Перайсьці да зьместу

Манрэаль (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манрэаль
Поўная назва CF Montréal
Заснаваны 1992
Горад Манрэаль, Канада
Стадыён Сапута
Умяшчальнасьць: 19 619
Чэмпіянат МЛС
 · 2025 Канфэрэнцыя: 13 месца (агулам 28 месца)
Плэй-оф: ня выйшлі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cfmontreal.com (фр.)​ (анг.)

«Манрэа́ль» (па-француску: CF Montréal) ― канадзкі футбольны клюб, які месьціцца ў Манрэалі. Клюб спаборнічае ўдзельнічае МЛС як удзельнік Усходняй канфэрэнцыі. Заснаваны ў 1992 годзе як «Манрэаль Імпэкт»[1], але да МЛС клюб далучыўся толькі ў 2012 годзе як дзевятнаццатая франшыза лігі і трэці канадскі клюб у ёй. У 2015 годзе «Імпэкт» стаў першым канадзкім клубам і другім клубам МЛС, які прабіўся ў фінал Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ, але там яны атрымалі паразу ад мэксыканскага клюбу «Амэрыка». У 2021 годзе клюб быў перайменаваны ў «Манрэаль» з новым лягатыпам і зьмененымі колерамі. На тле незадаволенасьці і ціску з боку заўзятараў і мясцовых СМІ клюб зноў абнавіў лягатып да пачатку сэзону 2023 году. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на стадыёне Сапута.

  1. ↑ History. CF Montréal. Архіўная копія ад 04.2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]