Мужчынская зборная Ірану па футболе
| Іран | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольная фэдэрацыя Ірану[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | АФК | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Эгсан Гаджсафі | ||||
| Найбольш гульняў |
Эгсан Гаджсафі | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Алі Даеі | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Аўганістан 0:0 Іран (Кабул, Аўганістан; 25 жніўня 1941) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Іран 19:0 Гуам (Тэбрыз, Іран; 24 лістапада 2000) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Турэччына 6:1 Іран (Стамбул, Турэччына; 28 траўня 1950) Рэспубліка Карэя 5:0 Іран (Токіё, Японія; 28 траўня 1958) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1978) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (1978, 1998, 2006, 2014, 2018, 2022, 2026) | ||||
| Кубак Азіі | |||||
| Удзел | 16 (упершыню: 1968) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіён (1968, 1972, 1976) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Іра́ну па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Іран на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная фэдэрацыя Ірану.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбольная фэдэрацыя Ірану была створаная ў 1920 годзе[2]. У 1926 годзе зборная Тэгерану, якая была складзеная зь некаторых гульцоў клюбаў з Тэгерану, выправілася ў Баку, дзе згуляла свой першы выязны футбольны матч іранскай зборнай.

Зборная Ірану, маючы залатое пакаленьне футбалістаў, тройчы перамагала ў Кубках Азіі, робячыся чэмпіёнам у 1968, 1972 і 1976 гадах. У 1978 годзе іранская зборная ўпершыню трапіла на чэмпіянат сьвету. Каманда саступіла ў двух з трох матчаў групавога этапу, ня даўшы рады з зборнымі Нідэрляндаў і Пэру[3], але згулялі ўнічыю 1:1 супраць зборнай Шатляндыі[4]. Па Ісламскай рэвалюцыі футбол у краіне быў занядбаны. У 1980-х гадах нацыянальная каманда ня брала ўдзелу ў адборы да чэмпіянатаў сьвету праз Ірака-іранскую вайну, якая трывала ў 1980—1988 гадах.
Не зважаючы на тое, што зборная Ірану ня здолеў кваліфікавацца ані на чэмпіянат сьвету 1990 году, ані на турнір 1994 году, аднак, дружына пачала адбудоўвацца. Дзякуючы шэрагу новых футбалістаў у складзе дружына заняла трэцяе месца на Кубку Азіі 1996 году. На азіяцкім турніры сярод іншых былі здабытыя перамогі над зборнай Саудаўскай Арабіі зь лікам 3:0 і над зборнай Рэспублікі Карэі зь лікам 6:2. Таксама зборная адабралася на чэмпіянат сьвету 1998 году[5]. У першым матчы сусьветнага першынства 1998 году іранцы сутыкнуліся з зборнай Югаславіі, саступіўшы зь мінімальным лікам 1:0 пасьля голу з штрафнога ўдару Сінішы Міхайлавіча[5]. У другім матчы Іран здабыў сваю першую перамогу на чэмпіянатах сьвету[4], выгуляўшы і фактычна выбіўшы з турніру зборную ЗША зь лікам 2:1. Галы ў складзе зборнай Ірану загналі Гамід Эстылі і Мэгдзі Магдавікія. Матч паміж Іранам і ЗША меў асаблівую напругу праз палітычную сытуацыі вакол дзяржаваў пасьля Ісламскай рэвалюцыі і закладніцкага крызісу. Аднак, у знак пратэсту супраць нянавісьці і палітыкі ў спорце, абедзьве каманды абмяняліся падарункамі і кветкамі ды зрабілі ўрачыстыя супольныя фатаздымкі перад пачаткам матчу[6]. У трэцім матчы іранцы згуляў супраць зборнай Нямеччыны, зазнаўшы паразу зь лікам 2:0. Такім чынам, пэрсыдзкая дружына скончыла выступы на групавым этапе на трэцім радку з трыма пунктамі на сваім рахунку[7].

Зборная Ірану скончыла групавы этап Кубка Азіі 2000 году на першым месцы, але прагуляла зборнай Рэспублікі Карэі ў чвэрцьфінале. Каманда ня здолела кваліфікавацца на чэмпіянат сьвету 2002 году, які ўпершыню ладзіўся ў Азіі. Пасьля кваліфікацыі на Кубак Азіі 2004 году іранская каманда трапіла ў адную групу з зборнымі Тайлянду, Аману і Японіі. Іранцы занялі другі радок у групе, а чвэрцьфінале супраць карэйцаў здолелі ўзяць рэванш, перамогшы зь лікам 4:3. У паўфінале дружына саступіла ў сэрыі пэнальці зборнай Кітаю, якая гаспадарыла на турніры. Матч за трэцяе месца супраць зборнай Бахрэйну аказаўся ўдалым, бо пэрсы здабылі перамогу зь лікам 4:2. 8 чэрвеня 2005 году зборныя Ірану і Японіі сталі першымі краінамі, акрамя гаспадароў з зборнай Нямеччыны, якія кваліфікаваліся на чэмпіянат сьвету 2006 году. На турніры іранцы распачалі выступы матчам супраць зборнай Мэксыкі. Пры ліку 1:1 пасьля першага тайму абарончыя памылкі прывялі да паразы зь лікам 1:3. Адзіным голам разжыўся Яг’я Гальмагамадзі. У другім матчы зборная Ірану саступіла зборнай Партугаліі 0:2, а апошні матч супраць зборнай Анголы скончыўся ўнічыю 1:1. У наступныя гады ўсчаўся час зьмены трэнэраў.
4 красавіка 2011 году былы трэнэр мадрыдзкага «Рэалу» партугалец Карлуш Кейруш пагадзіўся ачоліць зборную тэрмінам на два з паловай гады. Зь ім дружына адабралася на чэмпіянат сьвету 2014 году ў Бразыліі[8]. Ад пачатку працы партугальца на пасадзе галоўнага трэнэра зборнай ён пачаў уводзіць у склад каманды футбалістаў з іранскай дыяспары. Сярод іх да каманды прыядналіся Даніель Давары, Саман Гадос і Стывэн Бэйташур[9][10]. У першым матчы сусьветнага першынства зборная Ірану згуляла ўнічыю з зборнай Нігерыі зь лікам 0:0, што стала першай гульнёй Ірану без прапушчаных галоў[11]. У наступным матчы іранцы саступілі зборнай Аргентыны 1:0[12]. А апошні вырашальны матч скончыўся паразай ад зборнай Босьніі і Герцагавіны. Пасьля турніру Кейруш абвесьціў, што сыдзе з пасады галоўнага трэнэра, але пазьней надумаў працягнуць кантракт, застаўшыся да чэмпіянату сьвету 2018 году[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3582
- ↑ Member Association – Iran Архіўная копія ад 03.06.2007 г.
- ↑ Iran in World Cup 1978. teammelli.com. Праверана 21.01.2008 г. Архіўная копія ад 04.01.2010 г.
- 1 2 while FIFA World Cup 2006 Iran Team Overview Архіўная копія ад 19.07.2008 г.
- 1 2 The History of Soccer in Iran. iranvisitor.com. Праверана 21.01.2008 г. Архіўная копія ад 31.12.2010 г.
- ↑ France 1998 World Cup: 1st Round – Day 12 Match Reports. 1800-worldcup.com. Праверана 22.01.2008 г. Архіўная копія ад 03.03.2016 г.
- ↑ FIFA.com – 1998 FIFA World Cup France Архіўная копія ад 30.09.2007 г.
- ↑ Carlos Queiroz agrees deal to become Iran head coach // Soccernet, 04.04.2011 г. Архіўная копія ад 18.08.2011 г.
- ↑ 5 Iran Players to Watch at the World Cup. ABC News. Праверана 16.04.2014 г. Архіўная копія ад 17.04.2014 г.
- ↑ Ashkan Dejagah says Felix Magath is the right man to keep Fulham up // The Guardian, 18.04.2014 г. Архіўная копія ад 19.04.2014 г.
- ↑ Nigeria vs. Iran: Final score 0–0, Super Eagles held in dire stalemate. SB Nation (16.06.2014). Праверана 24.07.2020 г. Архіўная копія ад 24.07.2020 г.
- ↑ Ornstein, David. BBC Sport – World Cup: Argentina 1–0 Iran // BBC Sport, 19.12.2013 г. Архіўная копія ад 14.01.2016 г.
- ↑ Queiroz ends contract saga by signing Iran deal // Reuters UK, 17.09.2014 г. Архіўная копія ад 24.10.2020 г.
