Перайсьці да зьместу

Мост гарбароў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мост гарбароў
Ura e Tabakëve
Выгляд масту
Тып мост
Структурная сыстэма каменны мост
Месцазнаходжаньне Сьцяг Альбаніі Альбанія
Сканчэньне будаўніцтва 18 стагодзьдзе
Вышыня 3,5 м
Іншыя велічыні памеру даўжыня 8 м
шырыня 2,5 м
Каардынаты 41°19′48″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 41.33° пн. ш. 19.82° у. д. / 41.33; 19.82Каардынаты: 41°19′48″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 41.33° пн. ш. 19.82° у. д. / 41.33; 19.82
Мост гарбароў на мапе Альбаніі
Мост гарбароў
Мост гарбароў
Мост гарбароў

Мост гарбароў ці Табак мост (па-альбанску: Ura e Tabakëve, ад слова tabakane, што азначае гарбары) быў пабудаваны ў Тыране ў XVII-XVIII стагодзьдзях[1]. Зьяўляецца помнікам культуры. Такую назву мост атрымаў з-за асаблівай пазыцыі гільдыі гарбароў ў эканамічным і сацыяльным жыцьці Тыраны ў тыя часы.

Мост, вышынёй каля 7,5 мэтраў, выкананы з каменя, утварае аркі і выкладзены брукам. Ён вылучаецца гарманічнай архітэктурай, а таксама прапарцыйным разьмеркаваньнем ўсіх элемэнтаў канструкцыі. Мост складаецца з асноўнай аркі, выгнутай у выглядзе луку з максымальным прасьветам ў 8 мэтраў, а таксама двух бакавых арак з таўшчынёй падмурку ў 1 мэтар. Максымальны ўздым узроўню вады, на які разьлічаны мост, складае 3,5 мэтры. Ходнік шырыню 2,5 мэтры, выбрукаваны з рачнога каменьня.

З 1614 году ў Тыране пачаўся бурлівы ўздым прамысловасьці і гандлю. Выгаднае геаграфічнае становішча на скрыжаваньні значных гандлёвых шляхоў прыцягвала ў Тырану новых грамадзян, якія год за годам павялічвалі насельніцтва гораду. Уздоўж адной з асноўных дарог перагону жывёлы з гор на раўніны пасяліліся гарбары, чыя дзейнасьць называлася «tabakane». Адпаведна, пабудаваны ў 18 стагодзьдзі дзеля неабходнасьці каменны мост праз раку Лану быў названы «Табак-мост».

Мост ўжываўся па прызначэньні аж да 1930-х гадоў, пакуль рэчышча ракі не зьмяніла кірунак[1]. Табак-мост — узор старадаўняй архітэктуры Альбаніі, які выдатна захаваўся.

  1. ^ а б Ura e Tabakëve. Tirana municipality.