Маўрыцыё Пэдэцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маўрыцыё Пэдэцьці
па-італьянску: Mauritio Pedetti
Род дзейнасьці архітэктар позьняга барока
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1719
Месца нараджэньня Казаска-д’Інтэльві, Правінцыя Кома, Лямбардыя, Італія
Дата сьмерці 14 сакавіка 1799
Месца сьмерці Айхштэт, Баварыя, Нямеччына
Занятак архітэктар
Інтэр'ер касьцёла езуітаў у Нясьвіжы, «Каструм Далорыс». Гравюра Гірша Ляйбовіча па малюнку Маўрыцыё Пэдэцьці. Сярэдзіна XVIII ст.

Маўрыцыё Пэдэ́цьці (па-італьянску: Mauritio Pedetti) (нар. 13 кастрычніка 1719, Казаска-д'Інтэльві, Правінцыя КомаЛямбардыя, Італія 14 сакавіка 1799, Айхштэт, Баварыя, Нямеччына) — італьянскі архітэктар позьняга барока[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькамі Маўрыцыё Пэдэцьці былі разьбяр па мармуры Франчэска Джуліян Пэдэцьці й Джаванна Катарына, народжаная Катарына Рэцьці. Дзедам Пэдэцьці па матчынай лініі быў архітэктар Лярэнца Рэцьці, будучы прафэсійным архітэктарам, навучыў хлопчыка маляваць. У 1722 годзе сям’я пераязджае ў Мангайм. Будаўнічаму мастацтву Пэдэцьці навучыўся ў Людвігсбургу, дзе ў 1731 годзе разам са сваім стрыечным братам Даната Джузэпэ Фрызоні ўдзельнічаў у будаўніцтве замка. У 1735 годзе ўдзельнічае ў праектаваньні рэзідэнцыі маркграфа ў Ансбахе. У 1738 годзе праэктуе царкву сьвятога Гумберта ў Мюнхэне[1].

У 1739-1741-х гадах Пэдэцьці падарожнічае па Італіі, удасканальваючы пры гэтым сваё майстэрства архітэктара. Пасьля замежнага падарожжа пачынае самастойную працу. Ён перабудоўвае рэзыдэнцыю архібіскупа ў Брусэлі, а пасьля яго нечаканай сьмерці ў 1743 г. адпраўляецца ў Парыж. У 1745 г. Пэдэцьці знаходзіцца пры двары дацкага караля Хрысьціяна IV у Капэнгагене, а ў 1746 г. пераяжджае ў Дрэздэн. Там ён, паводле ліста ад 3 чэрвеня 1746 г., прапанаваў свае паслугі князю Міхалу Казіміру Радзівілу, падпісаўшы зь ім кантракт. Пэдэцьці правядзе ў Вялікім Княстве Літоўскім у Нясьвіжы чатыры гады, дзе працаваў у 1746—1750 гадах. Тут ўдзельнічае ў будаўніцтве летняга палаца «Кансаляцыя» ў Альбе, а таксама ўдзельнічае ў рэстаўрацыі езуіцкага касьцёла Божага Цела і пабудаваў капліцу ў ягоным двары[2].


« Маўрыцыё Пэдэцьці быў аўтарам архітэктурнай перабудовы інтэр'ера, праэктаў алтароў, перспэктыўнага разьмяшчэньня жывапісу на зводах касьцёлу. Праца яго ў Нясьвіскім езуіцкім касьцёле Боскага Цела можа быць пададзена як адно са зьвён гісторыі позьняга барока Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай XVIII ст., якое разьвівалася на грунце італьянскіх узораў маляванай архітэктуры, часткова францускіх дэкаратыўных формаў, ператвораных нямецкім барокава-ракайльным мастацтвам. Яму атрымалася прапанаваць мастакам унікальны варыянт «маляванай архітэктуры» прасторы памяшканьняў у такіх ракурсах, што стваралісь эфэкты рухомай прасторы, якая пашыраецца й адчыняе бязьмежныя нябёсы. Кожная сцэна росьпісу прадумана атрымала сваё месца, дакладна падкрэсьліваючы й не хаваючы складанай архітэктурнай канструкцыі будынку касьцёла. »

Вольга Бажэнава[3]

Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у Вялікім Княстве Літоўскім, Пэдэцьці вяртаецца ў Нямеччыну, дзе пабудаваў шэраг будынкаў у Айхштэце й там працаваў да 1799 г.

Архівы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся лісты Маўрыцыё Пэдэцьці, што захоўваюцца ў Архіве старажытных актаў у Варшаве. Яны датаваны 3 чэрвеня 1746 г. (з Дрэздэна), 17 красавіка 1747 г. і 12 сьнежня 1748 г. (зь Нясьвіжа), 14 верасьня 1751 г. (з Айхштэта)[4].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Petra Noll. Pedetti, Mauritio (ням.) Deutsche Biographie
  2. ^ Paszenda, Jerzy. Kościoł Bożego Ciała (pojezuicki) w Nieświeżu.  (пол.) // Kwartalnik Architektury i urbanistyki : teoria i historia. — Warszawa: Nakład Politechniki Warszawskiej i Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Т. XXI, zesz. 3. — С. 195—216. — ISSN 0023-5865.
  3. ^ Баженова, Ольга Дмитриевна. Радзивилловский Несвиж: росписи костела Божьего Тела. — Менск: Харвест, 2007. — С. 65, 193, 195, 202-208, 211-215, 218, 222-224, 305, 306, 327, 347, 348. — 414 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-13-9752-1
  4. ^ AGAD (Archiwum Glówny Akt Dawnych), AR (Archiwum Radziwiłłów). (пол.) Dz. V. Sygn. 5748. Listy J. Jablońskiego. 1722-1769


Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бажэнава, Вольга. Нясвіжскі касцёл Божага Цела / фота Дрыбас, Анатоль. — Менск: Беларусь, 2006. — 95 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0620-4
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 2: Другая палова XVI — канец XVIII стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Я. М. Сахута] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1988. — 383 с. : іл. ISBN 5-343-00342-7 — С. 225.
  • Педэці (Pedetti) Маўрыцыо. // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. — С. 600.
  • Petra Noll. Mauritio Pedetti, der letzte Hofbaudirektor des Hochstifts Eichstätt, 1719—1799 : Leben und Werk im Übergang vom Spätbarock zum Frühklassizismus. — München: Uni-Druck, 1984. — VII;427 с. — (Miscellanea Bavarica Monacensia). — ISBN 978-3-87821-197-6

  • Paszenda, Jerzy. Problem stylu w architekturze jezuickiej  (пол.) // Biuletyn Historii Sztuki : kwartalnik wydawany przez Państwowy Instytut Sztuki oraz Stowarzyszenie Historyków Sztuki i Kultury Materialnej. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 1967. — № 2. — С. 146—156. — ISSN 2719-4612.
  • Paszenda, Jerzy. Kościół Bożego Ciała (pojezuicki) w Nieświeżu.  (пол.) // Paszenda Jerzy, Budowle jezuickie w Polsce XVI-XVIII w. : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. — Kraków: WAM, 1999. — Т. 1. — С. 279—320. — ISBN 83-7097-593-3.
  • Баженова, Ольга Дмитриевна. Радзивилловский Несвиж: росписи костела Божьего Тела. — Менск: Харвест, 2007. — С. 65, 193, 195, 202-208, 211-215, 218, 222-224, 305, 306, 327, 347, 348. — 414 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-13-9752-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]