Марыя Гжэгажэўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыя Гжэгажэўская
Maria grzegorzewska popiersie.jpg
Дата нараджэньня 18 красавіка 1888(1888-04-18)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 траўня 1967(1967-05-07) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак псыхоляг, выхавацелька, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра спэцыяльная пэдагогіка[d]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы Odznaka tytułu honorowego „Zasłużony Nauczyciel PRL” мэдаль «10-годзьдзе Народнай Польшчы»

Мары́я Гжэгажэ́ўская (па-польску: Maria Grzegorzewska; 18 красавіка 1888 году — 7 траўня 1967 году) — польская асьветніца, якая папулярызавала ў Польшчы рух спэцыяльнай пэдагогіцы. Нарадзілася ў сям’і з Жамойці, і праз сваіх бацькоў падвергнулася моцнаму ўплыву гуманітарызму. Пасьля наведваньня падпольных школаў, каб атрымаць адукацыю па-польску, яна працягнула адукацыю ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве, а ў 1913 годзе далучылася да сваёй зямлячкі Юзэфы Ятэйкі ў Брусэлі, каб навучацца на Міжнародным пэдалягічным факультэце. Калі навучаньне ў Бэльгіі перапынілася празь Першую сусьветную вайну, Гжэгажэўская накіравалася ў Парыж, дзе атрымала ступень доктара навук у Сарбоне ў 1916 годзе.

Пасьля стварэння Другой польскай рэспублікі ў 1918 годзе Гжэгажэўская вярнулася ў Польшчу, маючы намер стварыць праграмы, якія б адпавядалі патрэбам дзяцей-інвалідаў, і правесьці адукацыйныя рэформы дзеля паляпшэньня іхнага жыцьця. У 1919 годзе яна пачала працаваць у Міністэрстве рэлігійных справаў і народнай адукацыі, стварыўшы ўстановы догляду за дзецьмі-інвалідамі, школы спэцыяльнай пэдагогікі і навучальныя праграмы для настаўнікаў. Выкарыстоўваючы ўласную мэтадалёгію, яна распрацавала навучальны плян, які ў 1922 годзе быў рэалізаваны ў Дзяржаўным інстытуце спэцыяльнай пэдагогікі. Дзяячка кіравала гэтым інстытутам ад ягонага заснаваньня па сваю сьмерць.

Падчас Другой сусьветнай вайны Гжэгажэўская працавала мэдычнай сястрой, актыўна ўдзельнічала ў польскім руху супраціву і выкладала ў Варшаве. Далучылася да Жэготы і аказвала дапамогу габрэям. За часам панава дзеяньня ейнай адмысловай праграмы для дзяцей-інвалідаў. У 1957—1960 гадох працавала штатным прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. Ейная праца ў галіне навукі і польскай сыстэмы адукацыі была адзначана шматлікімі ўзнагародамі і адзнакамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]