Марыя Пархімчык
| Марыя Пархімчык | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1986 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | журналістка, пісьменьніца |
Марыя Пархімчык (нар. 1986, Бабруйшчына) — беларуская журналістка, пісьменьніца і каміца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З адукацыі — філялагіня, з прафэсіі — журналістка, рэдактарка, сторытэлерка, стваральніца падкастаў. Таксама працуе з гумарыстычнымі тэкстамі як каміца і ўдзельніца фэмінісцкага стэндап-клюбу.
Удзельніца Рэзыдэнцыі маладога літаратара Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2019 годзе. Працавала шэф-рэдактаркай 34travel.me.
Затрымлівалася міліцыяй 26 верасьня 2020 году разам зь іншымі журналістамі.
Раней друкавалася толькі з малымі формамі і ў самвыдаце.
У 2025 годзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшаў ейны першы раман «Эйфарыя», які ствараўся зімой 2021/2022 ў Менску[1]. Жанр твору можна прыкладна апісаць як «усходнеэўрапейскі постмэмкібэрпанк эпохі разьвітога капіталізму»[2].
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• Пархімчык Марыя. Эйфарыя. — Вільня: Пфляўмбаўм, 2025.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Выйшаў дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”, Bellit Info, 26 жніўня 2025, https://bellit.info/roznaje/vyjshau-debjutny-raman-maryi-parkhimchyk-ejfaryja.html
- ↑ У рэдактаркі 34mag.net Марыі Пархімчык выйшаў дэбютны раман «Эйфарыя»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэй Кажура, Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык, Наша Ніва, 2.11.2025, https://nashaniva.com/380041