Махтумкулі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Махтумкулі
1959 CPA 2364.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1733[1][2]
Гамбэдэ-Кавус, Цэнтральны раён, Мазандаран, Іран
Памёр каля1782[3][1][2]
Галенстан, Іран
Пахаваны Aq Taqeh-ye Qadim[d]
Бацькі Даўлешамед Азадзі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова туркмэнская мова

Махтумкулі́ (па-туркмэнску: Magtymguly Pyragy; па-пэрсыдзку: مخدومقلی فراغی‎, Makhdumqoli Faraghi; каля 1733, с. Хаджы-гаўшан Балканскай вобласьці, Туркмэністан — 1780-я г.) — туркмэнскі паэт-мысьліцель; пачынальнік туркмэнскай літаратуры.

Сын Даўлетмамэда Азадзі. Вучыўся ў мэдрэсэ Шыргазі (горад Хіва). Шмат падарожнічаў, вывучаў літаратуру, фальклёр Сярэдняй Азіі, Азэрбайджану, Ірану.

Захавалася больш за 10 тыс. вершаваных радкоў (вершы, паэмы, оды, элегіі; упершыню апублікаваны ў 1842). У вершах, ліра-эпічных паэмах сацыяльна-філязофскага зьместу асуджаў міжплемянныя спрэчкі і варожасьць, выказваў пратэст супраць фэадальнага ўціску, заклікаў да яднаньня ў змаганьні за незалежнасьць. Пісаў творы інтымнай тэматыкі. У сатырычных вершах высьмейваў людзкія заганы. Многія яго творы адметныя рэлігійным настроем. Замяніў араба-пэрсыдзкую мэтрыку (аруз) народнай сылябічнай сыстэмай, наблізіў мову паэзіі да народнай і фальклёру.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову творы Махтумкулі пераклалі Раіса Баравікова, Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Васіль Жуковіч, Хведар Жычка, Алесь Звонак, Уладзімер Караткевіч, Анатоль Клышка, Валянціна Коўтун, Алег Лойка, Пятрусь Макаль, Уладзімер Паўлаў, Пятро Прыходзька, Максім Танк, Уладзімер Шахавец.

  • Салавей шукае ружу: Выбр. лірыка. Мн., 1983.
  • З кубка вечнасці мёд, Мн., 2014.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Бібліятэка Кангрэсу — 1800.
  2. ^ а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
  3. ^ http://thesaurus.cerl.org/record/cnp00403431

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Махтумкулі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.