Мова Фэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мова Фэст
Краіна
Горад

«Мо́ва Фэст»беларускі фэст, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 году ў менскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак.[1]

Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповед пра дасягненьні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнэсу і грамадзкіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і разьвіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, зьяваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысьвечаныя беларускай мове, прэзэнтацыя разнаплянавасьці і разнастайнасьці носьбітаў беларускай мовы.[2] Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mova fest. TUT.BY. Праверана 2020-06-14 г.
  2. ^ «Драйвово». Более 10 тысяч человек побывали на «Мова Фэсте» в Минске ВИДЕО // Наша Ніва22.02.2020 / 21:04 г. Праверана 2020-06-14 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]