Модум
Каардынаты: 53°52′52″ пн. ш. 27°33′42″ у. д. / 53.88111° пн. ш. 27.56167° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Наша касмэтыка |
Заснаваная | 1995 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Кастрычніцкі раён, вул. Валадзько, д. 6 |
Ключавыя фігуры | Ірына Скуратовіч, Віктар Лабковіч |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | касмэтыка, зубныя пасты і шчоткі |
Абарачэньне | 8,195 млн рублёў (2017 г.; $4,239 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | -0,099 млн руб. (2017 г.; $-0,051 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 184 (2018 г.) |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Модум-Тэхна» |
Аўдытар | ЗАТ «Аўдыт-Экспэрт»[1] |
«Модум — наша касмэтыка» — парфумэрна-касмэтычная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1995 годзе ў Менску пад назвай «Модум».
На 2016 год зьяўлялася 2-м па велічыні вытворцам касмэтыкі ў Беларусі і найбольшым вытворцам зубных пастаў у краіне. На 2018 год крамы «Модум» за мяжой працавалі ў Казахстане (Алматы) і Расеі (12 гарадоў). У Расеі налічвалася 61 крама: Санкт-Пецярбург — 17 крамаў; Калінінград — 15; Варонеж — 10; Бранск і Ліпецк — па 4; Краснадар — 3; Калуга і Сафонава (Смаленская вобласьць) — па 2; Сьветлы і Чарняхоўск (Калінінградзкая вобласьць), Стары Аскол (Белгародзкая вобласьць) і Цьвер — па 1[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1995 годзе ў Менску заснавалі ЗАТ «Модум», якое пачало выпуск шампуня «Мядовы» пад таварным знакам «Элеганс». На 1996 г. прадпрыемства налічвала 8 супрацоўнікаў. У 1998 годзе сталі вырабляць зубныя пасты пад таварнымі знакамі «Беламэд» і «Дэнтамэд». Таксама асвоілі выпуск вадкага мыла і пены для ванны. У 2000 годзе набылі кантрольны пакет акцыяў ААТ «Менская мэблевая фабрыка», у выніку чаго прадпрыемства пераўтварылі ў сумеснае ААТ «Парфумэрна-касмэтычная фабрыка «Модум — наша касмэтыка». У 2001 годзе пусьцілі ўчастак падрыхтоўкі тэхналягічнай вады, збудаваньні ачысткі і кандыцыянэры паветра. У 2003 г. на «Модум» прыпала 46% рынка зубных пастаў у Беларусі і звыш 9% — у Расеі. У сакавіку 2004 году адчынілі прадстаўніцтва ў Расеі. У 2005 годзе ўвялі ў дзеяньне 2 лініі фасаваньня агульнай магутнасьцю 3 млн вырабаў штомесяц. У 2006 годзе пабудавалі корпус для кіраўніцтва прадпрыемства. У 2007 годзе выручка «Модум» перавысіла $20 млн. На пачатак 2008 г. налічвалася 350 супрацоўнікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А.І. Абузава. Гадавая справаздачнасьць СААТ «Парфумэрна-касмэтычная фабрыка «Модум — наша касмэтыка» за 2017 год (рас.) // «Модум — наша касмэтыка», 23 лютага 2018 г. Праверана 30 красавіка 2018 г.
- ^ Дзе набыць (рас.) // «Модум — наша касмэтыка», 2018 г. Праверана 30 красавіка 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Модум» выпусьціў беларусацэнтрычную лінейку касмэтыкі «Асоба» // Кампанія «Будзьма беларусамі!», 2 сакавіка 2016 г. Праверана 30 красавіка 2018 г.
- «Модум» (рас.) // Інтэрнэт-крама «Белпошта», 2018 г. Праверана 30 красавіка 2018 г.
- ТАА «Модум-Тэхна» (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |