Халодная сынагога (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менская халодная сынагога»)
Сынагога ў 1943 годзе

Ме́нская Хало́дная сынаго́га, таксама Вялі́кая — колішняя сынагога ў Менску. Месьцілася на сынагагальным двары на рагу вуліцы Школьнай і Нямігі

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Называлася «халоднаю», бо калісьці маліліся там толькі ў сьвяты, а ў будні сынагога не ацяплялася.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агулам было 16 бажніц. Пабудаваная, паводле розных дасьледчыкаў, не пазьней XVI[1]XVII ст.[2] — першая мураваная сынагога ў Менску. Некаторыя лічаць, што гэта будынак Петрапаўлаўскай царквы на тэрыторыі праваслаўнага жаночага манастыра, які пазьней быў прададзены жыдам і перароблены ў сынагогу. Да XIX ст. належала жыдоўскай абшчыне, у 1930-я закрытая, пасьля Другой сусьветнай вайны вернутая вернікам. Доўгі час была адной з самых старых мураваных пабудоваў у горадзе. У 19651966 г. падчас разбурэньня гістарычнай забудовы Нямігі будынак сынагогі быў зьнішчаны.

У 2001 годзе, калі на месцы сынагогі пачалося будаўніцтва паркінгу на вул. Нямізе, менская жыдощская абшчына прапанавала аднавіць яе, але галоўны архітэктар Менску вырашыў паставіць толькі памятны знак[3]. Памятны знак так і ня быў устаноўлены.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак уяўляў у пляне амаль квадрат, меў гатычныя скляпеньні, кантрафорсы паміж акон і ўсе марфалягічныя ійканструкцыйныя прыкметы позьняй готыкі з элемэнтамі, характэрнымі для пабудоваў абарончага тыпу. Мікола Шчакаціхін, які разглядзеў і апісаў будынак, выказаў здагадку, што пабудова ўзьнікла ў пач. XVII ст. як архаізм у менскай архітэктуры[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Пазняк 3.С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  2. ^ Трусаў А. Беларускія сінагогі // Беларуская мінуўшчына, № 3, 1996.
  3. ^ «Авив», № 1-2, 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Халодная сынагога (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў