Перайсьці да зьместу

Менскі гарадзкі савет дэпутатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў (Мінгарсавет) — заканадаўчы прадстаўнічы орган мясцовага самакіраваньня на тэрыторыі горада Менска. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сыстэме. Тэрмін паўнамоцтваў Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў 4 гады.

Заснаваны ў лютым 1917 году як Менскі Савет рабочых і жаўнерскіх дэпутатаў.

У часы жнівеньскага путча, 29 дэпутатаў заклікалі жыхароў не падпарадкоўвацца путчыстам.

Для прыцягненьня маладых людзей у сыстэму мясцовага самакіраваньня, а таксама іх прававой і палітычнай сацыялізацыі ў 2007 годзе Рашэньнем Прэзыдыюма Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў заснаваны першы орган моладзевага парлямэнтарызму ў Рэспубліцы Беларусь — Моладзевая палата пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў.

Інфармацыя пра выбары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошнія выбары адбыліся 27 лютага 2022 года.

Паўнамоцтвы гарадзкога Савета

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле арт. 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да выключнай кампэтэнцыі Мінгарсавета адносяцца:

  • мандатная, па галоснасьці, самакіраваньні, правапарадку й міжнародных сувязях.
  • па эканамічным разьвіцьці, фінансах і бюджэту.
  • па ахове здароўя й сацыяльнай абароне.
  • па адукацыі, навуцы, культуры й спорту.
  • па гарадзкой гаспадарцы, транспарце й сувязі.
  • па моладзевай палітыцы й сувязях з грамадзкімі арганізацыямі.
  • па будаўніцтве, жыльлёвай палітыцы, землекарыстаньні й экалёгіі
  • па камунальнай уласнасьці й прыватызацыі.
  • па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве й рэкляме.