фіналу (2016)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Ірля́ндыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Ірляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная асацыяцыя Ірляндыі. У цяперашні час хатнія гульні праводзіць на стадыёне Авіва ў Дубліне, які адкрыўся ў траўні 2010 году.

Між 1882 і 1924 гадамі Ірляндыя была прадстаўленая адзінай нацыянальнай футбольнай зборнай, якой кіравала бэлфасцкая Ірляндзкая футбольная асацыяцыя (ІФА). У 1920-я гады Ірляндыя была падзеленая на Паўночную Ірляндыю і Ірляндзкую Вольную Дзяржаву. Дублінская арганізацыя, якая называла сябе Футбольнай асацыяцыяй Ірляндзкай Вольнай Дзяржавы (ФАІВД), аддзялілася ад ІФА ў 1921 годзе і пачала арганізоўваць уласную лігу і нацыянальную зборную[2]. У 1923 годзе ФАІВД была прызнаная ФІФА як кіроўны орган футболу ў Ірляндзкай Вольнай Дзяржаве[2].

Футбалісты зборных Ірляндыі і Нідэрляндаў выходзяць на поле ў 1956 годзе.

Зборная Ірляндзкай Вольнай Дзяржавы дэбютавала на міжнароднай арэне на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 году. 28 траўня каманда перамагла зборную Баўгарыі зь лікам 1:0, а аўтарам першага голу зборнай стаў Пэдзі Дункан[3]. У выніку зборная прабілася ў чвэрцьфінал, дзе саступіла зборнай Нідэрляндаў[4][5]. 14 чэрвеня 1924 году Ірляндзкая Вольная Дзяржава правяла першы хатні матч супраць зборнай ЗША, якія зьдзейсьнілі кароткі тур па Эўропе пасьля ўдзелу ў тых жа Алімпійскіх гульнях. Эд Брукс аформіў хет-трык у пераможным матчы 3:1 на Дэйлімант Парку[6]. Наступны матч зборная згуляла толькі 21 сакавіка 1926 году, калі ў гасьцёх саступіла зь лікам 0:3 супраць зборнай Італіі. 25 лютага 1934 году Ірляндзкая Вольная Дзяржава дэбютавала ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету, згуляўшы ўнічыю 4:4 з зборнай Бэльгіі. Пэдзі Мур стаў аўтарам усіх чатырох галоў і першым гульцом у гісторыі, які загнаў чатыры мячы ў матчы чэмпіянату сьвету[7].

Пасьля 1936 году асацыяцыя ўзяла сабе назву Футбольная асацыяцыя Ірляндыі (ФАІ) і пачала называць сваю зборную Ірляндыяй. Цягам усяго гэтага пэрыяду існавалі дзьве ірляндзкія нацыянальныя зборныя, якія фармаваліся двума асацыяцыямі. Абедзьве зь іх прэтэндавалі на юрысдыкцыю над усёй Ірляндыяй і лічылі сябе ўпаўнаважанымі абіраць гульцоў з усяго вострава. У выніку зьявілася шмат гульцоў, як найменш 38, якія гулялі за абедзьве зборныя[8], прычым пераважная большасьць зь іх былі з Рэспублікі Ірляндыі, якія пагаджаліся гуляць за каманду ІФА, але толькі адзінкі з часткі Паўночнай Ірляндыі спаборнічалі за каманду ФАІ. ФІФА ўрэшце ўмяшалася ў спрэчку, калі абедзьве зборныя ўзялі ўдзел у адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 1950 году, бо фактычна чатыры гульцы выступілі за дзьве розныя зборныя ў адным і тым самым спаборніцтве. Адказ ФІФА палягаў у абмежаваньні права на выступах паводле палітычнай мяжы.

Зборная Ірляндыі ў траўні 1960 году.

Зборная трапіла ў кваліфікацыйную групу да чэмпіянату сьвету 1966 году разам з зборнымі Гішпаніі і Сырыі. Па зьняцьці сырыйцаў, фактычна барацьба разграрнулася паміж двума камандамі. Ірляндцы перамаглі ўдома 1:0, але саступілі ў гасьцях зь лікам 1:4. Гэта азначала матч плэй-оф, які спачатку плянаваўся на лёнданскім Ўэмблі, але ў выніку быў згуляны на парыскім стадыёне Парк дэ Прэнс[9]. У гэтым матчы, які скончыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 1:0, дэбютаваў Эйман Данфі[9]. У 1965 годзе зборная Ірляндыі ўвайшла ў гісторыю, калі абрала абаронцу «Манчэстэр Юнайтэд» Шэя Брэнана ў нацыянальную зборную. Гэта быў першы выпадак, калі гульца, народжанага па-за межамі Ірляндзкай рэспублікі, абралі ў каманду дзякуючы ірляндзкаму паходжаньню аднаго зь ягоных бацькоў. Ад таго часу многія выбітныя ірляндзкія футбалісты былі народжаныя ў Ангельшчыне, але баранілі колеры Ірляндыі.

Першы ўдзел зборнай Ірляндыі ў фінальнай частцы буйных турніраў адбыўся на чэмпіянаце Эўропы 1988 году. Не зважаючы на вымушаную адсутнасьць Ліяма Брэйдзі і Марка Лоўрэнсана, у фінальнай частцы каманда шакавала Эўропу, перамогшы зборную Ангельшчыны 1:0 у Штутгарце[10]. Затым у Гановэры ірляндцы згулялі ўнічыю 1:1 з зборнай СССР, а ў Гельзэнкірхэне астраўляне прагулялі будучым чэмпіёнам з зборнай Нідэрляндаў зь лікам 0:1. Пры гэтым да нічыёй, якая б гарантавала камандзе месца ў паўфінале, не хапіла датрываць усяго сем хвілінаў[11][12].

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1938 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1950 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1954 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1958 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1966 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1970 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1982 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — чвэрцьфінал
  • 1994 — ⅛ фіналу
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2026 — не прайшла кваліфікацыю

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1960 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1964 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1968 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2008 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2012 — групавы этап
  • 2016 — ⅛ фіналу
  • 2020 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2024 — не прайшла кваліфікацыю
  1. ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3509
  2. 1 2  Byrne, Peter Football Association of Ireland: 75 years. — Dublin: Sportsworld, 1996. — С. 22. — ISBN 1-900110-06-7
  3. ↑ FAI recognise Ireland v Bulgaria match at 1924 Paris Olympics as first-ever senior international. Irish Independent (17.05.2024).
  4. ↑ 1924 Olympic Games at Rsssf. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Архіўная копія ад 03.08.2009 г.
  5. ↑ History of Irish Football. Clubi.ie. Архіўная копія ад 04.04.2005 г.
  6. ↑ United States results at Rsssf. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Архіўная копія ад 13.01.2010 г.
  7. ↑ Republic of Ireland Soccer Team Match Results: Result of Irish Football Matches 1940 to 1959. Soccer-Ireland.com. Праверана 26.06.2016 г. Архіўная копія ад 07.07.2016 г.
  8. ↑ Dewart, Jonny (23.10.2006) List of Dual Internationalists. Northern Ireland's Footballing Greats. Праверана 26.12.2007 г. Архіўная копія ад 16.08.2017 г.
  9. 1 2 Leahy, Ed. Ireland's chequered play-off history // 10.11.2011 г. Архіўная копія ад 11.11.2011 г.
  10. ↑ Golden Goal: Ray Houghton for Republic of Ireland v England (1988) Архіўная копія ад 19.06.2018 г.
  11. ↑ Ireland at Euro 1988 Finals. Soccer-Ireland.com. Праверана 01.02.2016 г. Архіўная копія ад 22.10.2016 г.
  12. ↑ Euro 88: When everything seemed possible. The Irish Times. Архіўная копія ад 16.06.2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]