Перайсьці да зьместу

Дом марыянаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марыян-Хаўз»)
рэлігійна-культурны цэнтар
Дом марыянаў
анг. Marian House
У студзені 2012 г.
У студзені 2012 г.
Краіна Вялікабрытанія
Графства Вялікі Лёндан
Адрас Marian House, Holden Ave, London N12 8HY
Каардынаты 51°36′59″ пн. ш. 0°11′4″ з. д. / 51.61639° пн. ш. 0.18444° з. д. / 51.61639; -0.18444Каардынаты: 51°36′59″ пн. ш. 0°11′4″ з. д. / 51.61639° пн. ш. 0.18444° з. д. / 51.61639; -0.18444
Канфэсія уніяцтва
Тып будынка сядзіба
Дата пабудовы XIX стагодзьдзе
Прыбудоўкі Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу
Вядомыя насельнікі а. Язэп Германовіч, а. Аляксандар Надсан, а. Леў Гарошка, Янка Садоўскі, Станіслаў Баговіч, а. Тамаш Падзява, а. Фэлікс Журня, а. Робэрт Тамушанскі
Апошні плябан Сяргей Стасевіч
Стан дзейны
Дом марыянаў на мапе Вялікабрытаніі
Дом марыянаў
Дом марыянаў
Дом марыянаў

Дом марыянаў[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (анг. Marian Houseтрансьліт. «Марыян-Хаўз»[10][11][12][13][14][15], часам Марыян-Гаўс; інш. назва Марыйны дом[16][17][18])  — гістарычны будынак у графстве Вялікі Лёндан у прадмесьці Паўночны Фінчлі, зьвязаны зь беларускай дыяспарай у Вялікабрытаніі.

Сядзіба Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя сьвятога Кірылы Тураўскага, у мінулым сядзіба Беларускай каталіцкай місіі.

Біскуп Часлаў Сіповіч

Будынак пабудаваны ў канцы XIX стагодзьдзя[11].

У 1948 годзе рэктар Беларускай каталiцкай мiсii ўсходняга абраду айцец Часлаў Сіповіч заснаваў у Лёндане Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр, сядзібай якога стаў «Марыян-Хаўз» у раёне Паўночны Фінчлі. У наступныя дзесяцігодзьдзі «Марыян-Хаўз» стаў адным з цэнтраў беларускага жыцьця ў Вялікай Брытаніі. У будынку ладзіліся беларускія імпрэзы, месьцілася капліца.

У «Марыян-Хаўз» дзейнічалі беларускія хрысьціянскія арганізацыі, як Беларускае хрысьціянскае акадэміцкае аб’еднаньне «Жыцьцё» і Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб’яднаньне «Рунь». 13 чэрвеня 1948 г. у «Марыян-Хаўз» адбылося паседжаньне па заснаваньні лёнданскага аддзелу ЗБВБ.

У доме, які служыў у тым ліку кляштарам беларускіх марыянаў[19], у розныя часы пражывалі а. Язэп Германовіч, а. Аляксандар Надсан, а. Леў Гарошка, Янка Садоўскі, Станіслаў Баговіч, а. Тамаш Падзява, а. Фэлікс Журня, а. Робэрт Тамушанскі.

Сярод найбольш значных гасьцёў у «Марыян-Хаўз» былі біскуп Баляслаў Слосканс, князь Базыль Сьвятаполк-Мірскі, апостальскі дэлегат у Вялікай Брытаніі арцыбіскуп Вільям Годфрэй, сакратар апостальскай дэлегацыі ў Лёндане Бруна Тарпільяні, апостальскі дэлегат арцыбіскуп Дамініка Энрычы і шмат іншых[10]. У 1970 г. «Марыян-Хаўз» наведаў украінскі мітрапаліт Ёсіф Сьліпы. 12 траўня 1970 г. у капліцы Сьв. Пятра і Паўла ён служыў сьв. літургію разам з украінскімі біскупамі Аўгустынам Гарняком і Валадзімірам Маланчуком[10].

«Марыян-Хаўз» быў першым месцам захоўваньня калекцыі кнігаў і музэйных экспанатаў, якія ўтварылі Беларускую бібліятэку і музэй імя Скарыны[10]. Бібліятэка пазьней разьмясьцілася ў набытым беларусамі суседнім будынку, дзе знаходзіцца і цяпер.

Паміж 2009 і 2012 гг. «Марыян-Хаўз» прайшоў рэканструкцыю. Каб прафінансаваць рамонт, Беларускай каталiцкай мiсii прыйшлося прадаць частку прылеглай да дома зямлі. У 2012 годзе дом быў урачыста адчынены пасьля рэстаўрацыі, асьвячаны Кардыналам Леанарда Сандры, Прэфэктам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў у прысутнасьці апостальскага нунцыя ў Вялікай Брытаніі Антоніё Мэніні, экзарха для ўкраінскіх грэка-католікаў у Вялікай Брытаніі Глеба Ланчыны, апостальскана візытатара для беларускіх грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека[11].

У 2016 годзе пры «Марыян-Хаўз» адчынілася Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ^ Дом марыянаў мусіць застацца беларускім // Наша ніва : газэта. — 3 траўня 2002. — № 17 (279). — ISSN 1819-1614.
  2. ^ Юры Туронак. Язэп Германовіч - сьвятар і пісьменьнік // Наша вера : часопіс. — 1996. — № 1 (2).
  3. ^ Юрась Гарбінскі. Пікарда Гай дэ // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
  4. ^ Уладзімер Хільмановіч, «Гарадзенская вясна». Вінцук Адважны: як каталіцкі сьвятар адраджаў Беларусь // Прэс-цэнтар «Хартыі'97», 27 сьнежня 2018 г. Праверана 22 чэрвеня 2025 г.
  5. ^ Экс-амбасадар Браян Бэнэт узначаліў Англа-Беларускае таварыства // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 лютага 2014 г. Праверана 25 чэрвеня 2025 г.
  6. ^ Вітаутас Жэймантас расказвае пра Андрэя Зязюлю і Вінцука Адважнага // Часопіс «Бярозка», 13 чэрвеня 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2025 г.
  7. ^ Леанід Маракоў. Дом марыянаў // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і сьвецкія асобы Беларусі (1917—1964). — Менск: Смэлтак, 2009. — С. 118, 317—318, 469. — 776 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-6917-12-0
  8. ^ Уладзімер Хільмановіч. Да 125-годзьдзя з дня нараджэньня Вінцука Адважнага // Ніва : газэта. — 8 сакавіка 2015. — № 10 (3069). — С. 10. — ISSN 0546-1960.
  9. ^ З царкоўнага жыцьця (Марыяны) // Божым шляхам : часопіс. — Студзень—сакавік 1974. — № 1 (139). — С. 15. — ISSN 0546-1960.
  10. ^ а б в г Гардзіенка, Н. С. Беларусы ў Вялікабрытаніі — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18)
  11. ^ а б в Рымскі кардынал асвяціў легендарны беларускі «Марыян-Хаўз» — Tut.by, 13.05.2012 (паводле 21.by)
  12. ^ 13 мая — адкрыццё адрэстаўраванага «Марыян Хаўз» — Наша Ніва, 13.05.2012
  13. ^ [Завяршаецца будоўля беларускай царквы ў Лёндане. 17 сьнежня — кансэкрацыя]
  14. ^ Знакі беларускай прысутнасьці ў сьвеце — Радыё Свабода, 20.12.2007
  15. ^ Як кітайскі архітэктар у Лёндане пазнаёміўся зь беларусамі, стаў уніятам і спраектаваў беларускую царкву
  16. ^ Паплечнік айца Надсана: Ён да апошняга штодня аднаасобна служыў Літургію — Новы Час, 20.04.2015
  17. ^ «Гэтыя беларусы былі разумныя». Чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей у Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары ХХ стагоддзя? — Наша Ніва, 19.05.2024
  18. ^ У Лондане з’явіцца беларуская царква памяці ахвяраў Чарнобыля — Салідарнасьць (газэта), 18.09.2013
  19. ^ Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус / 17. Справы марыянскія ды іншыя