Маскі (зьніклае паселішча)
Маскі́ — былы хутар на тэрыторыі сучаснага Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.





Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найраней futor Maski згаданы ў акце Оўруцкага гродзкага суда ад 16 ліпеня 1687 году. З апошняга вынікае, што частка Брагінскага маёнтку дзедзічнага ўладальніка Яна Канецпольскага знаходзілася ў пасэсіі паноў-братоў Вільгэльма і Мікалая Арсэці (Orszetow)[1].
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, futor Maszki — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[2]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[3].
У візыце цэркваў Брагінскага дэканату 1740 году засьведчана, што жыхары 4 двароў (×6 — прыкладна 24 асобаў) у Маськах былі прыхаджанамі Брагінскай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[4].
На 1754 год з 7 двароў (каля 42 жыхароў) хутара Машкі Брагінскага маёнтку выплачваліся «do grodu»[a] 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję»[b] 4 злотых і 6 грошаў[5]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Хутар Маскі названы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Паводле візыты Чарнобыльскага дэканату, на 24 сакавіка 1785 году верныя з 12 дымоў хутара Маскі і Шкуратоў былі прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы, яшчэ колькі жыхароў хутара Маскі – у прыходзе Багародзіцкай царквы[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маскі – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што хутары Буркі, Бакуны, Маскі, Лешчуны, Еўлашы і іншыя добры належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[8].
Хутар Маскі пазначаны таксама на схематычным пляне Рэчыцкага павету прыкладна 1800 году.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Центральний державний історичний архів України в м. Києві. Ф. 15. Оп. 1. Спр. 5. А. 336зв.-337
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ↑ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ↑ Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага (ІР НБУВ). Ф. 233. Спр. 19. А. 765, 768
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
- ↑ ІР НБУВ. Ф. 1. Спр. 2477. А. 68адв., 73
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71