Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Ізраілю па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізраіль
Лягатып
Фэдэрацыя Ізраільская футбольная асацыяцыя[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Бібрас Натха[d]
Найбольш гульняў Ёсі Бэнаюн Edit this on Wikidata (101)
Найлепшы бамбардзір Эран Загаві Edit this on Wikidata (35)
Першая гульня
ЗША 3:1 Ізраіль
(Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амэрыкі; 26 верасьня 1948)
Самая буйная перамога
Ізраіль 9:0 Тайвань
(Вэлінгтан, Новая Зэляндыя; 23 сакавіка 1988)
Самая буйная параза
Нямеччына 7:1 Ізраіль
(Кайзэрсьляўтэрн, Нямеччына; 13 лютага 2002)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 1 (упершыню: 1970)
Дасягненьні групавы раўнд (1970)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Ізра́ілю па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Ізраіль на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Ізраільская футбольная асацыяцыя.

Да стварэньня зборнай існавала зборная Брытанскага мандату ў Палестыне, якая пасьпела згуляць у адборы да чэмпіянату сьвету 1938 году і яшчэ некалькі таварыскіх матчаў. Агулам гэтая каманда правяла пяць матчаў. Дружына цалкам фармавалася футбалістамі-жыдамі.

Ізраільская каманда 1970 году.

У 1948 годзе была сфармаваная нацыянальная зборная Ізраілю[2]. Першы матч ізраільскай зборнай як незалежнай дзяржавы адбыўся 26 верасьня 1948 году, калі яна згуляла супраць алімпійскай зборнай ЗША. Амэрыканцы перамаглі 3:1, а на 20-й хвіліне Шмуэль Бэн-Дрор загнаў першы гол у гісторыі навастворанай каманды. Ізраіль стаў адным з заснавальнікаў Азіяцкай футбольнай канфэдэрацыі (АФК)[3]. Менавіта ў турнірах гэтай арганізацыі зборная выступала з 1954 да 1974 гады. Праз байкот Ізраілю Арабскай лігай шэраг мусульманскіх краінаў адмаўляліся гуляць супраць ізраільскай каманды. Палітычная сытуацыя прывяла да таго, што Ізраіль выйграў азіяцка-афрыканскую кваліфікацыю да чэмпіянату сьвету 1958 году, не згуляўшы аніводнага матчу. ФІФА была вымушаная прызначыць дадатковы матч паміж Ізраілем і зборнай Ўэйлзу, каб не было каманда якая трапіла на турнір, увогуле не згуляўшы хаця б адзін матч.

Роні Розэнталь у матчы за зборную Ізраілю супраць зборнай Новай Зэляндыі.

У 1964 годзе Ізраіль ладзіў на сваёй зямлі Кубак Азіі, уладальнікам якога і стаў. У 1968 годзе зборная Ізраілю ўпершыню выступіла на летніх Алімпійскіх гульнях, але яна саступіла зборнай Баўгарыі ў чвэрцьфінале турніру. У 1969 годзе каманда кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1970 году праз азіяцка-акіянскую кваліфікацыю. На турніры ізраільская дружына набрала два пункты, дзякуючы нічыі 1:1 у матчы супраць зборнай Швэцыі і 0:0 у матчы супраць зборнай Італіі. У сустрэчы з зборнай Уругваю ізраільскія футбалісты прагулялі зь лікам 0:2. У 1974 годзе Ізраіль быў выключаны з АФК. На самым пачатку 1980-х гадоў зборная прымкнула да УЭФА, нават узяўшы ад гэтай арганізацыі ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1982 году. Аднак, хутка Ізраіль далучыўся да Канфэдэрацыі футболу Акіяніі.

У 1991 годзе ізраільскія клюбы пачалі браць удзел у эўрапейскіх клюбных турнірах УЭФА, і зборная Ізраілю вярнулася да турніраў эўрапейскаша адбору да чэмпіянату сьвету ў 1992 годзе. У 1994 годзе Ізраільская футбольная асацыяцыя стала сябрам УЭФА. У эўрапейскім кантэксьце зборная Ізраілю застаецца адносна слабою камандай, але мела асобныя значныя посьпехі. У прыватнасьці, была здабытая перамога зь лікам 3:2 ў Парыжы над зборнай Францыі ў 1993 годзе, а ў 1999 годзе ізраільскія футбалісты выгулялі зборную Аўстрыі зь лікам 5:0. У тым самым годзе зборная Ізраіль была блізкая да чэмпіянату Эўропы 2000 году, але ў плэй-оф каманда была выбітая зборнай Даніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]