Перайсьці да зьместу

Марк Карні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марк Карні
па-ангельску: Mark Carney
1 ліпеня 2013 — 15 сакавіка 2020
1 лютага 2008 — 1 чэрвеня 2013
з 9 сакавіка 2025
Папярэднік Джастын Трудо[d]
з 14 сакавіка 2025
Папярэднік Джастын Трудо[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 сакавіка 1965(1965-03-16)[1][2][3] (60 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Даяна Фокс[d]
Узнагароды
медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Лізаветы II Officer of the Order of Canada
Подпіс Выява аўтографу
Сайт markcarney.ca (анг.)
markcarney.ca/fr/ (фр.)

Марк Карні (па-ангельску: Mark Carney) — канадзкі палітык і эканаміст, які займае пасаду прэм’ер-міністра Канады і лідэра Лібэральнай партыі з сакавіка 2025 году. Раней быў кіраўніком Банка Канады (2008—2013) і Банка Ангельшчыны (2013—2020).

Нарадзіўся ў Форт-Сьміце, то бок ў Паўночна-Заходніх тэрыторыях, але гадаваўся ў Эдмантане. У 1988 годзе ён атрымаў ступень бакаляўра эканомікі ў Гарвардзкім унівэрсытэце, а затым працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце, дзе ў 1993 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1995 годзе — доктара філязофіі.

Карні 13 гадоў быў супрацоўнікам у Goldman Sachs[5], працуючы ў офісах у Бостане, Лёндане, Нью-Ёрку, Токіё і Таронта[6]. Займаў розныя пасады, у тым ліку быў сукіраўніком аддзелу сувэрэнных рызыкаў, выканаўчым дырэктарам па рзьвіваных рынках пазыковага капіталу, і быў выканаўчым дырэктарам па інвэстыцыйна-банкаўскіх паслугах. У 2003 годзе Карні пакінуў кампанію, каб далучыцца да Банку Канады, стаўшы там намесьнікам кіраўніка[7]. Праз год быў прыняты на працу ў дэпартамэнт фінансаў Канады ў якасьці старэйшага намесьніка міністра[8]. Зь лістапада 2004 году па кастрычнік 2007 году эканаміст працаваў у міністэрстве фінансаў Канады.

У Банках Канады і Вялікабрытаніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2007 году Карні быў прызначаны кіраўніком Банка Канады[9]. Ён адразу ж пакінуў сваю пасаду ў міністэрстве фінансаў[9]. Карні ўзяў на сябе гэтую ролю ў самым пачатку фінансавага крызісу 2008 году. На момант прызначэньня быў наймаладзейшым кіраўніком цэнтральнага банку сярод краінаў групы 8 і групы 20[10]. Асаблівасьцю ягонага знаходжаньня на пасадзе была пастанова зьніжэньня стаўку авэрнайт на 50 базісных пунктаў у сакавіку 2008 году. У гэты ж час Эўрапейскі цэнтральны банк узвысіў стаўку ў ліпені 2008 году, але Карні меркаваў, што пазыковы крызіс можа набыць глябальны характар. Калі ўліковыя стаўкі ў Канадзе дасягнулі эфэктыўнай ніжняй мяжы, цэнтральны банк змагаўся з крызай з дапамогай нестандартнага манэтарнага інструмэнту «ўмоўнага абавязацельства» ў красавіку 2009 году, утрымліваючы ўліковую стаўку яшчэ год, што паспрыяла паляпшэньню ўнутраных умоваў крэдытаваньня і даверу рынку. Вытворчасьць і занятасьць пачалі аднаўляцца зь сярэдзіны 2009 году, часткова дзякуючы манэтарнаму стымуляваньню[11].

Карні на Сусьветным эканамічным форуме ў 2012 годзе.

Імкненьне да звышнізкіх крэдытных ставак прывяло да ўсплёску коштаў на жыльлё і запазычанасьці хатніх гаспадарак[12]. У красавіку 2012 году ён прызнаў, што існуюць «праблемы ў некаторых сэгмэнтах рынку жыльля» і што некаторыя аб’екты нерухомасьці ў Канадзе «верагодна завышаныя», але не занадта быў занепакоены сытуацыяй. 4 лістапада 2011 году Карні быў прызначаны старшынём Базэльскай рады па пытаньнях фінансавай стабільнасьці, якая каардынуе міжнародныя органы фінансавага рэгуляваньня[13].

26 лістапада 2012 году канцлер скарбу Джордж Озбарн абвесьціў аб прызначэньні Карні на пасаду кіраўніка Банка Ангельшчыны[14]. У выніку ён стаў першым небрытанцам, прызначаным на гэтую пасаду з моманту заснаваньня ўстановы ў 1694 годзе. З 2013 году Банк Ангельшчыны атрымаў дадатковыя паўнамоцтвы, як то мажлівасьць усталёўваць патрабаваньні да капіталу банкаў[15]. Незадоўга да таго, як Карні заняў пасаду, Банк Ангельшчыны ўзяў на сябе абавязкі фінансавага рэгуляваньня ўправы фінансавых паслуг. Зьмены, зробленыя Карні ў апэрацыйныя працэдуры банку, дапамаглі мадэрнізаваць установу, зрабіўшы яе больш мэдыйнай, чым гэта было ў папярэднія гады[13]. Карні чыніў палітыку пад назвай «пэрспэктыўныя рэкамэндацыі», згодна зь якой банк не павялічваў адсоткавыя стаўкі, калі беспрацоўе перавышала 7 %, каб паспрабаваць заахвоціць крэдытаваньне прадпрыемствамі[13]. Гэтую палітыку, якая ўтрымлівала шмат умоваў, пазьней палічылі заблытанай і складанай[16].

У 2014 годзе Карні зрабіў заяву, што калі рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі будзе пасьпяховым, новая краіна, хутчэй за ўсё, ня зможа працягваць выкарыстоўваць фунт стэрлінгаў безь перадачы некаторых паўнамоцтваў Вялікабрытаніі[13]. Перад рэфэрэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу ў 2016 годзе ён папярэджваў, што гэта можа выклікаць рэцэсію. З пачаткам эпідэміі каранавірусу Карні пакінуў сваю пасаду.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2020 годзе Карні быў адным з многіх неафіцыйных дарадцаў прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо ў 2020 годзе, кансультуючы яго ў справе эканамічнай рэакцыі ўраду на каранавіру[17][18][19]. Праз гэта меркавалася, што Карні патэнцыйна можа заняць пасаду міністра фінансаў, а пазьней і прэм’ер-міністра Канады, калі Трудо падасьць у адстаўку[19]. У студзені 2025 году Трудо абвесьціў пра сваю адстаўку на тле ўрадавага крызісу. Марк Карні, які ня меў папярэдняга палітычнага досьведу, але ўважаўся значным эканамічным прафэсіяналам, быў абраны лідэрам Лібэральнай партыі, атрымаўшы 85,9 % галасоў. 14 сакавіка 2025 году ён быў прыведзены да прысягі ў якасьці прэм’ер-міністра Канады. Ягоная перавага паводле колькасьці галасоў перавысіла вынік Трудо на выбарах 2013 году, бо ён перамог ва ўсіх 343 выбарчых акругах[20].

Карні быў запрошаны генэрал-губэрнатарам Канады, каб сфармаваць урад пасьля таго, як Джастын Трудо афіцыйна паведаміў аб сваёй адстаўцы. Ён быў прыведзены да прысягі ў якасьці прэм’ер-міністра Канады 14 сакавіка 2025 году[21][22].

  1. ^ а б Kellner P. Mark Carney // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Mark Carney // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б Davos 2014 Participant List
  4. ^ а б http://www.nuffield.ox.ac.uk/the-college/about-the-college/
  5. ^ Peter S. Goodman (16.09.2016). «As Britain Confronts 'Brexit,' a Canadian Takes Center Stage: Mark Carney». The New York Times.
  6. ^ Broughton, Philip Delves (27.11.2012). «Profile: Mark Carney — the hockey playing Goldman Sachs banker who is the new boss of the Bank». Evening Standard.
  7. ^ «Bank of Canada announces Deputy Governor appointments». Bank of Canad.
  8. ^ Staff (21.10.2004). «Deputy Governor Mark Carney appointed Senior Associate Deputy Minister of Finance». Ottawa: Bank of Canada.
  9. ^ а б Bank of Canada (4.10.2007). «Mark Carney Appointed Governor of the Bank of Canada». Ottawa: Bank of Canada.
  10. ^ Vieira, Paul (4.10.2007). «Carney vaults over heir apparent for Bank of Canada top job». National Post.
  11. ^ Verma, Sid (2012). «Mark Carney: Finance’s new statesman». Euromoney.
  12. ^ Hepburn, Andrew (27.11.2012). «Mark Carney: is he really that good?». Macleans.
  13. ^ а б в г King, Ben (16.01.2025). «Mark Carney, the 'unreliable boyfriend' who ran UK’s central bank». BBC News.
  14. ^ Chu, Ben (27.11.2012). «George Osborne gets his man: Mark Carney named as new Bank of England Governor». The Independent.
  15. ^ Schumpeter (26.11.2012). «The Bank of England’s new governor: Canada home and dry». The Economist.
  16. ^ «Mark Carney: What legacy will he leave the Bank of England?». BBC News.
  17. ^ «Mark Carney gives Canada low marks for pandemic preparedness, A+ for benefit spending». CBC News.
  18. ^ Argitis, Theophilos; Bolongaro, Kait (10.08.2020). «Mark Carney helping Justin Trudeau craft economic recovery plan to pull Canada out of recession». Financial Post.
  19. ^ а б Cochrane, David (10.08.2020). «Former Bank of Canada governor Mark Carney advising PM on COVID-19 economic response». CBC News.
  20. ^ «Liberal leadership race: Mark Carney elected in a landslide». CBC News.
  21. ^ Tasker, John Paul (14.03.2025). «Carney sworn in as prime minister with a reworked cabinet filled with new faces». CBC News.
  22. ^ Isai, Vjosa (14.03.2025). «Mark Carney Becomes Canada’s Prime Minister at Crucial Moment». The New York Times.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]