Могилевскій голосъ (1906)
| Могилевскій голосъ | |
| Тып | штодзённая |
|---|---|
| Уладальнік | «Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя народнай свабоды» |
| Краіна | |
| Галоўны рэдактар | Юліян Юльевіч Бехлі |
| Заснаваная | 19 студзеня 1906 (120 гадоў таму) |
| Закрытая | 22 жніўня (4 верасьня) 1906 |
| Палітыка | грамадзка-палітычная й літаратурная газэта радыкальна-лібэральнага кірунку |
| Мова | расейская |
| Штаб-кватэра | Магілёў |
«Могилевскій голосъ» — штодзённая грамадзка-палітычная й літаратурная газэта радыкальна-лібэральнага кірунку. Орган друку губэрнскага камітэту «Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі народнай свабоды» (КДП). Дэвіз газэты: «Усё для народа й праз народ». Выдавалася з 19 студзеня [ст. ст. 6 студзеня] 1906 году да 4 верасьня [ст. ст. 22 жніўня] 1906 году ў Магілёве на расейскай мове. Заснавальнік і першы рэдактар-выдавец Юліян Юльевіч Бехлі[a].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 22 лютага 1906 году газэту выдавала таварыства «Правінцыяльная прэса», 3 траўня 1906 году рэдактарам стаў Н. А. Шафраноўскі. №№: 1906, № 1 (6 студзеня) — 191 (22 жніўня). Дадатак: «Телеграммы ежедневной газеты Могилевский голос»[2]. Выданьню дапамагалі вядомыя дзеячы кадэцкай партыі: П. Н. Мілюкоў(ru), П. Б. Струвэ(ru), А. С. Ізгоеў(ru) і інш[3].
У нядзелю, 20 жніўня 1906 г., у 12 гадзін ночы ў кватэру Ю. Ю. Бехлі зьявіўся для ператрусу жандарскі палкоўнік у суправаджэньні паліцыянтаў. Потым 21 жніўня каля 2 гадзін 30-ці хвілін ператрус адбыўся ў рэдакцыі «Магілёўскага голасу». Анічога супрацьзаконнага выяўлена не было, але Бехлі арыштавалі па падазрэньні ў распаўсюджваньні «Выбарскага звароту». Апошні нумар (№ 191) «Магілёўскага голасу» выйшаў 22 жніўня. На наступны дзень па распараджэньні МУС тая частка друкарні, якая была адведзена для друкаваньня газэты, была зачынена паліцыяй[4][5].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У праграмным артыкуле рэдакцыя заявіла, што газэта будзе служыць усеагульнай палітычнай свабодзе на аснове «канстытуцыйна-дэмакратычнай праграмы», раўнапраўю, «эканамічным інтарэсам працоўных мас» (6 студзеня). У публікацыях Якава Окуня(ru) «Мясцовая хроніка» (28 студзеня), «Пра лібэралізм» (5 лютага), «Партыйнае жыцьцё: Рэзалюцыя «бальшавікоў» пра адносіны да нацыянальных сацыял-дэмакратычных партыяў» (7 красавіка), «Айчына ў небясьпецы» (28 красавіка), «Рэвалюцыя й творчасьць» (12 ліпеня) і інш. падтрымлівала вызваленчы рух і рэвалюцыю. У артыкулах «Аб Л. М. Талстым і пралетарыяце», «Папулярныя гутаркі» Окунь прапагандаваў марксісцкі погляд на грамадзтва, ролю розных клясаў у рэвалюцыі; Льва Талстога лічыў вялікім пісьменьнікам, адносіў яго да ідэолягаў буржуазіі. Газэта станоўча ацаніла творчасьць Максіма Горкага, Леаніда Андрэева. У адзьдзеле «Тэатар і музыка» асьвятляла культурна-асьветніцкую дзейнасьць у Гомлі. 11 разоў падвяргалася судовым прасьледаваньням і адміністрацыйнм спагнаньням за падтрымку рэвалюцыі, арганізацыю збору ахвяраваньняў для ссыльных[6].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1906 годъ. — Могилевъ: Губернская типографія, 1906. — С. 51, 94, 101. — XXXXIV,293.СХХХ,66 с.
- ↑ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 105 (№ 848). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- ↑ Д. С. Лавринович. Деятельность Конституционно-демократической партии в Могилевской губернии (1905—1907 гг.) (рас.) // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. А. Куляшова, 2007. — Т. 2—3 (27). — С. 3—.
- ↑ Арестъ редактора «Могилевского голоса». // Могилевскій голосъ : газэта. — 1906, 22 августа. — С. 3.
- ↑ По краю. // редактор: П. В. Петров Свободное слово : политическая газета прогрессивно-демократического направления. — Вільно: 1906, 1 сентября. — С. 3.
- ↑ У. М. Конан. «Могилёвский голос» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 220.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімір Конан. «Могилёвский голос» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 510.
- У. М. Конан. «Могилёвский голос» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 220.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 663с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0805-9 — С. 612.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. С. 664.
- Воробьев А. А. Могилевские кадеты в первой российской революции 1905—1907 гг. / редакцыя: Я. Г. Рыер і інш. // Проблемы истории и культуры Верхнего Поднепровья : международная научно-практическая конференция, 25―26 октября 2001 г.. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. А. Куляшова, 2001. — С. —. — ISBN 985-6586-60-7.
- Газеты дореволюционной России 1703 — 1917. Каталог. / Т.В. Акопян і інш.. — Санкт-Петербург: «Российская национальная библиотека», 2007. — С. 218 (№ 2703). — 592 с. — 500 ас. — ISBN 978-5-8192-0343-9
- Мартюхова, Мария Алексеевна. На переломе революции: общественно-политическое движение в Белоруссии в связи с учреждением Государственной Думы в России (август 1905 ― июль 1906 г.. — Менск: Навука і тэхніка, 1986. — С. —. — 140 с. — 780 ас.
- Русские дореволюционные газеты в фондах Государственной библиотеки СССР имени В. И. Ленина. Алфавитныф каталог.. — М.: Государственная библиотека СССР имени В.И.Ленин, 1986. — Т. 2. — С. 134 (№ 1948). — 150 с.