Перайсьці да зьместу

Маркюс Цюрам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маркюс Цюрам
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1997(1997-08-06)[1][2] (28 гадоў)
Рост 192 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнацыянале
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Сашо 37 (1)
2017—2019 Генгам 64 (12)
2019—2023 Барусія Мёнхэнглядбах 111 (34)
2023—4 Інтэрнацыянале 96 (40)
Зборныя
2020—4 Францыя 33 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 сакавіка 2026.

Маркю́с Цюра́м (па-француску: Marcus Thuram; нар. 6 жніўня 1997 году) — францускі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Францыі.

Сваю кар’еру пачаў у «Сашо». 5 ліпеня 2017 году Цюрам далучыўся да клюбу зь Лігі 1 «Генгам», але сума ўгоды засталася невядомай[3]. 9 студзеня 2019 году нападнік рэалізаваў пэнальці на апошніх хвілінах, выбіўшы з Кубка францускай лігі дзейнага трымальніка трафэю клюб ПСЖ[4].

22 ліпеня 2019 году мёнхэнглядбаская «Барусія» абвесьціла аб пераходзе Цюрама да сваіх шыхтаў. Паводле паведамленьняў, «Генгам» атрымаў за ўгоду 12 мільёнаў эўра[5]. Свае першыя галы ў Бундэсьлізе футбаліст аформіў у пятым туры, які адбыўся 22 верасьня, зрабіўшы дубль у хатняй пераможным матчы 2:1 над «Фартунай»[6]. 27 кастрычніка 2020 году нападнік адзначыўся дублем у матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэалу» (2:2)[7]. Цюрам ня мог загнаць аніводнага гола ў сваіх першых 15 матчах Бундэсьлігі сэзону 2021—2022 гадоў[8]. Аднак, на лістапад 2022 году Цюрам займеў ужо 10 галоў у 15 матчах лігі, паўтарыўшы свой асабісты рэкорд з дэбютнага сэзону[9].

1 ліпеня 2023 году француз афіцыйна далучыўся да «Інтэрнацыянале» як вольны агент. Ягоны кантракт з клюбам быў разьлічаны да чэрвеня 2028 году[10]. 3 верасьня ён пацэліў свой першы гол у пераможным матчы зь лікам 4:0 над «Фіярэнтынай».

У лістападзе 2020 году ён упершыню атрымаў выклік у зборную Францыі перад матчамі каманды супраць зборных Фінляндыі, Партугаліі і Швэцыі[11]. Гулец запачаткаваў свае выступы ў нацыянальнай дружыне 11 лістапада ў таварыскім матчы супраць фінаў, якая скончылася паразай зь лікам 0:2 на Стад дэ Франс[12]. У траўні 2021 году ён быў выкліканы на перанесены на год чэмпіянат Эўропы 2020 году[13].

«Інтэрнацыянале»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]