Перайсьці да зьместу

Морган Роджэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Морган Роджэрз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 ліпеня 2002(2002-07-26)[1] (23 гады)
Рост 1,89 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Астан Віла
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 Ўэст Бромўіч Альбіён 0 (0)
2019—2023 Манчэстэр Сіці 0 (0)
2021—2022 Борнмут 14 (1)
2021 Лінкальн Сіці[d] 25 (6)
2023—2024 Мідлзбра 26 (2)
2023 Блэкпул 20 (1)
2024—4 Астан Віла 61 (14)
Зборныя
2017—2018 Ангельшчына (да 16)[d] 8 (5)
2018—2019 Ангельшчына (да 17)[d] 15 (9)
2019—2020 Ангельшчына (да 18)[d] 8 (1)
2021—2022 Ангельшчына (да 20)[d] 4 (1)
2024 Ангельшчына (да 21)[d] 7 (4)
2024—4 Ангельшчына 12 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2025.

Морган Роджэрз (па-ангельску: Morgan Rogers; нар. 26 ліпеня 2002 году) — ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Унівэрсальны гулец, які выступае на любых пазыцыі ў нападзе, Роджэрз таксама вядомы сваёй фізычнай сілай, хуткімі забегамі і кантраляваньнем над мячом. Пасьля прарыўнога дэбютнага сэзону з «Астан Вілай» быў названы найлепшым маладым гульцом году Прафэсійнай футбольнай асацыяцыяй.

Выхаванец клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіёну», да якога далучыўся ў веку сямі гадоў[2]. У прафэсійным футболе дэбютаваў у матчы Кубка Ангельшчыны ў лютым 2019 году. Улетку таго ж году ўзгадніў кантракт з «Манчэстэр Сіці». Цягам некалькіх гадоў у манчэстэрскім клюбе часта выпраўляўся ў арэнды ў клюбы ніжэйшых дывізіёнаў. Гэтак паўабаронца бараніў колеры «Лінкальн Сіці», «Борнмуту» і «Блэкпулу». 7 ліпеня 2023 году ангелец перайшоў у клюбу з другога дывізіёну «Мідлзбра», але сума выдаткаў не была выкрытая[3]. 1 лютага 2024 году 21-гадовы Роджэрз далучыўся да «Астан Вілы» з Прэм’ер-лігі. Як паведамлялася, гэта каштавала «віланам» 8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з мажлівым павелічэньнем да 15 мільёнаў фунтаў з улікам бонусаў за вынікі[4]. «Манчэстэр Сіці» меў правы на 25% ад сумы трансфэру праз пункт аб перапродажы[5]. 3 лютага Роджэрз дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд»[6]. 6 красавіка 2024 году футбаліст улучыў свой першы гол за «Астан Вілу» ў матчы супраць «Брэнтфарду»[7].

Пасьля прарыўнога сэзону 2024—2025 гадоў, у якім ён пацэліў 14 галоў і зрабіў 15 галявых перадачаў ува ўсіх спаборніцтвах[8], Роджэрз быў названы найлепшым маладым футбалістам сезону клюбам ды Прафэсійнай футбольнай асацыяцыяй[9]. 10 лістапада 2025 году Роджэрз падоўжыў кантракт зь «Вілай» да 2031 году[10].

11 лістапада 2024 году Роджэрз упершыню быў выкліканы ў зборную Ангельшчыны на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Грэцыі і Ірляндыі[11]. 22-гадовы гулец запачаткаваў выступы ў зборнай 14 лістапада, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў гасьцявым матчы супраць зборнай Грэцыі[12]. Футбаліст улучыў свой першы гол у складзе зборнай 9 кастрычніка 2025 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу, які скончыўся зь лікам 3:0 на Ўэмблі[13].

  1. ^ а б в Morgan Rogers // FBref (анг.)
  2. ^ Dick, Brian (21.03.2019) The rise and rise of Morgan Rogers - what you need to know. Birmingham Live.
  3. ^ Boro sign Glover, Rogers and Silvera // BBC Sport, 07.07.2023 г.
  4. ^ Villa sign forward Rogers from Middlesbrough // BBC Sport, 01.02.2024 г.
  5. ^ Fisher, Ben. Aston Villa agree £15m deal to sign Morgan Rogers from Middlesbrough // The Guardian, 30.01.2024 г.
  6. ^ Sheffield United 0-5 Aston Villa: Unai Emery's side run riot at Bramall Lane to move back into top four. Sky Sports.
  7. ^ Rindl, Joe. Aston Villa 3–3 Brentford: Late Watkins goal earns point for Villa // 06.04.2024 г.
  8. ^ Three elite clubs pushing to sign Aston Villa star in major move. Yahoo Sports (23.08.2025).
  9. ^ Tielemans scoops End of Season Awards double. Aston Villa Football Club (21.05.2025).
  10. ^ Morgan Rogers pens new deal. Aston Villa Football Club (10.11.2025).
  11. ^ Rogers called into England squad as eight pull out // 11.11.2024 г.
  12. ^ McNulty, Phil (14.11.2024) England move top of Nations League group with dominant win in Greece. BBC Sport.
  13. ^ England 3-0 Wales. BBC Sport (09.10.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]