Мужчынская зборная Іраку па футболе
| Ірак | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Ірацкая футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | АФК | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Джаляль Гасан[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Юніс Магмуд | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Гусэйн Саід | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Марока 3:3 Ірак (Бэйрут, Лібан; 19 кастрычніка 1657) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Ірак 13:0 Этыёпія (Ірбід, Ярданія; 18 жніўня 1992) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Турэччына 7:1 Ірак (Адана, Турэччына; 6 сьнежня 1959) Бразылія 6:0 Ірак (Мальмё, Швэцыя; 11 кастрычніка 2012) Чылі 6:0 Ірак (Капэнгаген, Данія; 14 жніўня 2013) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 2 (упершыню: 1986) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (1986, 2026) | ||||
| Кубак Азіі | |||||
| Удзел | 11 (упершыню: 1972) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2007) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Іра́ку па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Ірак на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Ірацкая футбольная асацыяцыя. Ірак уваходзіць у лік дзяржаваў, што здабывалі Кубак Азіі. Гэта адбылося толькі аднойчы ў 2007 годзе, калі фінале азіяцкага першынства зборная Іраку сустрэлася супраць зборнай Саудаўскай Арабіі. Перамогу зь мінімальным лікам 1:0 атрымалі футбалісты Іраку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 кастрычніка 1948 году была заснаваная Ірацкая футбольная асацыяцыя[1]. Ірацкая фэдэрацыя далучылася да ФІФА ў 1950 годзе, а першы афіцыйны міжнародны матч каманды адбыўся на адкрыцьці Арабскіх гульняў 1957 году ў Бэйруце, дзе зборная Іраку згуляла ўнічыю 3:3 супраць зборнай Марока.
У 1972 годзе зборная Іраку ўпершыню брала ўдзел у Кубку Азіі, але ня здолела перамагчы аніводнага разу. У сакавіку 1973 году іракцы ўпершыню бралі ўдзел у адборы да чэмпіянатаў сьвету. Каманда заняла другое месца ў групе, адстаўшы на адзін пункт ад зборнай Аўстраліі, таму не прайшла далей. 1980-я гады часта называюць найболей пасьпяховым часам у гісторыі ірацкага футболу. Аднак, дзесяцігодзьдзе пачалося няўдала, бо каманда Іраку выбыла ўжо ў першым раўндзе кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1982 году. Тым ня менш, у тым жа годзе быў здабыты залаты мэдаль Азіяцкіх гульняў.

Ірак быў пасеяны ў першы раўнд кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету з зборнымі Катару і Ярданіі. Іракцы занялі першы радок у сваёй групе і прабіліся ў другі раўнд. Там зборная згуляў супраць зборнай ААЭ ў двух матчах, адолеўшы гаспадароў у Дубаі зь лікам 3:2, але саступіўшы ўдома зь лікам 1:2. Паводле сумы дзьвюх сустрэчаў іракцы прасунуліся далей дзякуючы голам на выезьдзе. У фінальным раўндзе яны згулялі ўнічыю 0:0 з зборнай Сырыі ў Дамаску[2], а ў другім матчы перамаглі сырыцыйцаў зь лікам 3:1 у Таіфе. Такім чынам, зборная кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1986 году[3]. На самым турніры ў першым матчы групы Б зборная Іраку мела добрую гульню супраць зборнай Парагваю, але прагуляла зь лікам 1:0, прычым адзін гол іракцаў быў адменены арбітрам. У другім матчы ірацкая дружына правяла свой першы гол на чэмпіянатах сьвету, дзякуючы голу Агмэда Радгі. Тым ня менш, дружына зноў атрымала паразу, гэтым разам 1:2 ад зборнай Бэльгіі[4]. У трэцім матчы каманда прагуляла зборнай Мэксыкі зь лікам 1:0 і выбыла з турніру[5]. Пасьля ваеннага канфлікту ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1990 годзе Ірак быў адхілены ад удзелу ў Азіяцкіх гульнях і большасьці арабскіх турніраў. Аднак забароная не распаўсюджвалася на ўдзел у чэмпіянатах сьвету.
У 1996 годзе каманда вярнулася на Кубак Азіі. Яна дасягнула чвэрцьфіналу, але там іракцы прагулялі зборнай ААЭ праз «залаты гол», які загнаў Абдульрагман Ібрагім. У 2000-я гады пачалося адраджэньне ірацкага футболу. Ірак зноў выступіў на Кубку Азіі ў 2000 годзе, дзе зноў быў выбіты на стадыі чвэрцьфіналу, але гэтым разам зборнай Японіі зь лікам 4:1[6]. На Кубку Азіі 2004 году зборная пачала з паразы ў першым матчы, саступіўшы зборнай Узбэкістану, але затым трывалі перамогі над зборнымі Туркмэністану і Саудаўскай Арабіі, што дазволіла зноў прасунуцца ў чвэрцьфінал. У чарговы раз запар ірацкая каманда выбыла на гэтай стадыі, прагуляўшы зборнай Кітаю[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mubarak, Hassanin (21.03.2013) Iraqi Football History. IraqSport. Праверана 22.06.2016 г. Архіўная копія ад 19.11.2018 г.
- ↑ World Cup 1986 Qualifiers : Syria and Iraq tied at 0-0. athlet.org. Праверана 04.04.2026 г.
- ↑ World Cup 1986 Qualifiers : Iraq beats Syria 3-1 to qualify for 1986 World Cup. athlet.org. Праверана 04.04.2026 г.
- ↑ Iraq v Belgium — Group Matches — 1986 FIFA World Cup Mexico™ — Highlights. FIFA+. Праверана 02.10.2024 г.
- ↑ World Cup 1986 : Mexico beats Iraq 1-0 to qualify for the Round of 16. athlet.org (03.06.1986). Праверана 04.04.2026 г.
- ↑ Japan power into semis. BBC (24.10.2000). Праверана 08.06.2026 г. Архіўная копія ад 08.06.2026 г.
- ↑ Iraq team's magical run hits a speed bump. NBC News (31.07.2004). Праверана 07.04.2023 г. Архіўная копія ад 14.04.2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Ірацкай футбольнай асацыяцыі.
