Масюкоўшчына (Менская вобласьць)
| Масюкоўшчына | |
| трансьліт. Masiukoŭščyna | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Менская |
| Раён: | Менскі |
| Сельсавет: | Ждановіцкі |
| Насельніцтва: | 440 чал. (1999) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 17 |
| СААТА: | 6236817071 |
| Нумарны знак: | 5 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′55″ пн. ш. 27°26′57″ у. д. / 53.93194° пн. ш. 27.44917° у. д.Каардынаты: 53°55′55″ пн. ш. 27°26′57″ у. д. / 53.93194° пн. ш. 27.44917° у. д. |
Масюкоўшчына на мапе Беларусі ± Масюкоўшчына | |
Масюко́ўшчына[1] — былая вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Масюкоўшчына ўваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавету. Цяпер зьяўляецца часткай Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Духоўны маёнтак Масюкоўшчына ў 154 дзесяціны быў узяты ў арэнду шляхцянкай Міхалінай Сымонаўнай Цехановіч 22.08.1869 г., затым выкуплены і даведзены да памеру 224 дзесяціны. Маёнтак Масюкоўшчына пасьля сьмерці жонкі належаў шляхціцу Захарыю Венедзіктавічу Цехановічу. Затым маёнтак Масюкоўшчына быў падзелены паміж дзецьмі Захарыя і Міхаліны Цехановіч. Фальварак Масюкоўшчына (Масюкоўшчызна) знаходзіўся ў арэндзе шляхціца Цехановіча ў 1841—1875 гадах[2].
8 красавіка 2004 году тэрыторыя вёскі перададзеная ў склад гораду Менску[3].
Месца сталінскіх рэпрэсій
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Масюкоўшчына зьяўляецца адным зь месцаў, дзе праводзіліся сталінскія расправы над людзьмі[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 440 чалавек
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Карта минских репрессий. 10 страшных мест, связанных с НКВД // kyky.org (рас.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 305
- ^ Д. Дрозд «Землевладельцы Минской губернии. 1861—1900». С. 572
- ^ «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 (рас.)
- ^ Минск — братская могила для репрессированных // naviny.by (рас.)