Гарадзкія лініі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менская гарадзкая электрычка»)
Гарадзкія лініі

Першы цягнік Гарадзкіх лініяў чакае пасажыраў на канцавым прыпынку Менск-Пасажырскі.
Краіна Беларусь Беларусь
Рэгіёны Менск і прыгарад
Дата адкрыцьця 1 ліпеня 2011
Працягласьць лініяў 67 км
Колькасьць станцыяў 17
Колькасьць лініяў 2
Пасажыраў на дзень ≈1300[1]

Гарадзкія лініі — адзін зь відаў хуткаснага грамадзкага транспарту ў Менску, які злучае ўскрайкі аглямэрацыі з цэнтрам гораду. На цяперашні момант дзьве лініі абслугоўваюць чатыры (з шасьці заплянаваных) цягнікі сэрыі ЭПг (Stadler FLIRT), пабудаваныя швайцарскай кампаніяй Stadler.

Першая лінія пралягае ад Менску-Пасажырскага да станцыі Беларусь, па якой электрычкі праходзяць да 18 разоў на дзень у кожным з кірункаў. Ад 10 кастрычніка 2011 году ў тэставым рэжыме працуе другая лінія, якая ідзе праз Калядзічы да Рудзенска: цягнікі праходзяць у кожным кірунку да чатырох разоў на дзень.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне 2009 году Беларуская чыгунка аб’явіла пра пачатак інвэстпраекту па стварэньні сучастнага сродку грамадзкага транспарту — гарадзкой электрычкі[2]. 19 сакавіка 2010 году Беларуская чыгунка падпісала кантракт з швайцарскай кампаніяй Stadler на пабудову 10 цягнікоў на працягу 2010-2012 гадоў. Цана аднаго цягніка склала каля 6 млн даляраў.[3] Першыя два цягнікі былі дастаўленыя ў Беларусь у лютым 2011 году, а ў тэставым рэжыме першая лінія запрацавала ўжо 1 ліпеня таго ж году.

Рэгулярны рух на першай лініі пачаўся 10 верасьня 2011 году[4][5]. На люты 2016 году 16 электрацягнікоў «Флірт» вытворчасьці «Штадлер Менск» хадзіла ў складзе гарадзкіх лініяў між Менскам і 3-ма гарадамі-спадарожнікамі — Заслаўем, Рудзенскам (Пухавіцкі раён) і Смалявічамі[6].

Лініі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квіток на адну паездку, набыты ў касах.
Менск—Беларусь-Менск
leer
0/34 хв Менск-Пасажырскі
leer
5/30 хв Менск-Паўночны
leer
10/25 хв Масюкоўшчына
leer
13/22 хв Лябяжы
leer
16/19 хв Ждановічы
leer
20/15 хв Менскае мора
leer
23/12 хв Ратамка
leer
26/9 хв Крыжоўка
leer
30/5 хв Зялёнае
leer
34/0 хв Беларусь

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]