Матыльда Грэмо
| Матыльда Грэмо | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-француску: Mathilde Gremaud |
| Нарадзілася | 8 лютага 2000 (26 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | фрыстайлістка |
Маты́льда Грэмо́ (па-француску: Mathilde Gremaud; 8 лютага 2000 году) — швайцарская фрыстайлістка, які спэцыялізуецца на слоўп-стайле і біг-эйры. Алімпійская чэмпіёнка ды ўладальніца алімпійскіх мэдалёў іншых гатункаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першымі перамогамі адзначылася на Сусьветных экстрэмальных гульнях 2017 году, дзе ўзяла золата ў біг-эйры. Брала ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2017 году. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году стала ўладальніцай срэбнага мэдаля ў жаночым слоўп-стайле[1]. На чэмпіянаце сьвету 2021 году ў Аспэне адзначылася срэбным мэдалём у слоўп-стайле. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году Грэмо ўзяла залаты мэдаль у слоўп-стайле і бронзавы мэдаль у біг-эйры[2]. У 2023 і 2024 гадах пацьвердзіла сваё заваньне чэмпіёнкі сьвету ў слоўп-стайле. Крыху раней, то бок у 2024 годзе Грэмо стала першай жанчынай, якая ўзяла тры крыштальныя глёбусы Кубка сьвету за адзін сэзон[3], стаўшы наймацнейшай у клясыфікацыях біг-эйру і слоўп-стайлу, а таксама ў агульным заліку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Incertaine de pouvoir concourir samedi matin, Mathilde Gremaud décroche la médaille d’argent
- ↑ Medals update: Swiss Mathilde Gremaud edges Ailing (Eileen) Gu for gold in women’s freeski slopestyle. Olympics.com.
- ↑ Mathilde Gremaud storms into FIS Freeski World Cup history, Mac Forehand continues to perform. TNT Sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Швайцарыі
- Швайцарскія фрыстайлісткі
- Фрыстайлісты і фрыстайлісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Фрыстайлісты і фрыстайлісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году