Менск (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Менск
ФК Менск.gif
Поўная назва Футбольны клюб «Менск»
Заснаваны 2006
Горад Менск, Беларусь
Стадыён ФК «Менск»
Умяшчальнасьць: 3000
Старшыня Аляксандар Кернажыцкі[1]
Галоўны трэнэр Георгі Кандрацьеў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2016 4 месца
Афіцыйны сайт

«Менск» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Уладальнік Кубка Беларусі (2013). Выступае ў вышэйшай лізе. Футбольны клюб паходзіць ад футбольнай школы моладзі, якая была створана ў Менску, яшчэ ў 1954 годзе. У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена», зьяўляючыся на той момант школай алімпійскага рэзэрву. З 1992 году, пасьля здабычы незалежнасьці рэспублікі, клюб браў удзел у розыгрышах чэмпіянату Беларусі, выступаючы, аднак, толькі ў ніжэйшых лігах. У 2006 годзе было праведзена аб’яднаньне зь менскім клюбам «Тарпэда-СКА», новы клюб атрымаў назоў «Менск» і пачаў фінансавацца з гарадзкога бюджэту, якога аднак не хапае на куплю высокааплатных гульцоў[2]. Акрамя таго, дзякуючы аб’яднаньню клюб атрымаў магчымасьць праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Тарпэда», які месьціцца ў Заводзкім раёне сталіцы. Найлепшым дасягненьнем клюбу ў чэмпіянаце зьяўляецца атрыманьне трэцяга месца ў розыгрышы чэмпіянату Беларусі 2010 году.

Клюб мае самую буйную футбольную школу ў краіне[3], што стала забясьпечвае каманду баяздольным калектывам. Праз футбольную школу клюбу ў свае часы праходзілі такія знакамітыя гульцы, як Эдуард Зарэмба, Леанід Гарай, Васіль Швяцоў, Дзьмітры Падрэз, Уладзімер Нявінскі, Сяргей Федаровіч, Віталь Рагожкін, Аляксандар Баранаў, Васіль Хамутоўскі, Мікалай Рындзюк і іншыя.

Лягатып клюбу ўтрымлівае выяву гербу гораду. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца сіні й чырвоны. Акрамя мужчынскай каманды клюб мае жаночую каманду, а таксама юнацкую школу для падтрыхтоўкі дзяўчынак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольная школа моладзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 чэрвеня 1954 году паводле загаду старшыні Камітэту па фізычнай культуры й спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны й у іншых гарадах краіны, то бок у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі й Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газэты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каанда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасьці гульняў клюб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сымбалічны сьпіс найлепшых 33 гульцоў спаборніцтва траціну занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасьля сэнсацыйнай перамогі, менскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнула да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. У сэзоне 1956 году клюб заняў чацьвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасьля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клюб заняў апошняе месца. Сэзон 1957 году зноўку меў паэтапны характар, клюб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасьцю клюбу заняць зноўку толькі чацьвертае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюзу сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і менскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыя пры гэтым добрай фізычнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічанае майстэрства гульцоў было ацэнена спэцыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец менскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасьля турніру клюб зноўку зьведаў страты ў сваім складзе, то бок у менскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба й Леанід Гарай. Усяго клюб разлучыўся з шаснацацю гульцамі. У сэзоне 1958 году чэмпіянату БССР каманда зноўку зь лёгкасьцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасьля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1959 году паводле пастановы камітэту па фізычнай культуры й спорце пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Менскага гарадзкога савету зьвязу спартовых таварыстваў і арганізацыяў. Каманда займалася падрыхтоўкаў гульцоў для рэспубліканскіх камандаў, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны й гораду. У 1981 годзе ў Менску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартовы комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што ня мела аналягаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізаваная ў дзіцяча-спартовую школу алімпійскага рэзэрву Менгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена».

У 1990 годзе была зьдзейсьнена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Зьмена» прыняла ўдзел у розыгрышы другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнэрам пачаў працаваць у клюбе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клюб заняў дзявяты радок.

«Зьмена»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон 1992 году клюб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сэзон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і пэрспэктыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнэрскіх абавязкаў, яшчэ й выходзіў гуляць за каманду ў якасьці гульца. «Зьмена» адразу заняла першае месца й атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасьля ўдалага сэзону клюб зьведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клюбы, на іхнае месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сэзон зноўку пачаўся вельмі ўдала, клюб быў адным зь лідэраў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сэзону, значна страціў свае пазыцыі й, у выніку, скончыў сэзон на восьмым месцы. Па заканчэньні сэзону ў менскае «Тарпэда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сэзон стаўся расчараваньнем для клюбу, страціўшы вялікую колькасьць гульцоў, каманда ня здолела аказваць супраціў іншым клюбам, у выніку чаго клюб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсьці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клюб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак у зімку трэнэрам клюбу стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клюб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клюбу таго сэзону варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава й Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўню вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 1995 годзе Малафееў зьехаў у Расею, дзе яму прапанаваў месца трэнэра цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сэзон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розных клюбах Беларусі. Больш за ўсё футбалістаў «Зьмены» перайшло ў зноўку створаны клюб БАТЭ. З 1998 па 2003 гады клюб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі ня браў, толькі аднойчы зьявіўшыся ў розыгрышы другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок.

«Менск»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матч «Менску» на Кубак Беларусі з клюбам «Зорка-БДУ» ў 2014 годзе

Заснаваны ў 2006 годзе на базе клюбу «Зьмена», які на той час выступаў у першай лізе, стаўшы ейным пераможцам. У сэзоне 2007 году клюб упершыню выступаў у вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца й зноў выбыў у першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клюб упершыню заваяваў бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, што дазволіла клюбу дэбютаваць у эўракубках. Аднак каманда ў розыгрышы Лігі Эўропы здолела дайсьці толькі да 2-га кваліфікацыйнага раўнду, дзе саступіла турэцкаму клюбу «Газыянтэпспор». На пачатку сэзону 2013 году галоўны трэнэр клюбу Вадзім Скрыпчанка абвесьціў, што задачай на сэзон зьяўляецца «золата» чэмпіянату й перамога ў Кубку Беларусі[4], чым нямала зьдзівіў спэцыялістаў. Аднак кубак краіны «Менск» усё ж такі атрымаў, у фінале перайграўшы на жодзінскім стадыёне «Тарпэда» менскае «Дынама» (1:1, пэн. 4:1)[5].

Дзякуючы гэтаму трафэю клюб у другі раз у гісторыі прыняў удзел у Лізе Эўропы, і на гэты раз больш пасьпяхова. У 2-м раўндзе менчукі былі мацней за мальтыйскую «Валету» (1:1, 2:0). У першым матчы 3-га раўнду супраць шатляндзкага «Сэнт-Джонстану», які праходзіў у Горадні, «Менск» трываў паразу й, як тады здавалася, страціў амаль усе шанцы на працяг эўракубкавай кампаніі. Аднак, у матчы ў адказ сэрбскі абаронца сталічнага клюбу Мілаш Рніч забіў адзіны мяч у гульні, а ў сэрыі пэнальці героем сустрэчы стаў брамнік Уладзімер Бушма, дзякуючы якому каманда выйшла ў наступны раўнд. Цікава, што на наступным этапе «Менск» застаўся адзіным прадстаўнікоў Беларусі ў эўракубках, больш моцныя БАТЭ, «Шахцёр» і менскае «Дынама» на той момант ужо спынілі сваю летнюю эўракубкавую кампанію. У раўндзе плэй-оф «Менск» сустракаўся з бэльгійскім «Стандардам», які меў статус фаварыту ў гэтым супрацьстаяньні. Сэнсацыі зрабіць беларусы ня здолелі й саступілі ў абедзьвюх сустрэчах (0:2, 1:3).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на верасень 2017 году[6]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Павал Часноўскі 1986
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Зіновіч 1995
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільля Лукашэвіч 1998
5 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Арцём Васільеў 1997
7 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Русак 1993
8 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Амельянчук 1980
9 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Нікалаевіч 1997
10 Сьцяг Украіны ПА Павал Мягкоў 1992
11 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Яўген Шаўчэнка 1996
14 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Алег Еўдакімаў 1994
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Бясьсьмертны 1997
17 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Іван Бахар 1998
18 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Антон Новік 1998
19 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Павал Галавенка 1997
21 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Цярэнці Луцэвіч 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Нікулін 1997
23 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Валеры Грамыка 1997
24 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Віталь Трубіла 1985
26 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Пётар Казанцаў 1998
27 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Павал Горбач 2000
30 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Павал Прышывалка 1999
31 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Кулініч 1995
41 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільяз Сафі 1999
69 Сьцяг Расеі Нап Арсень Канцадайлаў 1997
71 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Джамал Куршубадзэ 1997
77 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Вакуліч 1998
87 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Вадзім Дземідовіч 1985
88 Сьцяг Македоніі ПА Дарка Міцэўскі 1992
91 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Човіч 1991

Рэзэрвовы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Іван Санько 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Адаська 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Ермаковіч 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Яўген Забаронька 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Лаўрык 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Маліноўскі 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Мікульскі 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Сазончык 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Фралоў 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Чэхаў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Іван Шавель 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Бандарэнка 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзяніс Галацукаў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Іван Гамолка 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Глеб Жэрдзеў 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Маліноўскі 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Павал Селязьнёў 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Мацьвей Філатаў 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Антон Хільман 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Ціхаміраў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Максім Чыжэўскі 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Канстанцін Казакоў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Максім Лотыш 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Ільля Лухвіч 1999

У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Альбэрт Капскі («Прамень», да канца сэзону 2017 году[7]) 1997

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Вышэйшая 6 30 11 6 13 36–46 39
2013 Вышэйшая 9 32 10 8 14 36–40 38
2014 Вышэйшая 7 32 16 4 12 45–36 52
2015 Вышэйшая 6 26 12 4 10 29–28 40
2016 Вышэйшая 4 30 15 8 7 49–24 53

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 Уладальнікі 5 4 1 0 10–3
2013—2014 1/2 3 2 0 1 10–4
2014—2015 1/16 1 0 0 1 0–1
2015—2016 1/2 8 3 3 2 9–6
2016—2017 1/4 4 2 0 2 8–5
2017—2018 1/8 2 1 0 1 1–1

Удзел у эўракубках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2011—2012 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Азэрбайджану АЗАЛ 2:1 1:1
2 к/р Сьцяг Турэччыны Газыянтэпспор 1:1 1:4
2013—2014 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Мальты Валета 2:0 1:1
3 к/р Сьцяг Шатляндыі Сэнт-Джонстан 0:1 1:0 (3:2, пэн.)
Плэй-оф Сьцяг Бэльгіі Стандард Льеж 0:2 1:3

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Менск (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў