Марцаліна Кулікоўская
Марцаліна Кулікоўская | |
Marcelina Kulikowska | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Marcelina Drogomir |
Нарадзілася | 4 лютага 1872 |
Памерла | 19 чэрвеня 1910 (38 гадоў) |
Пахаваная | Кракаў, Ракавіцкія могілкі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, рэпартэрка, настаўніца |
Гады творчасьці | 1899—1910 |
Жанр | верш, п’еса, апавяданьне, рэпартаж, дзёньнік |
Мова | польская мова |
Дэбют | 1899 |
Значныя творы | W promieniach (1907), Barwy duszy (1911) |
Марцалíна Куліко́ўская (па-польску: Marcelina Kulikowska; 4 лютага 1872, Белаусаўка, Падольле, цяпер Украіна — 19 чэрвеня 1910, Кракаў, Польшча) — польская драматургіня, паэтка, пісьменьніца, адна з галоўных прадстаўніцаў польскага літаратурнага ўпадніцтва, фэміністка, прыродазнаўца, рэпартэрка[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марцаліна Кулікоўская нарадзілася 4 лютага 1872 г. у Белаусаўцы на Падольлі ў памешчыцкай сям’і. Ейнымі бацькамі былі Адам Кулікоўскі і Марцаліна Буркоўская. Рана асірацела. Няма ніякай інфармацыі пра іншых сваякоў пісьменьніцы[2].
Скончыла сярэднюю школу ў Варшаве. Скончыла Жэнэўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «прыродазнаўчыя навукі». Пазьней стала сузаснавальніцай Таварыства жаночай малодшай сярэдняй школы ў Кракаве. Марцаліна Кулікоўская працавала там настаўніцай, пакуль ня выявілася, што яна не зьяўляецца тэісткай і падтрымлівае тэорыю эвалюцыі, што зрабіла немагчымай ейную далейшую працу ў галіне адукацыі[3].
Яна пісала рэпартажы, у тым ліку для «Kurjer Lwowski». Чаліца Таварыства навуковай дапамогі польскім жанчынам імя Крашэўскага і сузаснавальніца Таварыства Народнага ўнівэрсытэту імя А. Міцкевіча, які быў створаны ў Кракаве і Львове ў 1898 годзе[4].
Шмат вандравала і праявіла сябе, як выбітная рэпартэрка[5].
Хварэла на нэўрастэнію. У 38 гадоў яна скончыла жыцьцё самагубствам, стрэліўшы сабе ў сэрца. Пахаваная на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[6].
Сябравала з Гэленай Віткоўскай, якая пасьля сьмерці апублікавала літаратурную спадчыну пісьменьніцы. У дзёньніку і лістах М. Кулікоўскай да Г. Віткоўскай часам праяўляюцца пачуцьці і фізычныя жаданьні да сяброўкі, што дазволіла некаторым дасьледнікам выказаць думку пра іх раман[7].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кулікоўская была перш за ўсё паэткай, вельмі пладавітай. Аднак пры жыцьці выдала толькі два тамы паэзіі. У 1906 г. выйшаў першы зборнік паэзіі «Z cyklu: Dzisiejszym dniom» — падборка вершаў, поўных эмоцыяў і патасу, напісаных у гарачай рэвалюцыйнай атмасфэры 1905—1906 гг. Яны былі выразам надзеі паэткі на тое, што рэвалюцыйнае паўстаньне прывядзе да ўзьяднаньня рассеянай нацыі, адмовы ад эгацэнтрызму на карысьць супольнай працы. Зборнік быў цёпла ўспрыняты, і «Nowa Reforma» (1906, No 138) пісала, што зьмешчаныя ў ёй вершы — дасканалая проціядзьдзе ад дэкадэнцкіх настрояў, што пануюць у паэзіі маладога пакаленьня[8].
Праз тры гады, у 1909 годзе, выйшаў другі зборнік вершаў «Dusze kobiece… serce kobiece…». Пратаганісткі вершаў, уключаных у яго, — жанчыны, а кола пытаньняў, якія абмяркоўваюцца, тыпова жаночыя: мацярынства, каханьне, адзінота, а таксама барацьба за незалежнасьць. Аднак гэты зборнік не быў добра ўспрыняты крытыкамі[9].
Трэці зборнік вершаў «Barwy duszy» выйшаў пасьля сьмерці паэткі ў 1911 г. Быў выдадзены ейнай сяброўкай і спадарожніцай Гэленай Віткоўскай, якая істотна зьмяніла ўключаныя ў яго вершы: дала назвы асобным творам, зьмяніла асобныя словы або цэлыя радкі, вэрсіфікацыю і пунктуацыю, часам скараціла некаторыя вершы[10].
М. Кулікоўская таксама пісала п’есы.
У 1907 годзе выйшаў ейны адзіны апублікаваны раман «W promieniach» (У промнях), дзеяньне якога адбываецца ў сацыялістычным асяродзьдзі ў пэрыяд напярэдадні рэвалюцыі 1905 году[11].
Пасьля сьмерці ейная сяброўка Г. Віткоўская выдала кнігу дробных празаічных твораў Кулікоўскай — «Frania. Dziecko śmierci» (Франя. Дзіця сьмерці)[12].
М. Кулікоўская мела сапраўдны рэпартэрскі талент. У 1907—1910 гадах супрацоўнічала з «Kurier Lwowski», друкавала ў ім свае рэпартажы. У «Kurier» яна апублікавала, між іншым, артыкул «Z impressors norweski», а ў 1907—1910 гадах свае выдатныя, сацыяльна і палітычна ангажаваныя рэпартажы аб падарожжах у Сілезію і Кашубію. Рэпартажы была сабраныя Г. Віткоўскай і выдадзеныя пасьмяротна ў 1912 годзе ў зборніку «Z wędrówek po kraju» (З вандровак па краіне).
Г. Віткоўская таксама выдала пасьмяротна — ужо ў 1911 годзе — дзёньнік М. Кулікоўскай — «Z dziejów duszy», які вяла пісьменьніца з 1894 г[13].
На аснове творчасьці М. Кулікоўскай, асабліва ейных вершаў і дзёньніка, можна ўзнавіць ейны сьветапогляд. Ён склаўся падчас шырока распаўсюджанай крызы свядомасці, характэрнай для канца 19 — пачатку 20 ст. М. Кулікоўская шмат у чым тыповая прадстаўніца духу сваёй эпохі, — тыповая дэкадэнтка. Цэнтральнае месца ў дэкадэнцкім сьветапоглядзе — выдатным прыкладам якога зьяўляецца М. Кулікоўская — займае крыза каштоўнасцяў, пытаньні праўды, этыкі, рэлігіі і навукі[14].
Кулікоўская была эмансыпанткай, сымпатызавала фэмінісцкім поглядам, пра што сьведчаць ейныя выказваньні ў дзёньніку[15].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• 1899 — Mistrz Zenon
• 1906 — Dzisiejszym dniom
• 1907 — W promieniach
• 1909 — Dusze kobiece… serce kobiece…
• 1909 — Król Bolesław Chrobry
• 1911 — Barwy duszy
• 1911 — Frania. Dziecko śmierci
• 1911 — Z wędrówek po kraju
• 1911 — Z dziejów duszy (урыўкі з дзёньніка Кулікоўскай, выдадзеныя ейнай сяброўкай Геленай Віткоўскай)
• У 2001 годзе выйшаў зборнік ейных вершаў пад назвай Marcelina Kulikowska. Poezje.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Grażyna Kubica, Nauka najważniejsza, Onet.pl, s. 4, https://archive.today/20120714081239/http://czytelnia.onet.pl/0,1319610,4,do_czytania.html
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 36.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 49-50.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 67.
- ^ Kulikowska, Marcelina, Baza «Archiwum kobiet: Piszące», https://web.archive.org/web/20210920045817/http://archiwumkobiet.pl/autor/kulikowska-marcelina-0
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 71.
- ^ Marcelina Obarska, Smutniejsza od Schopenhauera. Przyjaźń emancypantek, Culture.pl, 12.08. 2021, https://culture.pl/pl/artykul/smutniejsza-od-schopenhauera-przyjazn-emancypantek
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 38.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 38.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 39.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 39.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 39.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 40.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 41-42.
- ^ Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 44.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Польскія паэткі
- Польскія драматургі
- Польскія літаратаркі
- Польскія рэпартэры
- Упадніцтва
- Самагубцы
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках у Кракаве
- Памерлі ў Польшчы
- Польскія фэміністкі
- Фэмінізм