Мовы Паўночнай Македоніі
Мовы Паўночнай Македоніі маюць розны афіцыйны статус.
Дзяржаўная мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзяржаўная і найбольш распаўсюджанай мовай у Паўночнай Македоніі зьяўляецца македонская, родная як для македонцаў, так і для субэтнасаў, у прыватнасьці тарбешаў. На македонскай мове дома размаўляюць 1 300 000 жыхароў краіны.
Мовы этнічных меншасьцей
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Канстытуцыя Паўночнай Македоніі дазваляе вольна карыстацца мовамі этнічных меншасьцяў. Ахрыдзкія пагадненьні 2001 году значна пашырылі статус альбанскай мовы, у тым ліку і для сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Асноўныя мовы народаў Паўночнай Македоніі:
| Мова | Колькасьць носьбітаў |
|---|---|
| Альбанская | 507 989[1] |
| турэцкая | 71 757[1] |
| Сэрбская і басьнійскія мовы | 24 773[1] (сэрбская) 8560[1] (басьнійская) |
| Цыганская | 38 528[1] |
| Арумынская | 6884[1] |
Статус
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мовы меншасьцей лічацца афіцыйнымі ў некаторых гарадах і рэгіёнах.
| Мовы | Адміністрацыйныя адзінкі |
|---|---|
| Альбанская | Цетова, Брвэніца, Врапчышце |
| турэцкая | Цэнтар-Жупа, Пласьніца |
| Сэрбская і басьнійскія мовы | Чучэр-Сандэво |
| Цыганская | Шута-Арызары |
| Арумынская | Крушэва |
Замежныя мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шмат хто ў краіне гаворыць на замежных мовах. Старэйшае пакаленьне, што жыло за часамі Югаславіі, карыстаецца сэрбскай мовай. Моладзь валодае агнельскай. Некаторыя школьнікі і студэнты вывучаюць францускую, нямецкую, італьянскую і расейскую мовы.