Перайсьці да зьместу

Марыя Француская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Француская
фр. Marie de France
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася каля 1160
Памерла каля 1210
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, паэтка, перакладніца
Гады творчасьці 1165-1200
Мова Старафранцуская і англа-нармандзкая мова
Значныя творы «Lais», 1165

Марыя Француская, або Мары дэ Франс ці Мары з Францыі (па-француску: Marie de France; 1160—1210) — паэтка «Адраджэньня ХІІ ст.», першая літаратарка на Захадзе, якая пісала на народнай мове, то бок па-старафранцуску. Яна належыць да другога пакаленьня аўтараў, якія прыдумалі куртуазнае каханьне[1].

Марыя Француская - першая вядомая франкамоўная пісьменьніца. Бо, вядома, да яе ўсе пісалі пераважна на лаціне[2].

Пра жыцьцё Мары дё Франс вядома вельмі мала. Нават ейнае імя - толькі здагадка, заснаваная на радку з эпілёгу да ейнай байкі: «Marie ai nun, si suis de France» («Мяне завуць Мары, я з Францыі»). На падставе лінгвістычных дадзеных лічыцца, што Марыя паходзіла з Вэксэну, часткі Нармандыі, якая мяжуе з Парыскім рэгіёнам. У эпоху Адраджэньня імя Марыі ўпершыню згадваецца Клёдам Фашэ, бібліяфілам і чальцом францускага парлямэнту[3].

Пасьля шлюбу Элеаноры Аквітанскай з Генрыхам II Плянтагенэтам (ён стаў каралём Ангельшчыны) Мары пераехала ў Лёндан у складзе картэжу гэтай пары. Магчыма, менавіта Генрыху II паэтка прысьвяціла зборнік сваіх вершаў. Сярэднявечны манах і крытык Дэні Пірам пісаў у сваёй працы «Vie Seint Edmund le rei» (1180), што Марыя з Францыі карысталіся вялікай папулярнасьцю сярод прыдворнай шляхты, таму што «пісала тое, чаго чытачы жадалі даведацца»[4].

Таксама Марыя вядомая як перакладніца. Пераклады з лаціны рэлігійных тэкстаў і баек Эзопа сьведчаць аб высокай адукаванасьці паэткі (веданьне некалькіх моваў — ​​ангельскай, нармандзкай, лаціны) і ейнай прыналежнасьці да прыдворнай шляхты[5].

Ейныя апавяданьні ў вершах, якія не зусім дакладна называюцца Ле Марыі Францускай, зьяўляюцца адаптацыяй брэтонскага матэрыялу на мове д’ойль[6]. Пры ейным жыцьці яны мелі велізарны посьпех ва ўсіх дварах Францыі і Ангельшчыны, чый рыцарскі ідэал яны славілі, потым, калі мода на рыцарства скончылася падчас Стогадовай вайны, яны былі забытыя. Ейныя ж байкі, натхнёныя Эзопам, з другога боку, чыталіся бесьперапынна з 12-га па 18-е стагодзьдзе, дзякуючы характэрнай жывасьці, якую перанял, у прыватнасьці, Ляфантэн[7].

Аднак Марыя Француская застаецца загадкай, пра якую нічога невядома, акрамя ейных тэкстаў і імя[8].

Немагчыма даведацца, у якім моўным асяродку расла будучая паэтка і нават на якой мове пісала яна сама. Восем асноўных вядомых рукапісаў — гэта копіі, зробленыя пасьля ейнай сьмерці, часам напісаныя на англа-нармандзкай мове, асноўнай літаратурнай мове 12 стагодзьдзя пасьля стараксытанскай мовы, а таксама на старафранцускай, а таксама на пікардзкай мове[9].

  • Lais, 1165.
  • Isopet, 1175.
  • L’Espurgatoire Seint Patriz, 1190.
  1. ^ Tuffrau, Paul, Les Lais de Marie de France (transposition en français moderne), Paris, Piazza, 1923
  2. ^ Anne Paupert, « Deux femmes auteurs au Moyen Âge : Marie de France et Christine de Pizan », Revue de la BNF, no 39,‎ 2011, p. 6-13
  3. ^ H. Brät, « Marie de France et l'obscurité des anciens », Neuphilologische Mitteilungen 79 (1978), p. 180-84.
  4. ^ Anne Paupert, « Deux femmes auteurs au Moyen Âge : Marie de France et Christine de Pizan », Revue de la BNF, no 39,‎ 2011, p. 6-13
  5. ^ Amer, Sahar, Esope au féminin, Marie de France et la politique de l'interculturalité, Amsterdam-Atlanta, Rodopi, 1999.
  6. ^ Tuffrau, Paul, Les Lais de Marie de France (transposition en français moderne), Paris, Piazza, 1923
  7. ^ Amer, Sahar, Esope au féminin, Marie de France et la politique de l'interculturalité, Amsterdam-Atlanta, Rodopi, 1999.
  8. ^ H. Brät, « Marie de France et l'obscurité des anciens », Neuphilologische Mitteilungen 79 (1978), p. 180-84.
  9. ^ Elizabeth A. Francis, « Marie de France et son temps », Romania, no 7,‎ 1951.