Машчоны (Сеньненскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Машчоны
трансьліт. Maščony
Рэшткі млына (канец XIX — пачатак XX стст.)
Рэшткі млына (канец XIX — пачатак XX стст.)
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Сеньненскі
Сельсавет: Ходцаўскі
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва: 62 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2135
Паштовы індэкс: 211126[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′54″ пн. ш. 29°45′39″ у. д. / 54.915° пн. ш. 29.76083° у. д. / 54.915; 29.76083Каардынаты: 54°54′54″ пн. ш. 29°45′39″ у. д. / 54.915° пн. ш. 29.76083° у. д. / 54.915; 29.76083
Машчоны на мапе Беларусі ±
Машчоны
Машчоны
Машчоны
Машчоны
Машчоны
Машчоны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Машчо[2]нывёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у Ходцаўскі сельсавет. Разьмешчана за 10 км ад раённага цэнтру горада Сянно. Сярэдняя вышыня — 148 м.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі пра вёску датуюцца XVI стагодзьдзем, у пачатку XX стагодзьдзя была цэнтрам Машчонскага праваслаўнага прыходу[3].

У вёсцы дзейнічае Машчонская дзяржаўная сярэдняя школа зь бібліятэкаю[4] і філія аддзяленьня біятлёну Сеньненскай дзіцяча-моладзевай школы алімпійскага рэзэрву[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 62 чалавекі
  • 1999 год — 79 чалавек

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Млын[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы ХVІІІ стагодзьдзя Машчоны належалі пану Сандрагайлу, стацкаму саветніку, які і задумаў паставіць у вёсцы млын. Будаўніцтва ажыцьцяўлялася пад кіраваньнем буйнога спэцыяліста архітэктара Шрэдэра з дапамогаю мясцовых сялянаў. Кацёл быў прывезены зь Нямеччыны. Малоць муку млын пачатку ў канцы XIX стагодзьдзя і дзейнічаў, паводле ўспамінаў сялян, да 1940-х гадоў. Збожжа сюды дастаўлялі за 10 км, часам — з раённага цэнтру Сянно. Пры млыне былі піларама і сукнавальная машына[6].

На прылеглым пагорку калісьці стаяла панская сядзіба, акружаная ліпавым паркам з арабінами з бакоў. Некалькі гектараў займаў сад. Гаспадар меў адрыны, кароўнікі, стайні, кузьню. Па сьмерці пана Сандрыйгайлы, ягоны сын беспасьпяхова прасіў у бальшавіцкага ўраду пакінуць маёмасьць за ім. Пазьней ён узычыў правы на карыстаньне зямлёю ўраду і зьехаў у Віцебск[6].

Большасьць панскіх пабудоваў да нашых дзён не захавалася, акрамя рэшткаў гаспадарчага млына.

Брацкая магіла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У баку ад сярэдняй школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Тут у ліпені 1944 году загінулі ўсе байцы 919-га сапёрнага палка 251-й стралковай дывізіі. Побач з помнікам героям знаходзіцца колішні склеп пана Сандрыгайла[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Почтовые индексы Витебская область, Сенненский район (рас.). Паштовыя індэксы Беларусі. Праверана 11 верасьня 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 430
  3. ^ История Витебской области
  4. ^ Библиотека УО «Мощёнская государственная общеобразовательная средняя школа Сенненского района»
  5. ^ Сенненский олимпийский резерв
  6. ^ а б Фото производственного корпуса
  7. ^ Даруй, стары млын…(недаступная спасылка)