Перайсьці да зьместу

Мораўскі Сьвяты Ян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мараўскі Сьвяты Ян»)
Мараўскі Сьвяты Ян
славац. Moravský Svätý Ján
Населены пункт
Сьцяг
Краіна Славаччына
Край Трнаўскі
Першыя згадкі 1449
Дата заснаваньня 1449
Кіраўніцтва і ўлада
Староста Антон Эмрых
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 152 м
Часавы пас
Каардынаты 48°35′00″ пн. ш. 16°59′40″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421-34
Паштовы індэкс 908 71
NUTS 504572
Нумарны знак SE
Сайт obecmsjan.sk
Мараўскі Сьвяты Ян на мапе Славаччыны
Мараўскі Сьвяты Ян
Мараўскі Сьвяты Ян
Мараўскі Сьвяты Ян

Мараўскі Сьвяты Ян (па-славацку: Moravský Svätý Ján) — вёска ў раёне Сэніца Трнаўскага краю Славаччыны.

Мараўскі Сьвяты Ян — пагранічная вёска між Славаччынаю і Аўстрыяю. Ляжыць у паўднёва-заходняй частцы раёну Сэніца ля ракі Морава. Празь вёску праходзіць аўтадарога I/2 з Малацек да Кутаў і чыгунка Браціслава — Бржэцлаў.

Першая пісьмовая згадка пра вёску датаваная 1449 рокам. У XVI стагодзьдзі ў вёску прыбылі габанэры(sk), знакамітыя вырабам керамікі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Да найвыбітнейшых славутасьцяў адносяцца рыма-каталіцкі фарны касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля 1842 року, габанская капліца Нараджэньня Госпада 1839 року, капліца Дабравешчаньня Дзевы Марыі 1881 року і барокавая сядзіба.

Каля вёскі знаходзіцца дзяржаўны прыродны заказьнік Чэкер — Чортава студня, створаны дзеля захаваньня прыроднага асяродзьдзя мёртвага рэчышча ракі Моравы.