Модуль:Фармат спасылкі/Дакумэнтацыя
Гэта падстаронка-дакумэнтацыя для Модуль:Фармат спасылкі
| Гэта падстаронка дакумэнтацыі для Модуль:Фармат спасылкі (націсьніце, каб праглядзець модуль). Яна зьмяшчае зьвесткі пра выкарыстаньне, катэгорыі й іншы зьмест, не датычны непасрэдна старонкі модульу. |
Гэты модуль забясьпечвае функцыянальнасьць фарматаваньня спасылак для адлюстраваньня, у тым ліку тую, што забясьпечвае шаблён {{Фармат спасылкі}}.
Ён можа прыгожа фарматаваць спасылкі на разьдзелы з дапамогай сымбаля разьдзела («§») і адпаведных прагалаў, аўтаматычна экрануе назвы катэгорыяў і файлаў з дапамогай труку з двукропʼем і ўключае функцыянальнасьць вылучэньня курсівам назвы старонкі альбо разьдзела, а таксама выяўленьне й клясыфікацыю вынікаў, якія ствараюць чырвоныя спасылкі.
Памылкі
[рэдагаваць код]Калі выкарыстоўваецца _formatLink і не пададзеная ні спасылка, ні мэтавы аргумэнт, модуль выдасьць паведамленьне пра памылку замест звычайнага вываду, бо тады ён ня зможа стварыць карэктны вывад.
Вы можаце вырашыць гэтую памылку, падаўшы адпаведныя парамэтры для _formatLink, ці вы можаце пераканацца, што больш падрабязную памылку прадастаўляе шаблён ці модуль ніжэйшага ўзроўню, калі ў адваротным выпадку ён выклікаў бы _formatLink зь недастатковымі аргумэнтамі.