Марыя Зайцава
Марыя Зайцава | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 студзеня 2001 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 студзеня 2025 (24 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | салдат |
Вядомая як | актывістка, баец-добраахвотніца Другога інтэрнацыянальнага легіёну Ўзброеных сілаў Украіны |
Узнагароды |
Марыя Зайцава (16 студзеня 2001, Гомель, Беларусь — 17 студзеня 2025, каля Пакроўска, Украіна) — беларуская грамадзкая актывістка, удзельніца пратэстаў 2020 году, валанцёрка, удзельніца вайны ва Ўкраіне ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну. Першая жанчына сярод беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за свабоду Ўкраіны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася і вырасла ў Гомелі. Скончыла гімназію № 46 імя Блеза Паскаля, валодала ангельскай і французскай мовамі. Пасьля школы паступіла вучыцца на лекара-вэтэрынара.
9 жніўня 2020 году прыехала ў Менск, каб далучыцца да пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. У той жа дзень нядалёк аж мэмарыялу «Мінск — горад герой» («Стэла») была параненая аскепкамі сьветлагукавой гранаты і гумовымі кулямі.
Перанесла некалькі апэрацый ў Беларусі, пазьней зьехала на лячэньне ў Чэхію. У выніку раненьня практычна патраціла слых на правае вуха.
Пасьля курса рэгабілітацыі засталася ў Празе. Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну ў 2020 г. дапамагала ўкраінскім бежанцам.
Удзел у вайне ва Ўкраіне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2023 годзе далучылася да Другога інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сілаў Украіны. Спачатку працавала мэдыкам, займалася эвакуацыяй параненых. Удзельнічала ў баявых дзеяньнях. 17 студзеня 2025 году загінула пад Пакроўскам.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьмяротна ўзнагароджаная мэдалём «Гонар і Годнасьць» Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, а таксама тытулам кавалера ордэна Жалезнага Рыцара Рады БНР (першая жанчына сярод кавалераў Ордэна).
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- История белоруски Марии Зайцевой — от протестов в Минске до гибели на фронте в Украине: «Она отдала свою жизнь за нашу и вашу свободу» [Гісторыя беларускі Марыі Зайцавай — ад пратэстаў у Менску да гібелі на фронце ва Ўкраіне: «Яна аддала сваё жыцьцё за нашу і вашу свабоду»] — Настоящее время, 20.03.2025
- Яна Шварц. История белоруски Марии Зайцевой, которая погибла в Украине [Гісторыя беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула ва Ўкраіне] — Deutsche Welle, 02.02.2025
- Жнівень-2020. Мы — сьведкі. «У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму» — Радыё Свабода, 14.09.2020
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Данецкай вобласьці
- Кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара
- Узнагароджаныя мэдалём „Гонар і Годнасьць“
- Загінулі ў бітвах расейска-ўкраінскай вайны
- Беларусы ва Ўкраіне
- Беларусы ў Чэхіі
- Беларускія вайскоўцы на расейска-ўкраінскай вайне