Мацавічы (Валожынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мацавічы
трансьліт. Macavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Ракаўскі
Насельніцтва: 7 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
СААТА: 6220857106
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′52″ пн. ш. 27°7′37″ у. д. / 54.03111° пн. ш. 27.12694° у. д. / 54.03111; 27.12694Каардынаты: 54°1′52″ пн. ш. 27°7′37″ у. д. / 54.03111° пн. ш. 27.12694° у. д. / 54.03111; 27.12694
Мацавічы на мапе Беларусі ±
Мацавічы
Мацавічы
Мацавічы
Мацавічы
Мацавічы
Мацавічы

Ма́цавічы[1]вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавету.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гара Маяк з боку в. Мацавічы

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўночным усходзе мяжуе зь лесам. Непадалёк знаходзіцца гара Маяк (335 м) — найвышэйшы пункт Валожынскага раёну.

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе празь вёскі Ракаў, Кучкуны і далей па шашы М7/E28 Менск — Вільня.

Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVIII стагодзядзя. У 1779 годзе сяло, 19 двароў, у Менскім ваяводзтве. З 1793 году ў Расейскай імпэрыі. У 1794 годзе 126 жыхароў, карчма, уладаньне М. К. Агінскага. У 1858 годзе 45 жыхароў мужчынскага полу, у Стараракаўскім сельскім таварыстве Менскага павету, уласнасьць княгіні Друцкай-Любецкай. Паводле перапісу 1897 году 22 двары, 153 жыхары, у Заслаўскай воласьці таго ж павету. У 1908 годзе 25 двароў.

З 1921 году пад уладай Польшчы. У 1921 годзе 24 двары. Зь лістападу 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Гіравіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году акупавана нацыстамі. На франтах загінулі 8 вяскоўцаў.

З 20 верасьня 1944 году ў Радашковіцкім раёне Маладэчанскай вобласьці. 18 студзеня 1949 году арганізаваны калгас імя Швэрніка, які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 году ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. З 26 жніўня 1961 годуа ў Ракаўскім сельсавеце. З 1963 году ў складзе саўгасу «Залескі» (цэнтар — в. Новы Двор). У 1994 годзе 20 гаспадарак.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 — 22 чалавекі
  • 2009 — 10 чалавек[2]
  • 2019 — 7 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Статыстыка перапісу 2009 году