Перайсьці да зьместу

Мантыгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мантыгайла
лац. Mantygajła / Mantyhajła

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 1434[1]

Мантыгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вількамірскі ў 1433—1434 гадох.

Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся каля Кернава або Вількаміру[2].

Мантыгель (Montigel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Гельвіх, Відзігайла, Інгела; германскія імёны Geilwich, Widigail, Ingeila) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6]. Такім парадкам, імя Монтгайла азначае «жвавая гарлівасьць»[7] (тое ж, што і імя Галімонт).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montigaylo (18 студзеня 1401 году)[8]; Montigal Wylkomiriensis tenutariorum [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[9]; Montigal Wilkomiriensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[10]; Montegal (1 кастрычніка 1441 году)[11]; Монътикгаилу Урдовичу десеть чоловеков (7 лістапада 1442 году)[12].

Зь літоўскага баярскага роду. У 1433 годзе выкарыстоўваў пячаць з гербам «Тапор», але ў 1434 годзе — зусім іншы знак[13].

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі 1401 году. Наступны раз упамінаецца ў Троцкай умове з Польшчай 1433 году.

Відаць, менавіта яго ў 1441 годзе вялікі князь Казімер даслаў на перамовы з узбунтаванымі жамойтамі. Магчыма, упамінацца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя, калі Мантыгайла Урдавіч атрымаў людзей у Кернаве[2].

Мова і культура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[14]:

ПЕЧАТЬ МОН…

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам[15]:

+ S • MONTIGAL • ad
  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 265–266. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. 1 2 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 266.
  3. Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 64.
  4. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  8. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  9. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  10. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  11. Halecki O. Litwa, Ruś i Żmudź, jako części składowe wielkiego Księstwa Litewskiego // Rozprawy Akademii Umiejętności. T. 59. — Kraków, 1916. S. 244.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  13. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 267.
  14. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
  15. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.