Перайсьці да зьместу

Млада Болеслаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Млада-Болеслаў»)
Млада Болеслаў
па-чэску: Mladá Boleslav
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Першыя згадкі 1130[2]
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Іржы Боўшка[d][3]
Геаграфія
Плошча
  • 28,903499 км²[4]
Вышыня НУМ 241 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 293 01[6]
Нумарны знак S
Узнагароды
Сайт mb-net.cz
Млада Болеслаў на мапе Чэхіі
Млада Болеслаў
Млада Болеслаў
Млада Болеслаў

Мла́да Бо́леслаў (па-чэску: Mladá Boleslav) — горад на поўначы Чэхіі з колькасьцю насельніцтва блізу 47 тысяч жыхароў. Стаіць на левым беразе ракі Ізэра. Гэта другім паводле колькасьці насельніцтва горад у краі. Дзякуючы кампаніі Škoda Auto, места лічыцца буйным цэнтрам чэскай аўтамабільнай прамысловасьці і, такім чынам, цэнтрам чэскай прамысловасьці агулам.

У другой палове X стагодзьдзя на ў раёне сёньняшняга гістарычнага цэнтру герцаг Болеслаў II заснаваў горад. Першая дакладная пісьмовая згадка пра горад датуецца 1130 годам, калі ён упершыню называўся Новы-Болеслаў[7].

Новая ратуша.

Цягам XIII стагодзьдзя паселішча павялічылася і набыло гарадзкі характар, атрымаўшы нават некаторыя прывілеі гораду. У сярэдзіне XIII стагодзьдзя побач з горадам быў пабудаваны новы каменны каралеўскі замак, а сам горад быў закінуты. У 1318 годзе шляхцічы Міхалавіцы набылі Млада Болеслаў у караля Чэхіі Яна Багемскага. У 1334 годзе паселішча набыло статус места і сваю сучасную назву Млада Болеслаў[7]. Падчас гусіцкіх войнаў Млада Болеслаў далучылася да табарытаў. У сярэдзіне XV стагодзьдзя ў горадзе пражывала блізу 2 тысяч жыхароў. У 1468 годзе горад быў набыты родам Тавачоўскіх. У пачатку XVI стагодзьдзя места стала цэнтрам братоў мараўскай царквы, якія мелі царкву эпохі Адраджэньня і друкарню. У 1518 годзе ў Млада Болеслаў Мікулаш Клаўдыян надрукаваў першую мапу Багеміі[7]. Па сьмерці Адама Краіржа ў 1588 годзе горад стаў уласнасьцю Гасіштэйнскай галіны роду Лабковічаў. Яны запрасілі ў горад вялікую лютэранскую грамаду зь нямецкіх земляў і такім чынам распачалі германізацыю гораду. У 1595 годзе Млада Болеслаў стаў вольным горадам, а ў 1600 годзе імпэратар Рудольф II надаў яму статус каралеўскага места[7].

На пачатку XVII стагодзьдзя ў Млада Болеславе жыло блізу 3100 жыхароў. Падчас Трыццацігадовай вайны ў першай палове XVII стагодзьдзя горад быў двойчы спалены, як то ў 1631 годзе імпэрыялістамі і ў 1640 годзе швэдзкім войскам[8]. Па вайне насельніцтва гораду скарацілася на 40%, а замак быў у руінах. Замак заставаўся неадноўленым некалькі дзесяцігодзьдзяў, а горад страціў свую былую значнасьць. Іншымі бедзтвамі былі Сылескія войны і вялікі пажар у 1761 годзе. Новы этап разьвіцьця і росквіту пачаўся толькі ў 1784 годзе[7].

У XIX стагодзьдзі надышоў час росквіту, бо места стала важным рэгіянальным цэнтрам, дзе зьявіліся новыя школы, тэатры, музэі і фабрыкі, у тым ліку аўтамабільная фабрыка Laurin & Klement, дзе сёньня месьціцца завод Škoda Auto. З 1990-х гадоў фабрыка зрабіла горад адным з самых багатых і квітнеючых гарадоў Чэхіі.

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ^ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
  3. ^ а б České noviny (чэс.)ČTK, 2024. — ISSN 1213-5003
  4. ^ а б Český statistický úřad Malý lexikon obcí České republiky – 2017Český statistický úřad, 2017.
  5. ^ а б Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 (чэс.)Praha: ČSÚ, 2025.
  6. ^ а б Рэестар тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі, адрасоў і нерухомасьці
  7. ^ а б в г д «Historie města». City of Mladá Boleslav.
  8. ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Jung-Bunzlau». Encyclopædia Britannica. Vol. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 556.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]