Маркус Ўаят
| Маркус Ўаят | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-ангельску: Marcus Wyatt[1][2] |
| Нарадзіўся | 14 сьнежня 1991[1][3][2] (34 гады) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | скелетаніст |
Ма́ркус Ўа́ят (па-ангельску: Marcus Wyatt; нар. 14 сьнежня 1991 году) — брытанскі скелетаніст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ўаят упершыню заняўся скелетонам пасьля зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году, калі браў удзел у праграме па выяўленьні талентаў пад назовам Power2Podium. Дэбютаваў у спаборніцтвах на Кубку Паўночнай Амэрыкі ў сакавіку 2016 году. Запачаткаваў выступы на Кубку сьвету ў сьнежні 2017 году. У лістападзе 2020 году на этапе ў Сігулдзе скелетаніст заняў трэці радок, стаўшы першым брытанцам з 2013 году, які здолеў узьняцца на подыюм[6]. У лістападзе 2022 году здабыў сваю першую ў перамогу на этапе Кубка сьвету ў Ўістлеры[7]. Сэзон 2022—2023 гадоў скончыў на трэцім месцы агульнага заліку[8]. На чэмпіянаце сьвету 2025 году стаў уладальнікам срэбнага мэдаля, фінішаваўшы на 1,9 сэкунды пазьней за суайчыньніка Мэта Ўэстана[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Olympedia (анг.) — 2006.
- 1 2 Les-Sports.info (анг.)
- ↑ IBSF database (анг.)
- ↑ BBSA database (анг.)
- ↑ Olympics.com athletes database (анг.) — 2018.
- ↑ Maiden podium finish for GB’s Wyatt. BBC Sport (27.11.2020). Архіўная копія ад 27.01.2022 г.
- ↑ Skeleton World Cup: Marcus Wyatt wins first gold and Brogan Crowley claims first medal // BBC Sport, 25.11.2022 г. Архіўная копія ад 24.11.2022 г.
- ↑ Skeleton World Cup: Matt Weston and Marcus Wyatt win overall silver and bronze // BBC Sport, 17.02.2023 г. Архіўная копія ад 18.02.2023 г.
- ↑ Collins, Ben (07.03.2025) Weston wins second skeleton Worlds gold in GB one-two. BBC Sport. Архіўная копія ад 10.03.2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бачына на Міжнароднай фэдэрацыі бобслэя і скелетону.