Мары Мадлен дэ Ляфает
Мары Мадлен дэ Ляфает | |
франц. Marie-Madeleine Pioche de La Vergne | |
![]() Мары Мадлен дэ Ляфает, гравюра 17 стагодзьдзя | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 18 сакавіка 1634[1][2][3] Парыж[4] |
Памерла | 25 траўня 1693[4][1][2][3][5][6][7][8] (59 гадоў) Парыж[4] |
Пахаваная | Сен-Сюльпіс[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1662—1693 |
Жанр | навэла, раман |
Мова | француская |
Значныя творы | «Прынцэса Клеўская» (1678) |
Подпіс | ![]() |
![]() | |
Мары́ Мадле́н дэ Лафае́т, графіня дэ Лафает (франц. Marie-Madeleine Pioche de La Vergne; 18 сакавіка 1634 — 25 траўня 1693, Парыж) — француская пісьменьніца.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросьце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала зь Лярашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.
Першым надрукаваным творам была псыхалягічная навэла «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 1669—1671) за подпісам Жана Рэно дэ Сэгрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» (франц. La Princesse de Clèves) — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае эўрапейскаму псыхалягічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваныя пасьля яе сьмерці.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мары Мадлен дэ Ляфает — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
- ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118725939 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ GeneaStar
- ^ Babelio — 2007.