Мокэле Мбэмбэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзін з магчымых варыянтаў як можа выглядаць Мокэле-Мбэмбэ

Мокэле-Мбэмбэ (mókɛlɛ ᵐbɛ́ᵐbɛ на мове лінгала, што азначае "той, хто спыняе плыні рэк") — адпаведна крыптазаалёгіі, водная істота, якая нібыта жыве ў басэйне ракі Конга. Часам апісваецца як жывая істота, часам як дух.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1909 годзе ў кнізе "Жывёлы й людзі", аўтабіяграфіі знакамітага паляўнічага на буйную дзічыну Карла Хагенбэка, упершыню згадваецца істота падобная на апатазаўра. Ён сьцвярджаў, што чуў з двух незалежных крыніц пра істоту, якая жыве ў Радэзіі, якую мясцовыя жыхары апісвалі як " істота напалову слон, напалову цмок".

Натураліст Джозэф Мэнгес таксама распавядаў падобныя гісторыі Хагенбэку. Пазьней Хагенбэк выказаў здагадку, што "гэта можа быць толькі нейкі дыназаўр падобны на брантазаўра".

Іншая крыніца Хагенбэка, Ганс Шомбург, сьцвярджаў, што, калі знаходзіўся на возеры Бангвеулу, то адзначыў адсутнасьць гіпапатамаў, а яго мясцовыя праваднікі паведамілі яму пра вялікую істоту, якая забівае гіпапатамаў і жыве на возеры Бангвэўлу.

Паведамленьні пра істоты, апісаныя як дыназаўры ў Афрыцы, выклікалі вялікую сэнсацыю ў сродках масавай інфармацыі. Некаторыя прымалі гэтыя паведамленьні за праўду, але іншыя былі больш скептычныя.

Характэрна, што Заходняя Эўропа і Амэрыка перажывалі раптоўны ўзрост папулярнасьці дыназаўраў, зь якіх брантазаўры былі адны з самых папулярных. Гэта магло паспрыяць як паведамленьням, што пачвара магла быць заўраподам, так і тэндэнцыі газэт гэтае сьцвярджаць.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]