Матэўс Куньня
| Матэўс Куньня | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 траўня 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 1,84 м | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Сіён | 29 (10) |
| 2018—2020 | РБ Ляйпцыг | 35 (2) |
| 2020—2021 | Гэрта | 39 (12) |
| 2021—2023 | Атлетыка Мадрыд | 40 (6) |
| 2023—2025 | Ўулвэргэмптан | 65 (27) |
| 2023 | → Ўулвэргэмптан | 17 (2) |
| 2025— | Манчэстэр Юнайтэд | 33 (10) |
| Зборныя | ||
| 2021— | Бразылія | 26 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Матэ́ўс Са́нтус Карнэ́йру да Ку́ньня (па-партугальску: Matheus Santos Carneiro da Cunha; нар. 27 траўня 1999 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік і атакуючы паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Алімпійскі чэмпіён 2020 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў з футзалу, але хутка пераключыўся на футбол. У юнацкі час выхоўваўся ў акадэміі «Курытыбы», але ўлетку 2017 году далучыўся да швайцарскага «Сіёну»[3]. У траўні 2018 году ён аформіў хет-трык у пераможным зь лікам 4:1 матчы супраць «Туну»[4]. 24 чэрвеня 2018 году Куньня прыяднаўся да клюбу Бундэсьлігі «РБ Ляйпцыг», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[5]. У лістападзе ён адзначыўся першым голам у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Гэрты», замацаваўшы перамогу лікам 3:0[6]. Пазьней бараніў колеры «Гэрты». 25 жніўня 2021 году Куньня перайшоў у склад мадрыдзкага «Атлетыка», склаўшы пяцігадовую працоўную ўгоду, а арыентаваная сума склала 30 млн эўра[7]. 1 студзеня 2023 году ён на правах арэнды прыяднаўся да «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» да канца сэзону 2022—2023 гадоў[8], прычым у пагадненьні было пазначана, што пераход стане пэрманэнтным у летні час 2023 году пры выкананьні пэўных умоваў, якія зьдзяйсьніліся[9]. 4 лютага 2024 году адзначыўся хет-трыкам у гасьцявой пераможным матчы над «Чэлсі». Футбаліст спрытна пачаў сэзон 2024—2025 гадоў, бо засмуціў галамі «Чэлсі», «Астан Вілу», «Брэнтфард», «Брайтан энд Гоўв Альбіён», «Саўтгэмптан» і «Фулгэм» яшчэ да новага году. 1 лютага 2025 году ён падоўжыў кантракт з клюбам да 2029 году, але налета далучыўся да «Манчэстэр Юнайтэд»[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 2020 году Куньня атрымаў выклік у зборную Бразыліі на матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборных Балівіі і Пэру, якія адбыліся 9 і 13 кастрычніка адпаведна[11][12]. 2 верасьня 2021 году нападнік дэбютаваў за галоўную нацыянальную каманду ў кваліфікацыйным матчы супраць зборнай Чылі, замяніўшы Габрыела Барбосу на 78-й хвіліне матчу[13]. 25 сакавіка 2025 году ён адзначыўся першым голам за зборную ў гасьцявым матчы супраць зборнай Аргентыны, але матч скончыўся паразай зь лікам 4:1[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бразылія:
- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Matheus Cunha // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ New Striker: Matheus Cunha signs for RB Leipzig (анг.) — RB Leipzig, 2018.
- ↑ Aos 18 anos, paraibano vira sensação do futebol suíço após se destacar pelo Coxa // 10.11.2017 г.
- ↑ Aos 18 anos, Matheus Cunha é o artilheiro brasileiro na Suíça // 22.05.2018 г.
- ↑ RB Leipzig’s Samba speedster Matheus Cunha hot on the trail of Timo Werner. Bundesliga (2018). Архіўная копія ад 07.05.2021 г.
- ↑ Timo Werner scores twice as RB Leipzig see off Hertha Berlin in the capital // 2018 г. Архіўная копія ад 06.06.2020 г.
- ↑ Hernández, Carlos. Official: Atletico Madrid sign Matheus Cunha // Marca, 25.08.2021 г.
- ↑ Cunha becomes Lopetegui’s first signing. Wolverhampton Wanderers (25.12.2022).
- ↑ Wolves sign Matheus Cunha on an initial loan from Atletico Madrid. BBC Sport (26.12.2022).
- ↑ Man Utd agrees to sign Matheus Cunha from Wolves // Manchester United F.C., 01.06.2025 г.
- ↑ Tite convoca a Seleção Brasileira para a estreia nas Eliminatórias. CBF (18.09.2020).
- ↑ Matheus Cunha está convocado para a Seleção Brasileira. Brazilian Football Confederation (25.09.2020).
- ↑ Chile v Brazil game report. FIFA (02.09.2021).
- ↑ Argentina 4–1 Brazil: World Cup holders qualify for 2026 tournament after inflicting rivals' heaviest qualifying loss. Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад |
|---|
|
1 Баіндыр · 2 Дало · 3 Мазраўі · 4 дэ Ліхт · 5 Магуайр · 6 Мартынэс · 7 Маўнт · 8 Фэрнандыш · 10 Куньня · 11 Зыркзээ · 12 Малясія · 13 Доргу · 15 Яро · 16 Дыяльлё · 18 Казэміру · 19 Мбэмо · 22 Гітан · 23 Шоў · 25 Угартэ · 26 Гэвэн · 30 Шэшка · 31 Лямэнс · 32 Обі · 33 Фрэдрыксан · 35 Леон · 37 Мэйну · Трэнэр: Кэрык |
- Нарадзіліся 27 траўня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Сіён»
- Футбалісты клюбу «РБ Ляйпцыг»
- Футбалісты клюбу «Гэрта» Бэрлін
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году