Перайсьці да зьместу

Менскі малочны завод № 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′58″ пн. ш. 27°38′47″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 27.64639° у. д. / 53.89944; 27.64639

«Менскі малочны завод № 1»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 29 сьнежня 1929 (95 гадоў таму)[1]
Уласьнікі Менскі абласны выканаўчы камітэт (90%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Партызанскі раён, прамвузел Дражня, вул. Солтыса, д. 185[2]
Ключавыя фігуры Тамара Чычыра (генэральны дырэктар), Сяргей Сакалоўскі (галоўны інжынэр)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя малако, кефір, вяршкі, тварог, ёгурт, пудынг, сыр, масла, малочны кактэйль
Абарачэньне 724,68 млн рублёў (2023 год[3]; 228,066 млн $[4])
Апэрацыйны прыбытак 1,059 млн рублёў (2023 год; 333 тыс. $)
Чысты прыбытак 532 тыс. рублёў (2023 год; 167 тыс. $)
Даччыныя кампаніі «Маладэчанскі малочны камбінат», «Малочны гасьцінец»
Аўдытар «ФБК-Бел»

«Менскі малочны завод № 1» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1929 году.

На 2025 год штодня перапрацоўваў звыш 900 тонаў малака ў больш як 250 найменьняў вырабаў. Выпускаў кефір, тварог, сьмятану і масла, а таксама такія малочныя ласункі, як ёгурты, жэле, пудынгі і пасты. Цэх дзіцячых малочных вырабаў выпускаў малако і кефір для немаўлятаў з 8 месяцаў, а таксама ёгурты для малечаў дашкольнага веку і дзяцей школьнага веку. «Менскі малочны завод № 1» быў першым у Беларусі вытворцам глязураваных сыркоў, сыру фэта і 3 відаў тварожных ласункаў пад таварным знакам «Венскі сьняданак». Пастаўляў за мяжу 40 % вырабаў, найбольш у Расею, Грузію, Таджыкістан, Азэрбайджан і Ўзбэкістан. Выпускаў малочныя вырабы пад яшчэ 6 таварнымі знакамі: «Менская марка», «Славянскія традыцыі», «Малочная краіна», «Дэпі», «Арыстэй» і «Ёгуру»[5]. Месьціўся ў Партызанскім раёне Менску па вуліцы Солтыса, дом 185. Пры гэтым прадпрыемства стаяла на дзяржаўным уліку ў Заслаўі (Менскі раён) па Вакзальнай вуліцы, дом 11[2]. Уласны аўтапарк налічваў звыш 100 самаходаў, зь іх 64 цяжкавікі[6].

На 2025 год «Менскі малочны завод № 1» меў у складзе «Першага малочнага» холдынгу:

Сярод іншага, «Менскі малочны завод № 1» меў уласную гандлёвую сетку з 4 фірмовых крамаў у Вялейцы, Маладэчне, Мядзелі і Менску, а таксама 3 гандлёвыя месцы на рынках Вялейкі і Маладэчна ды на Камароўскім рынку Менску[13]. За мяжой дзейнічала гандлёвае прадстаўніцтва ў Санкт-Пецярбургу, якое прадавала малочныя вырабы ў 56 з 89 рэгіёнаў Расеі[14].

На 2025 год «Менскі малочны завод № 1» выпускаў:

  • 8 найменьняў дзіцячых малочных вырабаў пад таварным знакам «Дэпі» — кефір тлустасьцю 3,2 % у пакунку на 250 грамаў з тэрмінам захоўваньня 10 дзён, стэрылізаванае малако, у тым ліку безьляктознае, у пакунках па 200 і 250 мілілітраў з тэрмінам захоўваньня 90 дзён, малочныя кактэйлі у пакунках па 200 мл з тэрмінам захоўваньня 15 дзён[15];
  • 30 найменьняў малака пад таварнымі знакамі «Менская марка» і «Славянскія традыцыі» — пастэрызаванае, стэрылізаванае і топленае малако, у тым ліку з даданьненем вітамінаў і кальцу, тлустасьцю 1,6 і 2,5, 2,6 і 2,8, 3,2, 3,3 і 3,4 % у кардонных пакунках, поліэтыленавай плёнцы і плястыкавых пляшках па 0,25, 0,5, 0,9, 1 і 1,5 літры з тэрмінам захоўваньня 9 і 10, 15, 20 і 360 дзён, а таксама аўсяны і какосавы напоі[16];
  • 20 найменьняў кісламалочных вырабаў — кефір, у тым ліку ўзбагачаны біфідабактэрыямі, тлустасьцю 1,5 і 2,5, 2,8 і 3,2 % у кардонных пакунках, плёнцы і пляшках па 0,5, 0,9 і 1 літры з тэрмінам захоўваньня 10 і 20 дзён, масьлянку, у тым ліку зь біфідабактэрыямі і садавіннымі напаўняльнікамі, тлустасьцю 0,7 і 1,5 % у кардонках і плёнцы па 0,5 і 1 літры, сыраквашу тлустасьцю 4 % у плястыкавых кубках па 380 грамаў і пражанку тлустасьцю 2,5 % у кубку і кардонцы па 380 і 500 грамаў з тэрмінам захоўваньня 14 дзён[17];
  • 18 найменьняў вяршкоў і сьмятаны — вяршкі, у тым ліку стэрылізаваныя, тлустасьцю 10 і 33 % у кардонках па 0,2, 0,5 і 1 літры з тэрмінам захоўваньня 10 і 180 дзён, сьмятану, у тым ліку безьляктозную, тлустасьцю 15 і 18, 20, 25 і 26 % у кубках, плёнцы і вагавую па 180, 380, 400 г і 5 кг[18];
  • 18 найменьняў тварагу — тлустасьцю 0 і 2, 4, 5 і 9 %, у тым ліку вагавы і рассыпісты, безьляктозны і мяккі тварог, у мэталізаванай і поліэтыленавай плёнцы, вакуўмным пакунку, плястыкавых вёдрах і кардонных скрынях па 150 і 180, 350 і 375 г з тэрмінам захоўваньня 15 і 30 дзён[19];
  • 7 найменьняў зярнёнага тварагу — тлустасьцю 5 %, у тым ліку зь ягадным напаўняльнікам бяз цукру і вяршкамі, у плястыкавых кантэйнэрах і вядзерцах па 140, 400 і 800 г пры тэрміне захоўваньня 7 і 9 дзён[20];
  • 14 найменьняў тварожных вырабаў — тварожныя ласункі тлустасьцю 4 і 7 % з садавіннымі напаўняльнікамі ў плястыкавых кубках і вакуўмных пакунках па 150 і 400 г, тварожную пасту і тварожныя сыркі тлустасьцю 8,5 % у пакунку на 100 г пры тэрміне прыдатнасьці 10 дзён[21];
  • 26 найменьняў глязураваных сыркоў — тлустасьцю 5 і 18, 20, 23 і 26 % з напаўняльнікамі, у тым ліку бяз цукру, у лямінаванай плёнцы па 38 і 40, 45 і 50 г пры тэрміне захоўваньня 20 і 30 дзён[22];
  • 16 найменьняў ёгуртаў — тлустасьцю 1,5 і 2,5 %, узбагачаных біфідабактэрыямі, бяз цукру і з садавінным напаўняльнікамі, у тым ліку пітныя, у плястыкавых кубках і кілішках і кардонных пакунках па 125, 310 і 500 г пры тэрміне захоўваньня 30 дзён[23];
  • 10 найменьняў жэле і пудынгаў — жэле з малочнай сыроваткі і сьмятаннае з напаўняльнікамі тлустасьцю 12 і 15 % у плястыкавых келіхах па 140 і 150 г пры тэрміне захоўваньня 25 дзён, ванільны і шакалядны пудынгі тлустасьцю 7 % у пакунках па 160 г[24];
  • 15 найменьняў мяккіх, рассольных і плаўленых сыроў — мяккія сыры фэта тлустасьцю 45 % у плястыкавых кантэйнэрах па 250 г пры тэрміне прыдатнасьці 60 дзён, вяршковыя сыры тлустасьцю 70 % у кантэйнэрах па 120 г пры тэрміне захоўваньня 90 дзён, мацарэлу тлустасьцю 45 %, плаўленыя сыры тлустасьцю 45 % у плястыкавых келіхах па 100 г пры тэрміне захоўваньня 30 дзён, рассольны сыр брынзу тлустасьцю 45 % у кантэйнэрах па 250 г пры тэрміне прыдатнасьці 60 дзён і тварожныя сыры тлустасьцю 65 %[25];
  • 31 найменьне цьвёрдых сыроў — тлустасьцю 45 і 50 %, у тым ліку альпійскі і гаўду, тыльзыцкі, чэдэр і эдам, а таксама сыры зь лісічкамі, чарамшой і труфэлямі[26];
  • 13 найменьняў блакітных сыроў — тлустасьцю 45 і 55 %, у тым ліку пармэзан, ракфорці і камамбэр[27];
  • 8 найменьняў масла — тлустасьцю 69, 72,5 і 82,5 %, у тым ліку салёнае, салодкае і безьляктознае, у пакунках па 180 г і вагавае ў скрынях па 20 кг[28];
  • сухое малако тлустасьцю 1,5 % і сухую дэмінэралізаваную сыроватку[29];
  • 2 найменьні малочных кактэйляў тлустасьцю 2 % у кардонных пакунках[30].

29 сьнежня 1929 году «Менскі малочны завод № 1» па вуліцы Фабрыцыюса, дом 9 выпусьціў першую малочную сыроватку, кефір і малако. На 1940 год завод быў найбольшым прадпрыемствам малочнай прамысловасьці Беларускай ССР. У 1953 годзе ўзьвялі новыя вытворчыя карпусы з новым абсталяваньнем, у выніку чаго магутнасьць перапрацоўкі павялічылася да 75 тонаў малака за содні. У 1974 годзе завод пераабсталявалі, таму яго магутнасьць вырасла да 230 тонаў цэльнамалочных вырабаў за содні[5]. У 1975 годзе ўпершыню ў Беларусі пачалі выпускаць глязураваныя сыркі[31].

У 1994 годзе «Менскі малочны завод № 1» перамясьцілі на вытворчую пляцоўцу плошчай 10 га па вуліцы Солтыса ў Партызанскі раёне (прамвузел «Дражня»), дзе магутнасьць перапрацоўкі склала 320 тонаў малака за содні[5]. 2 сьнежня 1996 году Менскі абласны выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне № 90 аб перадачы прадпрыемства ў склад дзяржаўнага аб'яднаньня «Мясамалако». 7 красавіка 1997 году завод пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «Млітэпс». 16 кастрычніка 2002 году Менскія абласны і гарадзкі выканкамы зацьвердзілі Рашэньне № 721/1544 аб вяртаньні заводу ў камунальную ўласнасьць Менску пад кіраваньне прадпрыемства «Менскгархарчпрам». 19 лютага 2004 году прадпрыемства перайменавалі ў «Гарадзкі малочны завод № 1». 2 верасьня 2008 году завод пераўтварылі ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства, да якога далучылі «Гарадзкі малочны завод № 3» побач. У 2009 годзе пачалі вытворчасьць тварожных вырабаў і мяккага сыру пад таварным знакам «Венскі сьняданак», а таксама сыру фэта. У 2010 годзе наладзілі выпуск ёгуртаў у сэкцыйнай упакоўцы. У 2012 годзе перабудавалі цэх дзіцячага харчаваньня да магутнасьці на 40 тонаў. 5 сьнежня 2012 году прадпрыемства пераўтварылі ў ААТ «Менскі малочны завод № 1». У 2014 годзе запусьцілі лінію згушчэньня тварожнай сыроваткі магутнасьцю 400 тонаў за содні[5].

У верасьні 2014 году да «Менскага малочнага заводу № 1» далучылі «Гарадзкі малочны завод № 2» на Партызанскім праспэкце, дом 170 у якасьці падразьдзяленьня «Малочны гасьцінец» (Заводзкі раён). 23 студзеня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 39 аб набыцьці «Малочнага гасьцінца», які 1 сакавіка 2015 году пераўтварылі ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[32]. У 2015 годзе запусьцілі лінію сьмятаны пад таварнымі знакамі «Славянскія традыцыі» і «Менская марка». У 2016 годзе выпусьцілі тварог са стрыжнёвымі напаўняльнікамі зь вішняй і малінамі. У 2017 годзе ўпершыню выпусьцілі малако і кефір у пляшках з поліэтылентэрэфталяту (ПЭТ). У 2018 годзе запусьцілі вытворчасьць ёгуртаў «Арыстэй». У 2019 годзе ў Таджыкістане стварылі сумеснае прадпрыемства «Ватан». 7 лістапада 2020 году адчынілі сваю першую краму самаабслугоўваньня ў гандлёвым цэнтры «Валяр’янава» (Менскі раён)[5]. У 2020 годзе прадпрыемства было адзіным у Беларусі вытворцам блакітнага сыру і сыру для смажаньня[31].

1 красавіка 2022 году да «Менскага малочнага заводу № 1» далучылі ААТ «Маладэчанскі малочны камбінат», які ўлучаў тры падразьдзяленьні: «Валожынскі масласырзавод», «Вялейскі гармалзавод» і «Кабыльніцкі масласырзавод» (Мядзельскі раён). У 2022 годзе ўпершыню ў Беларусі выпусьцілі глязураваныя сыркі бяз цукру. У Ленінградзкай вобласьці Расеі адчынілі першую замежную краму прадпрыемства[5]. На 2024 год усе падразьдзяленьні «Менскага малочнага заводу № 1» штодня перапрацоўвалі 1500 тонаў малака, 65 % якога прыпадала на гатунак «Экстра»[33]. 4 чэрвеня 2024 году «Малочны гасьцінец» вярнулі ў склад «Менскага малочнага заводу № 1» у якасьці вытворчага ўчастку. У лістападзе 2024 году на выставе «Харчэкспа» прадставілі сыр чэдэр і расольны сыр імэрулі для вытворчасьці харапуры ў Грузіі[34]. 20 студзеня 2025 году ў Сусьветны дзень аматараў сыру «Першы малочны» холдынг прадставіў у Вялейцы вытворчасьць сыру камамбэр[35]. 22 студзеня 2025 году ў Кабыльніку Мядзельскага раёну адчынілі вытворчасьць блакітных сыроў «Ракфорці», «Тампліер», «Бэржэр» і «Гаргандзола». На яе ўзьвядзеньне пайшло 16,4 млн рублёў, што забясьпечыла яшчэ 20 працоўных месцаў і рост вытворчасьці блакітных сыроў на 30 тонаў да 90 тонаў за месяц[36].

  1. ^ Віншаваньне калектыву ААТ «Менскі малочны завод № 1» // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 29 сьнежня 2024 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  2. ^ а б Кантакты // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  3. ^ Справаздача за 2023 год (рас.) // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 26 красавіка 2024 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  4. ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа (3,1775 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2023 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  5. ^ а б в г д е ААТ «Менскі малочны завод № 1» // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 30 студзеня 2025 г.
  6. ^ Нашыя перавагі // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  7. ^ ААТ «Маладэчанскі малочны камбінат» // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  8. ^ Валожынскі вытворчы ўчастак // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  9. ^ Вялейскі вытворчы ўчастак // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  10. ^ Нарачанскі вытворчы ўчастак // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  11. ^ Вытворчы ўчастак «Малочны гасьцінец» (рас.) // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  12. ^ Сельскагаспадарчыя падразьдзяленьні (рас.) // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  13. ^ ГУП «Гарадскі малочны завод № 1» (фірмовыя крамы) // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 30 студзеня 2025 г.
  14. ^ ТАА «Менскі малочны завод № 1» (рас.) // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  15. ^ Дзіцячая прадукцыя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  16. ^ Малако, сыроватка // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  17. ^ Кісламалочная прадукцыя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  18. ^ Сьмятана, вяршкі // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  19. ^ Тварог // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  20. ^ Зярнёны тварог // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  21. ^ Тварожная прадукцыя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 30 студзеня 2025 г.
  22. ^ Сыркі глязураваныя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  23. ^ Ёгурты // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  24. ^ Жэле, пудынгі // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  25. ^ Сыры мяккія, расольныя, плаўленыя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  26. ^ Сыры цьвёрдыя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  27. ^ Сыры элітныя // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  28. ^ Масла // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  29. ^ Сухое абястлушчанае малако і сыроватка // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  30. ^ Малочны кактэйль // ААТ «Менскі малочны завод № 1», 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  31. ^ а б На Made in Belarus#AgroFood абмяркуюць уплыў пандэміі на аграпрамысловы комплекс // Газэта «Зьвязда», 15 чэрвеня 2020 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  32. ^ Рэспубліканскае даччынае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Малочны гасьцінец» // УП «Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», 2024 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  33. ^ Сяргей Куркач. Колькі малочнай прадукцыі экспартуецца за мяжу // Газэта «Зьвязда», 7 красавіка 2024 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  34. ^ Аляксандра Анцэлевіч. Самае смачнае // Зьвязда : газэта. — 22 лістапада 2024. — № 228 (30362). — С. 1, 13. — ISSN 1990-763X.
  35. ^ Аляксей Кандраценка. "Першы малочны" пачаў у прамысловых аб'ёмах выпускаць сыр камамбэр // Белтэлерадыёкампанія, 20 студзеня 2025 г. Праверана 31 студзеня 2025 г.
  36. ^ Даніл Хмяльніцкі. Новыя пэрспэктывы, магутнасьці і працоўныя месцы // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2025. — № 16 (30404). — С. 11. — ISSN 1990-763X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]