Перайсьці да зьместу

Мая Дальквіст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мая Дальквіст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася15 красавіка 1994(1994-04-15)[1] (31 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжная гоначніца

Ма́я Да́льквіст (па-швэдзку: Maja Dahlqvist; 15 красавіка 1994 году) — швэдзкая лыжніца. Уладальніца двух срэбных і аднаго бронзавага мэдалёў зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году.

14 студзеня 2012 году дэбютавала ў Скандынаўскім кубку, заняўшы восьмае месца ў асабістым спрынце вольным стылем[2]. 29 лістапада 2014 году ў Руцы адбыўся ейны дэбют у Кубку сьвету, дзе Дальквіст заняла 49-е месца ў клясычным спрынце, а ўжо 14 сьнежня спартоўка зарабіла першыя пункты ў Давосе, заняўшы 26-е месца ў спрынце вольным ходам. На этапе Кубка сьвету ў Эстэрсундзе ў лютым 2015 году трапіла ў паўфінал і заняла выніковае 11-е месца ў клясычным спрынце. 14 студзеня 2018 году швэдка атрымала сваю першую перамогу на этапах Кубка сьвету, перамогшы разам зь Ідай Інгемарсдотэр у Дрэздэне ў камандным спрынце вольным стылем[3]. За дзень да гэтага яна фінішавала другой у асабістым спрынце вольным ходам[4].

На сваім першым чэмпіянаце сьвету 2019 году ўпершыню стала чэмпіёнкай у камандным спрынце. У тым жа годзе паводле вынікаў сэзону Кубка сьвету трапіла ў дзясятку найлепшых, заняўшы дзявяты радок. На чэмпіянаце сьвету 2021 году, які ладзіўся ў нямецкім Обэрсдорфе, абараніла тытул чэмпіёнскі у камандным спрынце. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году спачатку ўзяла срэбра ў спрынце вольным стылем, праз чатыры дні стаўшы бронзавай прызэркай у эстафэце. 16 лютага заняла другое месца ў камандных спаборніцтвах зь Ёнай Сундлінг. У 2023 годзе на чэмпіянаце сьвету ўзяла дзьве бронзы ў эстафэце і спрынце, а праз два гады вярнула сабе тытул чэмпіёнкі сьвету ў камандным спрынце, у чым ёй зноў дапамагла Ёна Сундлінг.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]