Марыя Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марыя Крысьціна Сапега»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыя Сапега
Maria Krystyna Sapieha
POL COA Rawicz.svg
Герб «Равіч»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марыя Крысьціна Зьдзяхоўская
Нарадзілася 26 красавіка 1910
Сухаволя
Памерла 1 красавіка 2009 (98 гадоў)
Польшча
Пахаваная Вайсковыя могілкі на Павонзках
Род Зьдзяхоўскія
Бацькі Ежы Зьдзяхоўскі
Муж Ян Андрэй Сапега
Дзеці
  • Ян Павал (1935)
  • Ежы Андрэй (1937—2010)
  • Яўстахі Пётар (1947—2005)[1]
Рэгаліі
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Усьмешкі

Мары́я Крысьці́на Сапе́га (па-польску: Maria Krystyna Sapieha) са Зьдзяхоўскіх гербу «Равіч» (26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009[1], Польшча) — польская грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца і прэзыдэнт фундацыі Ex Animo.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дачка міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай Ежы Зьдзяхоўскага, жонка Яна Андрэя Сапегі.

Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысьціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак зь бедных сем’яў[2].

Пасьля бальшавіцкага ўварваньня вымушаная была эміграваць у Летуву, адтуль у Францыю, дзе заангажавалася ў выведную працу на Францускі рэзыстанс[3], а таксама на заданьне Генэральнага штабу Войска польскага дзейнічала ў Італіі[3]. Тры гады правяла ў зьняволеньні ў Італіі й Нямеччыне, па вайне пераехала ў Лёндан да мужа і дзяцей.

Пазьней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х роках падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Ангельшчыне. У 1992 року пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасьцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалягічна хворым дзецям[4].

У 2003 прыяжджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касьцёл[2].

У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыцьцё, мой час»[5].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Maria Zdziechowska h. Rawicz (ID: cz.I002934)(пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
  2. ^ а б Барыс Каплевіч. (2 жніўня 2008) Князёўна Марыя Сапега: «Я б з радасцю вярнулася ў Ружаны» Навіна дня. TUT.BYПраверана 3 сакавіка 2014 г.
  3. ^ а б M. Sapieżyna, M. Cieślik. Życie kobiety szpiega // Newsweek. — 2008. — № 45. — С. 90—92.
  4. ^ Мельнікаў, Ігар. (5 лютага 2013) Трагедыя апошніх гаспадароў Ружан. ArcheПраверана 3 сакавіка 2014 г.
  5. ^ M. Sapieżyna. Moje życie, mój czas. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 2008.
  6. ^ Sapieha Maria Krystyna(пол.) Order Uśmiechu Праверана 3 сакавіка 2014 г.
  7. ^ Ważne wydarzenia z życia Fundacji O Fundacji. Fundacja Ex Animo. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
  8. ^ M.P. 2009 nr 35 poz. 537. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 7 kwietnia 2009 r. o nadaniu orderu(пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP (7 красавіка 2009). Праверана 3 сакавіка 2014 г.