Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч
Імя пры нараджэньні Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч
Дата нараджэньня 22 ліпеня 1852
Месца нараджэньня вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці чэрвень 1933
Месца сьмерці
Месца пахаваньня мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча (цяпер Беларусь)
Занятак Мастачка, выкладніца

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч (па-польску: Maria Magdalena Buttowt-Andrzejkowicz, 22 ліпеня 1852, вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — чэрвень 1933, мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча) — польская і беларуская мастачка, выкладніца і філянтропка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. у сярэднезаможнай маянтковай шляхецкай каталіцкай сям'і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў у маёнтку Баландзічы (Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя), які належаў Бутаўт-Андрайковічам. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гарадзенскага і Пінскага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія пасады[1].

Поўнае ейнае імя, атрыманае пры хросьце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Ейным бацькам быў Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, які валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні, а таксама маёнткамі Кабузьзе і Мінкаў. Марыя Магдалена мела дзьве родныя сястры Малгажату (Рыту) і Марыю (іншыя дочкі Яраслава Бутаўт-Андрайковіча)[1].

Вучылася ў Рызе ў манахаў А. Лізэн-Маўэра і М.Адама, y 1875—1876 гг. — y Італіі[2].

Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей ня мела.

Ад бацькі Марыя Магдалена атрымала ў спадчыну маёнтак Гарнастаевічы ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. Ейная сястра (Марыя) атрымала ў спадчыну маёнткі Кабузьзе і Мінкаў[2].

Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч ня мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстамэнту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) і перадала яго ў 1920-ыя гг. пры сваім жыцьці. Пасьля гэтага яна жыла на ўтрыманьні ў Генрыха Канстанціна Бутаўт-Андрайковіча (1882—1941) у маёнтку Гарнастаевічы. Генрых стаў апошнім уласьнікам маёнтку Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусьветнай вайны)[3].

Памерла ў чэрвені 1933 г. у маёнтку Гарнастаевічы, а была пахаваная ў маёнтку Поразава Беластоцкага ваяводзтва (Польшча), які належаў Бутаўт-Андрайковічам, — каля магілаў прадстаўнікоў свайго роду. Раней (1925 г.) у Поразаве была пахаваная і ейная родная сястра Марыя Яраславаўна Бутаўт-Андрайковіч[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1881 г. жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Ваўкавыскі павет) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчынаў[3].

З-за хваробы вачэй y канцы 1880-х гг. спыніла сваю творчую дзейнасьць[1].

У 1907 г. стала чаліцай Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні. У Гарнастаевічах яе часта наведвалі мастакі Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі, карціны якіх (у тым ліку іх партрэты сям'і Бутаўт-Андрайковічаў) меліся ў палацы ў Гаранстаевічах[3].

Працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медычы з Пампэніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сьляпога» (1878), «Лакетак у гроце» (1881), «Міласэрнасьць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Яе карціна «Лакетак у гроце» (1881) захоўваецца ў Нацыянальны музэі ў Кракаве (Польшча)[4].

Займалася таксама асьветнай дзейнасьцю і філянтропіяй. Стала адной з першых зьбіральніцаў твораў беларускага народнага мастацтва[3].

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) вёска Гарнастаевічы ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводзтва, а сама Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч стала грамадзянкай міжваеннай ПольшчыПамылка цытаваньня: Няма закрываючага тэга </ref> пасьля адкрытага тэга <ref>

Вядомыя толькі па назвах і ўспамінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч, «Ян Каханоўскі над астанкамі Ўршулі» (1876)
  • У лесе, 1879 год
  • Хрыстос вяртае зрок сьляпому, 1882 год
  • Партрэт мужчыны, 1882 год
  • Партрэт Вандаліна Пуслоўскага, 1882 год
  • Пры ўнуку 1882 г.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с.
  2. ^ а б Butautas R. S. Butautai — Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. — Vilnius. Gediminas, 2018, — 300 s.
  3. ^ а б в г д «Невядомая мастачка Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрэйковіч». Звязда. 31 ліпеня 2022 году.
  4. ^ Lija Skalska-Miecik: Maria Magdalena Andrzejkowicz-Buttowt. W: Artystki polskie. Katalog wystawy. red. Agnieszka Morawińska (red.). Warszawa: Muzeum Narodowe w Warszawie, 1991.