Матыс Стэнсгаген
Выгляд
| Матыс Стэнсгаген | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 13 жніўня 1996[1][2] (29 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лыжны гоначнік |
Ма́тыс Стэнсга́ген (па-нарвэску: Mattis Stenshagen; 13 жніўня 1996 году) — нарвэскі лыжнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ён дэбютаваў на этапах Кубку сьвету ў сьнежні 2016 году ў Лілегамэры, набраўшы свае першыя пункты на наступны дзень, заняўшы 24-е месца ў гонцы на 10 км. Упершыню трапіў у дзясятку найлепшых у студзені 2018 году ў Планіцы, заняўшы сёмае месца ў гонцы на 15 км. У студзені 2019 году ў Отэпяа ён яшчэ больш палепшыў свае вынікі, узьняўшыся на пяты радок у спрынце і восьмы ў гонцы на 15 км. Выдатна правёў канец сьнежня 2025 і пачатак студзеня 2026 году на Кубку сьвету, чатыры разы трапляючы на подыюм, зь якіх два разы сканчваліся першым месцам. У выніку Тур дэ Скі 2025—2026 гадоў спартовец скончыў на другім месцы[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ STENSHAGEN Mattis - Athlete Information
- ↑ https://www.teamnor.no/profiler/langrenn/mattis-stenshagen/
- ↑ https://web.archive.org/web/20180122074908/https://www.teamveidekke.no/innlandet/mattis-stenshagen/
- ↑ Norweger Klaebo und US-Amerikanerin Diggins siegen bei Tour de Ski (ням.). Deutschlandfunk (2026-01-05). Праверана 2026-01-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS